Тысяча беларускіх рублёў

Лукашэнка распавёў пра "не зааблочную зарплату"

20
(абноўлена 12:29 23.09.2019)
У Беларусі ўлады хочуць падцягнуць заработную плату для нізкааплатных работнікаў, каб забяспечыць ім "падушку бяспекі".

МІНСК, 23 вер - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі ў ходзе даклада кіраўніка Дзяржкамваенпрама Рамана Галоўчанкі заўважыў, што тысяча рублёў - "гэта не завоблачная зарплата, гэта той мінімум, які дзяржава ў сярэднім павінна забяспечыць".

Паводле яго слоў, астатняе знаходзіцца ў руках саміх беларусаў. У сваю чаргу Раман Галоўчанка далажыў, што прадпрыемствы ў структуры Дзяржкамваенпрама працуюць рэнтабельна і там расце зарплата ў супрацоўнікаў.

"Цяпер сярэдняя заработная плата складае 1,6 тысячы рублёў. Да канца года будзем выходзіць на 1,7 тысячы рублёў. Гэта дастаткова высокі паказчык", - адзначыў кіраўнік Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта.

Лукашэнка папрасіў надаць увагу і такому важнаму аспекту, як зарплата нізкааплатных работнікаў, таму што яе трэба павышаць.

Пры гэтым ён пахваліў, што ў Оршы на прадпрыемствах ужо да канца бягучага года будзе забяспечаны сярэдні заробак у тысячу рублёў. Таму ў Дзяржкамваенпраме трэба адсочваць сітуацыю з нізкааплатнымі работнікамі і іх даходамі, якія трэба падымаць да сярэдняга ўзроўню.

"Я вас не штурхаю да таго, каб вы плацілі людзям незаробленыя грошы. Не, сёння трэба напружвацца, мы на рынку працуем: што зарабілі, тое і падзялілі", - цытуе Аляксандра Лукашэнку БелТА.

На яго думку, заробак у тысячу рублёў з'яўляецца мінімумам, які будзе забяспечваць дзяржава. "Гэты мінімум, гэтую падушку бяспекі для людзей мы павінны стварыць", - рэзюмаваў беларускі лідар.

20
Тэги:
Аляксандр Лукашэнка, зарплата, Беларусь

Эканоміка