МАРГ: папяровыя пакеты павінны з'явіцца ў крамах на працягу двух месяцаў

МАРГ: папяровыя пакеты павінны з'явіцца ў крамах на працягу двух месяцаў

8
(абноўлена 13:02 24.09.2019)
Вытворцы і імпарцёры папяровых пакетаў, прыбораў і посуду ўпэўненыя, што змогуць забяспечыць беларускі гандаль гэтай прадукцыяй у патрэбнай колькасці.

МІНСК, 24 вер - Sputnik. Рабочая сустрэча па пытанні забеспячэння сталовымі прыборамі, пакетамі і посудам, вырабленымі з паперы, прайшла ў Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю, пра гэта паведамілі ў прэс-службе ведамства.

Нормы, згодна з якімі папяровая тара абавязкова павінна прысутнічаць на паліцах крам, прадугледжаны пастановай МАРГ №72 ад 2 верасня 2019 года.

"МАРГ на працягу двух месяцаў будзе праводзіць маніторынг выканання пастановы №72 без прымянення штрафных санкцый, за гэты перыяд гандаль павінен забяспечыць няўхільнае выкананне гэтай пастановы", - паведамілі ў прэс-службе міністэрства.

Паведамляецца таксама, што вытворцы і імпарцёры папяровых пакетаў і посуду ўпэўненыя ў тым, што змогуць забяспечыць беларускі гандаль прадукцыяй, а таксама запэўнілі, што яна стане таннець з ростам аб'ёмаў вытворчасці.

Адзначаецца, што невыкананне правілаў цягне за сабой штраф у памеры да 10 базавых велічынь, а паўторнае на працягу аднаго года аналагічнае парушэнне - штраф ад 10 да 30 базавых велічынь.

8
Тэги:
Беларусь, Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі (МАРГ), Экалогія

Эканоміка