Падпісанне дакументаў, архіўнае фота

Віцэ-прэм'ер: Беларусь робіць сур'ёзныя крокі па лібералізацыі бізнесу

6
Як адзначыў першы віцэ-прэм'ер, кожную сітуацыю ў заканадаўстве прапісаць немагчыма, таму важная правапрымяняльная практыка.

МІНСК, 3 кас - Sputnik. Беларусь робіць сур'ёзныя крокі па лібералізацыі бізнесу, заявіў у чацвер журналістам старшыня Савета па развіцці прадпрымальніцтва, першы віцэ-прэм'ер Аляксандр Турчын.

Савет па развіцці прадпрымальніцтва разглядае ў чацвер прэзумпцыю добрасумленнасці як ключавы прынцып узаемадзеяння дзяржавы і бізнесу.

"Сёння мы паспрабуем даць адказ, якім чынам гэта вызначаць. І ключавы момант, на якім я хацеў бы спыніцца, гэта правапрымяняльная практыка", - адзначыў Турчын, яго словы прывяла БелТА.

Як прызнаў Турчын, прапісаць у заканадаўстве кожную сітуацыю або кожны выпадак складана ці нават немагчыма. Таму, паводле яго слоў, важная правапрымяняльная практыка.

"На мой погляд, дзяржава робіць сур'ёзныя крокі па лібералізацыі бізнесу. 488-ы ўказ адменены, з 1 ліпеня бягучага года лібералізаваны цэлы шэраг артыкулаў Крымінальнага кодэкса", - дадаў першы віцэ-прэм'ер.

Турчын адзначыў, што разглядае меры, якія прымаюцца праз прызму росту эканомікі. "Сёння паспяховае развіццё бізнесу - гэта рост нашай эканомікі. Як следства - павелічэнне і плацяжоў у бюджэт, і дабрабыту нашага народа", - сказаў на заканчэнне ён.

Беларусь за апошнія некалькі гадоў распачала шэраг мер па спрашчэнні ўмоў вядзення бізнесу. У прыватнасці, скарочана колькасць праверак і патрабаванняў да прадпрымальнікаў. Таксама скарочаны спіс ліцэнзуемых паслуг. Вялікая ўвага надаецца і развіццю лічбавай эканомікі.

6

Эканоміка