Дзяўчына працуе за камп'ютарам

Каму прытулак? Будынак бомбасховішча выстаўлены на таргі

5
(абноўлена 17:43 05.10.2019)
Пачатковы кошт продажу бамбасховішча ў Мар'інай Горцы - 4 423 рубля, плошча аб'екта - крыху больш за 32 квадратных метраў.

МІНСК, 5 кас - Sputnik. Камітэт "Мінскгармаёмасць" выводзіць на электронныя таргі будынак бамбасховішча ў Мар'інай Горцы.

Плошча такога незвычайнага аб'екта - крыху больш за 32 квадратных метраў. Кошт стартуе з 4 423 рублёў 25 капеек.

"Таргі будуць праходзіць з 11-й гадзіны на электроннай гандлёвай пляцоўцы РУП "Інстытут нерухомасці і ацэнкі". Зарэгістравацца і прыняць удзел у таргах могуць усе жадаючыя", - распавялі ў камітэце.

Апошні дзень прыёму заяў - 7 кастрычніка 2019 года.

Перыядычна камітэт выстаўляе на таргі будынкі ў Мінску. Так, напрыклад, у 2016 годзе можна было пазмагацца за права купіць "Белую дачу", сядзібу XIX стагоддзя. Гэты помнік архітэктуры дазвалялася выкарыстоўваць для размяшчэння экалагічных навукова-пазнавальных устаноў, аб'ектаў культуры і масавага адпачынку, фізкультуры і спорту, атракцыёнаў, гандлёва-бытавога абслугоўвання.

5
Тэги:
Аукцыёны, Беларусь

Эканоміка