Транспартны шлюз на БелАЭС

Пуск БелАЭС перанесены на студзень 2020 года

13
(абноўлена 16:55 09.10.2019)
Канкрэтная дата пуска станцыі ў Астраўцы будзе залежаць ад тэрмінаў завозу ядзернага паліва і яго прыёмкі на станцыі.

МІНСК, 9 кас - Sputnik. Пуск Беларускай АЭС плануецца ў студзені 2020 года, заявіў у сераду гендырэктар станцыі Міхаіл Філімонаў.

Першая беларуская АЭС будуецца каля горада Астравец (Гродзенская вобласць). Планавалася, што першы энергаблок станцыі запусцяць у эксплуатацыю да канца 2019 года.

"Фізпуск чакаецца ў раёне студзеня далей іншыя аперацыі, уключэнне ў сетку", - цытуе Філімонава БелТА.

Як адзначыў дырэктар дэпартамента па ядзернай энергетыцы Мінэнерга Васіль Палюховіч, канкрэтная дата пуску будзе залежаць ад тэрмінаў завозу ядзернага паліва і яго прыёмкі на станцыі.

"Мы не гонімся любой цаной (за тэрмінамі фізпуска - Sputnik). Бяспека - у першую чаргу, і пераскокваць праз нейкія этапы ва ўгоду чаканням каго б там ні было мы не можам. Для нас бяспека перш за ўсё", - падкрэсліў ён.

Генпадрадчык будаўніцтва БелАЭС - "Атамбудэкспарт" (уваходзіць у расійскую дзяржкарпарацыю "Расатам"). У канцы верасня кіраўнік "Расатама" Аляксей Ліхачоў паведаміў, што будаўніцтва першага блока Беларускай АЭС "выйшла на фінішную прамую".

Чытайце таксама:

13
Тэги:
Астравец, Беларусь, БелАЭС

Эканоміка