З наступнага года ў кашальках беларусаў з'явяцца новыя 20 і 50 рублёў

З наступнага года ў кашальках беларусаў з'явяцца новыя 20 і 50 рублёў

7
(абноўлена 12:46 14.10.2019)
Нацбанк Беларусі ўдасканальвае наяўныя грошы з улікам таго, што з'яўляюцца новыя матэрыялы і магчымасці абароны.

МІНСК, 14 кас - Sputnik. Нацыянальны банк не адмаўляецца ад планаў выпусціць у 2020 годзе абноўленыя купюры вартасцю 20 і 50 беларускіх рублёў, заявіў намеснік старшыні праўлення Нацыянальна банка Дзмітрый Лапко на міжнароднай нумізматычнай канферэнцыі "Беларускаму рублю - 25".

"Нацыянальны банк сочыць за тэндэнцыямі ў галіне абароны грашовых знакаў, выкарыстання сучасных матэрыялаў, якія ўжываюцца пры іх вырабе, і праводзіць мерапрыемствы па далейшым удасканаленні наяўных. Нацыянальным банкам анансаваны выпуск у абарачэнне ў 2020 годзе абноўленых банкнот наміналам 20 і 50 беларускіх рублёў", - цытуе Лапко агенцтва БелТА.

Абнаўляць банкнотны шэраг Нацбанк пачаў у бягучым годзе. З 20 мая 2019 года ў зварот былі ўведзеныя абноўленыя банкноты наміналам 5 і 10 беларускіх рублёў. Яны распрацаваны на аснове банкнот аналагічнай годнасці, якія знаходзяцца ў звароце з 2016 года. Аднак у іх дызайн былі ўнесены некаторыя змены, у прыватнасці, на купюрах з'явілася назва помнікаў архітэктуры, якія на іх намаляваны.

На працягу апошніх дзесяці гадоў істотна змяніўся і ахоўны комплекс банкнот. Змены закранулі, у прыватнасці, вадзяны знак, ахоўную нітку, схаваны малюнак і асобныя машыначытаемыя ахоўныя элементы. Акрамя таго, для большай трываласці і даўгавечнасці ў новых банкнотах выкарыстоўваецца двухбаковае лакіраванне і ўмацаванне контуру банкнот па перыметры.

Новыя банкноты ў 5 рублёў ужо паспелі стаць экспанатам выставы, адкрытай з нагоды юбілею беларускага рубля ў Музеі беларускай дзяржаўнасці.

7
Тэги:
Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь, Грошы, Беларусь

Эканоміка