Дакументы, архіўнае фота

ЕАБР: інфляцыя ў Беларусі запаволіцца, а ВУП будзе расці марудна

8
(абноўлена 16:33 15.10.2019)
Згодна з прагнозам Еўразійскага банка развіцця, эканоміка Беларусі па выніках года прырасце за ўсё на 1,2% - у тры разы менш, чым планаваў урад.

МІНСК, 15 кас - Sputnik. Еўразійскі банк развіцця чакае запаволення тэмпаў інфляцыі і невысокага росту ВУП Беларусі, гаворыцца ў вераснёвай справаздачы ЕАБР.

Тэмпы росту беларускай эканомікі, адзначылі эксперты ЕАБР, захоўваюцца каля 1%. Як нагадалі ў банку, ВУП Беларусі за студзень-жнівень вырас на 1,1% пасля 1,3% у студзені-ліпені.

"Запаволенне эканамічнай актыўнасці пераважна звязана з дынамікай сельскагаспадарчай вытворчасці з-за нераўнамернасці уборачнай кампаніі ў бягучым і папярэднім гадах. У бліжэйшыя месяцы падтрымку эканамічнаму росту можа аказаць спажывецкая актыўнасць у сувязі з павышэннем заробкаў у бюджэтных арганізацыях", - адзначылі ў банку.

Пры гэтым у цэлым прырост ВУП Беларусі па выніках 2019-га прагназуецца на ўзроўні ў 1,2%. Нагадаем, урад разлічваў на прыкметна большы рост - 4%.

Адзначылі ў ЕАБР і запавольванне інфляцыі: па выніках жніўня яна склала 5,7% гадавых, пераважна з-за дынамікі коштаў на плодаагароднінную прадукцыю.

"Кошт тавараў дадзенай групы застаецца высокавалацільным з-за моцнага ўплыву ўмоў надвор'я. Базавая інфляцыя, якая характарызуе цэны тавараў з найбольш устойлівай дынамікай, у жніўні 2019 захавалася на ўзроўні 4,7%", - адзначылі ў ЕАБР.

Эксперты чакаюць у верасні-кастрычніку "далейшага запаволення інфляцыйных працэсаў у Беларусі, чаму будзе спрыяць стабілізацыя росту коштаў на харчовыя тавары".

8
Тэги:
Інфляцыя, Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР), Беларусь

Эканоміка