Падпісанне кантракту на пастаўку БелАЗаў

БелАЗ упершыню выходзіць на рынак Індыі

6
(абноўлена 08:49 17.10.2019)
Агульная сума кантракту складае каля 200 мільёнаў долараў, а першыя самазвалы будуць адгружаны ў лістападзе і снежні гэтага года.

МІНСК, 17 кас - Sputnik. БелАЗ падпісаў кантракт на пастаўку ў Індыю 77 кар'ерных самазвалаў БелАЗ-75137 грузападымальнасцю 136 тон, пра гэта паведамілі ў прэс-службе жодзінскага прадпрыемства.

Дагавор на пастаўку беларускіх самазвалаў быў заключаны з індыйскай кампаніяй Coal India Limited, якая з'яўляецца адной з найбуйнейшых вуглездабыўных кампаній свету. Гэта першы выхад кар'ернай тэхнікі беларускай вытворчасці на рынак Індыі.

Тэхніка закуплена для работ на адкрытым вугальным кар'еры Gevra. Машыны будуць забяспечаны запчасткамі, таксама беларускім бокам гарантуецца сэрвіснае абслугоўванне на працягу васьмі гадоў выкарыстання. Сэрвісны цэнтр плануецца адкрыць паблізу кар'ера.

Паводле звестак прэс-службы, агульная сума кантракту складае каля 200 мільёнаў долараў, а першыя самазвалы будуць адгружаны на індыйскую зямлю ў лістападзе і снежні гэтага года.

Здзяйсненню здзелкі спрыяў "Белінвестбанк", які арганізаваў складаны працэс па выпуску гарантыі індыйскім банкам, пакрытую рэзервовым абавязацельствам Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця.

Вуглездабыўная кампанія Coal India ltd працуе на 81 горназдабыўным раёне ў васьмі штатах Індыі. Усяго ў краіне каля 430 вугальных шахт.

6
Тэги:
Індыя, Беларусь, БелАЗ

Эканоміка