Прадукты ў краме

Рознічны тавараабарот у Беларусі за 9 месяцаў вырас амаль на 5%

5
(абноўлена 09:46 18.10.2019)
У бягучым годзе беларусы ў дзень трацілі ў аб'ектах рознічнага гандлю ў сярэднім 14 рублёў, тады як год таму - 12,7 рубля.

МІНСК, 18 кас - Sputnik. Рознічны тавараабарот у Беларусі за мінулыя дзевяць месяцаў павялічыўся на 4,8% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, паведамілі ў чацвер у Нацыянальным статыстычным камітэце рэспублікі.

Паводле звестак Белстата, з пачатку года па верасень аптовы гандаль паказаў адмоўны вынік у адносінах да выніку 2018-га: 95,9% і 71,2 мільярда рублёў.

"Рознічны тавараабарот у студзені - верасні склаў 36,2 мільярда рублёў, або 104,8% у супастаўных цэнах да ўзроўню студзеня - верасня 2018-га", - сказалі ў ведамстве.

У камітэце таксама распавялі, што ў бягучым годзе беларусы ў дзень трацілі ў аб'ектах рознічнага гандлю ў сярэднім 14 рублёў, тады як год таму - 12,7 рубля.

Арганізацыі рознічнага гандлю за названы перыяд нарасцілі абарот на 6,7% - да 32,9 мільярда рублёў.

5
Тэги:
Белстат, Статыстыка, Беларусь

Эканоміка