Кіраўнік Апарату Савета міністраў Беларусі Аляксандр Турчын

Турчын: сёння меры па абароне ўнутранага рынку бессэнсоўныя

8
(абноўлена 13:31 31.10.2019)
Першы віцэ-прэм'ер заявіў, што у цяперашні час для выжывання і развіцця эканомікі нават пытанні нафты і газу перастаюць быць крытычнымі.

МІНСК, 31 кас - Sputnik. Меры па абароне ўнутранага рынка на прыкладзе сітуацыі з лёгкай прамысловасцю аказваюцца бессэнсоўнымі, заявіў у чацвер на Кастрычніцкім эканамічным форуме першы віцэ-прэм'ер Беларусі Аляксандр Турчын.

Першы намеснік прэм'ер-міністра распавёў на форуме аб тым, што адбываецца сёння ў беларускай эканоміцы.

"Гадамі, як маглі, засцерагалі ўнутраны рынак нашай краіны", - нагадаў ён, прывёўшы ў прыклад абарону беларускай лёгкай прамысловасці.

Пазней, па словах віцэ-прэм'ера, з'явіліся Alibaba і іншыя анлайн-платформы і грамадзяне пачалі карыстацца імі.

"Стала ясна: усе прынятыя меры па так званай абароне ўнутранага рынку бессэнсоўныя", - канстатаваў ён.

Яшчэ адна з ідэй рэспублікі, на якой, па словах Турчына, прыйшлося "паставіць крыж" - барацьба за працоўныя месцы, у першую чаргу на прадпрыемствах.

"Зразумела, што масава новыя працоўныя месцы будуць стварацца дзе заўгодна, але толькі не ў індустрыі і не ў аграрным сектары", - упэўнены ён.

Больш за тое, першы віцэ-прэм'ер заявіў і пра тое, што для выжывання і развіцця эканомікі крытычнымі перастаюць быць пытанні нават нафты і газу - і не толькі з-за развіцця "зялёнай эканомікі", але і дзякуючы інавацыям і "разумнай эканоміцы".

"Тэхналогіі мяняюць жыццё і эканоміку незалежна ад волі дзяржавы. Дзяржава можа падладжвацца пад гэта ці ж ігнараваць. У першым выпадку развіццё паскорыцца", - адзначыў Турчын, дадаўшы, што ў другім выпадку дзяржава застанецца на абочыне.

8
Тэги:
Эканоміка, Беларусь

Эканоміка