Амерыканскі долар і кітайскі юань

Беларусь разлічвае падпісаць кантракты на $100 мільёнаў у Кітаі

21
(абноўлена 08:38 04.11.2019)
Экспарт айчынных тавараў па выніках 2019 года перасягнуў 90 мільёнаў долараў, але на будучы год беларускія ўлады ставяць задачу ўзяць бар'ер у 100 мільёнаў.

МІНСК, 4 ліс - Sputnik. Беларуская дэлегацыя возьме ўдзел у Міжнароднай выставе імпартных тавараў у Шанхаі, якая адкрываецца 5 лістапада, паведамілі ў эфіры АНТ.

У мінулым годзе ў выставе прыняла ўдзел 151 дзяржава. Экспазіцыі наведалі звыш за паўмільёна чалавек, а беларускія прадпрыемствы заключылі кантракты на 100 мільёнаў долараў.

Беларускі алмаз у Кітаі

"Мы ўдзельнічаем ва ўсіх 7 павільёнах: аўтамабільная прамысловасць, паслугі. Упершыню будзе прадстаўлены наш сумесны праект - Вялікі камень", - распавёў старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Уладзімір Улаховіч.

Паводле яго слоў, на пляцоўцы міжнароднай выставы ў Шанхаі ў індустрыяльны парк уступяць тры новыя рэзідэнты. Пры гэтым самая прадстаўнічая дэлегацыя будзе прадстаўлена беларускай харчовай прамысловасцю.

"Наш нацыянальны павільён будзе выглядаць вельмі нестандартна - гэта мадэль нашай бібліятэкі. Наш алмаз - сімвал ведаў, новых тэхналогій. Наша інавацыйная прадукцыя будзе прадстаўлена ў адпаведным павільёне", - дадаў кіраўнік БелГПП.

Пры гэтым Уладзімір Улаховіч асаблівую ўвагу звярнуў на тое, што беларускі бок упэўнены, што зможа перавысіць планку мінулага года, калі "было падпісана кантрактаў на суму звыш за 100 мільёнаў долараў нашай экспартнай прадукцыі".

Пасля чаго сказаў, што беларускі павільён на выставе ў Шанхаі зробіць адмысловую стаўку на экалагічнасць беларускай прадукцыі, а таксама пазнавальнасць і высокую якасць.

Драйверы росту экспарту

У сваю чаргу кіраўнік Мінсельгасхарча Анатоль Хацько распавёў, што ў Кітаі прадстаўнікі ведамства плануюць падпісаць цэлы шэраг рамачных пагадненняў аб допуску на кітайскі рынак нашай прадукцыі і яе сертыфікацыі.

"Шчыльна працуем з Кітаем: наш экспарт у бягучым перыядзе склаў 61 мільён долараў. Плануем сёлета прыйсці па выніках года да 90 мільёнаў долараў, а ў 2020 годзе ўжо да лічбы ў 100 мільёнаў долараў", - удакладніў кіраўнік знешнеэканамічнага кіравання Мінсельгасхарча Аляксей Багданаў.

Паводле яго слоў, асноўным драйверам росту экспарту на кітайскі рынак у гэтым годзе стала мясная прадукцыя. У Кітай паставілі 5,5 тысяч тон мяса птушкі і 2,5 тысячы тон ялавічыны.

Прычым у гэтым годзе ў Кітаі будзе адкрыта пастаянна дзеючая выстава-экспазіцыя беларускіх прадуктаў харчавання. Да яе будзе прывязаны і электронны гандаль.

Аляксей Багданаў асаблівую ўвагу звярнуў, што на выставе ў Шанхаі найважнейшай будзе сустрэча з міністрам галоўнага мытнага ўпраўлення, які адказвае за адкрыццё кітайскага рынку.

"Мы плануем абмеркаваць пашырэнне спісу прадпрыемстваў, якія пастаўляюць ялавічыну, на тры заводы хочам пашырыць спіс заводаў, якія пастаўляюць мяса птушкі. Акрамя таго, абмяркоўваем пастаўкі гатовай прадукцыі - мяса ў кансервах", - анансаваў прадстаўнік ведамства.
Кіраўнік знешнеэканамічнага кіравання дадаў, што беларускі бок зацікаўлены ў пашырэнні паставак замарожанай ялавічыны пры дапамозе інфраструктуры Вялікага шаўковага шляху.

21
Тэги:
Кітай, Беларусь
Танкер кампаніі SOCAR

Азербайджан паставіць Беларусі чарговую партыю нафты

4
(абноўлена 15:16 07.04.2020)
Беларускія ўлады заявілі, што працягнуць ажыццяўляць закупкі сыравіны на свае НПЗ з альтэрнатыўных крыніц, нягледзячы на падпісанне кантракту аб пастаўках у красавіку па нафтаправодзе "Дружба".

МІНСК, 7 кра - Sputnik. Танкерныя пастаўкі чорнага золата для беларускіх нафтаперапрацоўчых заводаў працягнуцца, паведаміў прэс-сакратар канцэрна "Белнафтахім" Аляксандр Цішчанка.

Кіраўнік канцэрна раней распавёў, што ў красавіку будзе працягнутая праца як па альтэрнатыўных пастаўках нафты, так і трубаправодным транспартам з Расіі.

У бліжэйшыя дні ў канцэрне чакаюць прыбыццё танкера з азербайджанскай нафтай з грузінскага порта Супса ва ўкраінскі порт у Адэсе. Агульны аб'ём дадзенай партыі складзе каля 90 тысяч тон "чорнага золата".

"Танкерныя пастаўкі па паўночным і паўднёвым маршрутах будуць працягвацца", - запэўніў прэс-сакратар канцэрна "Белнафтахім".

Раней стала вядома, што ў красавіку нафта на беларускія НПЗ будзе паступаць з Расіі па нафтаправодзе "Дружба". Кошт аднаго барэля расійскай сыравіны будзе складаць каля 4 долараў. Усяго беларускі бок разлічвае атрымаць у красавіку 2 мільёны тон сыравіны.

У кампаніі "Раснафта" паведамілі, што будуць пастаўляць у Беларусь нафту з прэміяй у 5 долараў за кожную тону. Пры гэтым звярнулі ўвагу, што раней яна складала 12 долараў.

4
Тэги:
Нафта, Азербайджан, Беларусь
Тэмы:
Пытанне паставак нафты ў Беларусь
Палац Незалежнасці ў Мінску

Лукашэнка назваў "пытанне нумар адзін" для ўладаў

26
(абноўлена 12:16 07.04.2020)
Беларускі прэзідэнт запланаваў цэлы пералік мерапрыемстваў па рэагаванні на сітуацыю, якая складваецца ў краіне і свеце.

МІНСК, 7 кра - Sputnik. Усё павінны быць падпарадкавана пытанням эканомікі, сказаў прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на нарадзе аб пастаўках нафты ў Беларусь у Палацы Незалежнасці.

Паводле яго слоў, у нашай краіне склалася адкрытая эканоміка, па гэтай прычыне яна знаходзіцца ў прамой залежнасці ад падзей, якія развіваюцца на міжнароднай арэне.

Кіраўнік дзяржавы канстатаваў, што часам гэтыя падзеі развіваюцца вельмі неадназначна. Па гэтай прычыне былі запланаваны мерапрыемствы па рэагаванні уладаў на пытанні, якія напрамую ўплываюць на эканоміку.

"Падкрэсліваю: гэта - галоўнае. Эканоміка, а значыць, жыццё людзей, не толькі сёння, але і ў перспектыве - пытанне нумар адзін. Усё павінна быць падпарадкавана гэтаму пытанню", - цытуе Аляксандра Лукашэнку БелТА.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што сусветныя каціроўкі на чорнае золата падаюць і ў бягучай сітуацыі трэба знайсці арыенціры і наладзіць беларускую эканоміку, так каб нічога не страціць.

"А калі і будуць, то гэтыя страты павінны быць мінімальнымі. Таму я заўсёды кажу: эканоміка - гэта асноўнае. Галоўнае сёння - эканоміка", - яшчэ раз паўтарыў ён.

Беларускі лідар адным з найважнейшых напрамкаў назваў нафтаперапрацоўку і набыццё сыравіны. Таму што тут трэба ўлічваць валацільнасць коштаў на чорнае золата.

Нафтавая кан'юнктура непрагназуемая

Беларускі прэзідэнт асобна закрануў на нарадзе пытанне паставак вуглевадароднай сыравіны ў рэспубліку і адзначыў у сувязі з гэтым, што "часу на перапіскі, развагі і ўзгадненні няма", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

"Нафтавы рынак ліхаманіць, а яго кан'юнктура непрагназуемая. Задача такіх краін, як наша, - быць гатовымі да любога развіцця падзей. А лепш, як я ўжо казаў, - у найменшай ступені залежаць ад нафтавых гульняў буйных дзяржаў", - лічыць ён.

На думку Аляксандра Лукашэнкі, трэба ствараць больш апорных кропак у беларускай эканоміцы, таму што толькі гэта зробіць наша грамадства устойлівым, а палітыку незалежнай.

Пры гэтым у цяперашні час для вырашэння гэтай задачы зроблена мала, а праблемы з узроўню адносін паміж суб'ектамі гаспадарання прыходзіцца пераносіць на разгляд на самы высокі ўзровень.

"Гэта значыць, што пры ўзнікненні цяжкасцяў у поўнай меры не задзейнічаюцца эканоміка-вытворчы, дыпламатычны і юрыдычны патэнцыялы краіны. Калі пытанне важнае і экстраннае, то і напружвацца павінны не адзін-два чалавекі, а ўся вертыкаль. Невырашальных праблем тут няма і ў прынцыпе быць не можа", - падкрэсліў прэзідэнт Беларусі.

Пасля ён яшчэ раз звярнуў увагу, што трэба сыходзіць ад пастаянных спрэчак, якія ўзнікаюць вакол паставак нафты, "і стану вечнай нявызначанасці".

Патрэбен запас

Аляксандр Лукашэнка палічыў неабходным стварыць у Беларусі "сур'ёзны запас сыравіны" на непрадбачаныя выпадкі. Таму што гэта дазволіць захаваць вытворчыя працэсы і не перарываць іх.
У сувязі з гэтым беларускі прэзідэнт паставіў канкрэтныя пытанні перад членамі ўрада нашай краіны і кіраўніцтвам рэгіёнаў.

Прынята рашэнне вывучыць існуючыя ў Беларусі магутнасці, прызначаныя для захоўвання нафты і запасаў нафтапрадуктаў, і па магчымасці нарасціць іх.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што ўсе абавязацельствы прыняць і захоўваць нафтапрадукты трэба выконваць самым строгім чынам.

"Стэнаграма вядзецца. І не дай бог, нехта скажа, што можа прыняць паўмільёна тон нафтапрадуктаў і не прыме на захоўванне, ужо наракайце самі на сябе", - папярэдзіў ён ўдзельнікаў нарады.

На яго думку, калі нафта на рынку цяпер танная, то яе трэба набываць і ствараць запасы. І па выніках нарады трэба сфармуляваць і разумець, якім будзе аб'ём запасаў.

Нафту на стол не падасі

Беларускі прэзідэнт лічыць, што цяпер ва ўсім свеце можа ўстаць востра пытанне забеспячэння харчаваннем.

"Нафта нафтай, але яе на стол не падасі", - сказаў ён.

У сувязі з гэтым ён задаў пытанне чыноўнікам, наколькі забяспечаны палівам аграрыі на час пасяўной працы і ці ёсць тут якія-небудзь вузкія месцы.

"Вы бачыце, ужо не толькі асобныя чыноўнікі міжнародных арганізацый загаварылі пра голад у недалёкай перспектыве, але ўжо ўсе талдычаць, і кіраўнікі самых развітых перадавых краін", - звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.

Таму на аграрны сектар, і ў першую чаргу на правядзенне пасяўной, як найважнейшага кампанента, трэба звярнуць самую пільную ўвагу.

Прэзідэнт раскрытыкаваў вядзенне пасяўной, асабліва яго абурыла недастатковасць мер, якія былі зроблены аграрыямі, каб захаваць вільготнасць глебы.

"Нягледзячы на тое, што вільгаць з глебы сыходзіць імгненна (уначы - мароз, раніцай - сонца), некаторыя вільгаць не закрылі. Асабліва ў Мінскім раёне, што дзіўна. І велізарныя палі. Няўжо не зразумела, што трэба перш за ўсё прайсціся культыватарам і разрыхліць глебу - зачыніць вільгаць", - распавёў Аляксандр Лукашэнка аб неабходных мерах.

Пры канцы ён запатрабаваў зрабіць усё неабходнае па гэтым кірунку, таму што палі вельмі высокія, у іх занадта вялікае ўтрыманне пяску.

26
Тэги:
Беларусь, Аляксандр Лукашэнка
Тэсціраванне на каронавірус, архіўнае фота

У Беларусі пацверджаны 861 выпадак каронавіруса

3
(абноўлена 17:05 07.04.2020)
Па дадзеных Мінздароўя, шпіталізаваныя сёння ў бальніцах 794 пацыента, новых смерцяў за суткі няма.

МІНСК, 7 кра - Sputnik. Колькасць пацверджаных выпадкаў каронавіруса ў Беларусі дасягнула 861.

Тэме каронавіруса сёння была прысвечана нарада ў кіраўніка дзяржавы: на ёй прэзідэнт агучыў колькасць шпіталізаваных з COVID-19 на сёння - 794.

Як стала вядома ўдзень у аўторак, ужо выпісаны 54 пацыента. Новых смерцяў за суткі няма: іх па-ранейшаму 13.

Такім чынам, сумарная колькасць інфіцыраваных складае 861. У параўнанні з дадзенымі панядзелка, іх стала больш на 161 чалавека.

Больш за ўсё інфікаваных у Мінску - 497 шпіталізаваных, 25 выпісаных і пяць памерлых. На другім месцы ідзе Віцебская вобласць: 143 чалавека ў бальніцах, 27 выпісаныя і пяць памерлі.
91 чалавек з каронавірусам зараз знаходзіцца ў шпіталях Мінскай вобласці. Ачуняў адзін, трое памерлі.

Далей ідзе Гомельская вобласць (31 у бальніцы, 1 выпісаны), Магілёўская вобласць (18 у бальніцах). На Гарадзеншчыне дзесяць чалавек у бальніцах, у Брэсцкай вобласці - тры. Смерцяў у гэтых рэгіёнах няма.

У цэлым да раніцы аўторка ў Беларусі праведзена каля 43 тысяч тэстаў на каронавірус.

Чытайце таксама:

3
Тэги:
Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, каронавірус, Беларусь
Тэмы:
Успышка каронавіруса з Уханя