Беларускія грошы

Больш за 300 млн рублёў дарожнага падатку плануюць сабраць у РБ у 2020 годзе

14
(абноўлена 09:34 09.11.2019)
Чакаецца, што даходы рэспубліканскага дарожнага фонду складуць 616,37 мільёна рублёў, трэць з іх накіруюць на пагашэнне крэдытаў банкаў і выплату працэнтаў па іх.

МІНСК, 9 ліс - Sputnik. Даход рэспубліканскага дарожнага фонду на наступны год запланаваны ў суме 616,37 мільёна рублёў, такая інфармацыя змяшчаецца ў тлумачальнай запісцы да праекта Закона "Аб бюджэце" на 2020 год.

Прыкладна палову гэтай сумы - 301,3 мільёна рублёў - складзе дзяржаўная пошліна за выдачу дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху, так званы дарожны падатак.

Яшчэ адна крыніца даходаў - плата за праезд транспартных сродкаў па платных аўтамабільных дарогах Рэспублікі Беларусь з сістэмай электроннага збору платы, чакаецца, што яна прынясе ў бюджэт 268,9 мільёна рублёў.

Што да выдаткаў, то на ўтрыманне дарог выдзеляць 158,2 мільёна рублёў, на бягучы рамонт - 105,1 мільёна. Яшчэ 208,67 мільёна накіруюць на пагашэнне крэдытаў банкаў і выплату працэнтаў па іх.

14
Тэги:
Падаткі, Беларусь

Эканоміка