Увод у эксплуатацыю магістральнага газаправода

Пуцін разлічвае на рашэнне па газу з Беларуссю да канца года

7
(абноўлена 09:10 15.11.2019)
Расія спадзяецца, што да канца бягучага года ўдасца дасягнуць дамоўленасцяў з Беларуссю па кошце расійскага газу.

МІНСК, 15 ліс - Sputnik. Уладзімір Пуцін заявіў, што перамовы па газу з Беларуссю ідуць па плане, пра гэта ён паведаміў падчас прэс-канферэнцыі на саміце БРІКС.

"Я спадзяюся, што да канца года мы гэта адрэгулюем", - паведаміў Пуцін журналістам у чацвер.

Беларусь і Расія працягваюць перамовы па магчымай цане на газ для рэспублікі. "Гарачая фаза" перамоваў звычайна праходзіць увосень.

У 2019 годзе цана на газ для Беларусі фіксаваная і складае 127 долараў за тысячу кубаметраў на мяжы. Тэрмін дзеяння дамовы сканчаецца 31 снежня гэтага года. Беларускі бок неаднаразова заяўляў, што справядлівай лічыць цану на газ як у Смаленскай вобласці.

7
Тэги:
Беларусь, газ, Уладзімір Пуцін

Эканоміка