Праект бюджэту ў першым чытанні будзе разгледжаны ў Авальнай зале

Праект бюджэту ў першым чытанні будзе разгледжаны ў Авальнай зале

4
(абноўлена 12:05 18.11.2019)
Асноўны фінансавы дакумент краіны на наступны год будуць прымаць парламент мінулага склікання, першае чытанне запланавана на 19 лістапада.

МІНСК, 18 ліс - Sputnik. Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу разгледзіць у аўторак праект бюджэту краіны на 2020 год у першым чытанні, паведамілі ў парламенце.

Сесія ніжняй палаты беларускага парламента пройдзе 19 лістапада, яшчэ адно пасяджэнне "старога" складу дэпутацкага корпуса плануецца ў канцы месяца. Новы парламент, які выбралі 7 і 17 лістапада, на першую сесію збярэцца 6 снежня.

Нулявое чытанне бюджэту ў Авальнай зале, на якім прысутнічалі прэм'ер-міністр Сяргей Румас і профільныя міністры, прайшло 5 лістапада. Тады кіраўнік урада адзначыў, што айчынная эканоміка дэманструе "стабільнасць і прадказальнасць", а бюджэт, як заўсёды будуць мець сацыяльную накіраванасць.

У ім будуць улічаныя не толькі выдаткі на павелічэнне заробкаў бюджэтнікам, але і страты ад падатковага манеўру Расіі. Бюджэт разлічваўся зыходзячы з цаны на нафту 60 долараў за барэль.

Упершыню за апошнія гады бюджэт на 2020 год будзе дэфіцытным.

Беларусі ў апошняе дзесяцігоддзе прынята ўваходзіць у новы год з зацверджаным бюджэтам. І ў гэтым годзе старшыня палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка заявіў у Авальнай зале: "У нас яшчэ дастаткова часу да канца лістапада, каб прыняць у двух чытаннях праект бюджэту. У першым чытанні плануем прыняць 19 лістапада і ў другім чытанні - 28 лістапада".

4
Тэги:
Беларусь, Дзяржаўны бюджэт

Эканоміка