Фонд сацабароны атрымае з бюджэту 2 млрд рублёў

© Sputnik / Виктор ТолочкоТысяча беларускіх рублёў
Тысяча беларускіх рублёў - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Агульная сума субвенцый з рэспубліканскага бюджэту ў будучыні складзе 11,4% ад даходаў фонду сацыяльнай абароны насельніцтва.

МІНСК, 19 ліс - Sputnik. Субвенцыі з рэспубліканскага бюджэту плануюцца на ўзроўні двух мільярдаў рублёў, сказала міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч, перадае карэспандэнт Sputnik.

Чыноўнікі ацэняць эфектыўнасць пенсійнай рэформы - Sputnik Беларусь
Чыноўнікі ацэняць эфектыўнасць пенсійнай рэформы

Паводле яе слоў, даходы фонду сацабароны ў будучым годзе складуць 17,2 мільярда рублёў, пры гэтым рост даходаў складзе 114,3% у адносінах да мінулага года.

"Удзельная вага абавязковых страхавых узносаў складае 86%, або 14,8 мільярда рублёў, тэмп росту 110,8%", - удакладніла міністр.

Пры гэтым не падатковыя даходы бюджэту фонду сацабароны складуць усяго 1,5%, або 262 мільёны рублёў.

Ірына Касцевіч адзначыла, што сума субвенцый з рэспубліканскага бюджэту на 2020 год плануецца ў памеры 2 мільярдаў рублёў ці 11,4% ад усіх даходаў фонду сацыяльнай абароны.

Для падтрымання сярэдняга памеру пенсій на ўзроўні не ніжэй за 40% ад сярэдняй зарплаты па краіне будзе выдаткавана звыш 700 мільёнаў рублёў.

"Выдаткі бюджэту фонду прадугледжаны ў памеры 17 мільярдаў рублёў, тэмп росту ў адносінах да базавага сцэнару складзе 114,4%. Больш за 78% выдаткаў бюджэту фонду ў суме 13,2 мільярда рублёў накіроўваецца на фінансаванне пенсій", - распавяла міністр сацабароны.

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прагаласавалі за праект бюджэту фонду сацабароны ў першым і другім чытанні без якіх-небудзь заўваг. Толькі адзін дэпутат прагаласаваў супраць.

Стужка навiн
0