Мамы з дзецьмі на прагулцы

Мінфін усталяваў працэнтную стаўку па дэпазітах сямейнага капіталу

19
(абноўлена 13:55 28.11.2019)
Нагадаем, банкаўскія ўклады сямейнага капіталу ў памеры дзесяць тысяч долараў адкрываюцца ў Беларусі пры нараджэнні, усынаўленні або ўдачарэннi трэцяга і наступных дзяцей з 2015 года.

МІНСК, 28 ліс - Sputnik. Міністэрства фінансаў Беларусі вызначыла працэнтную стаўку па дэпазітах сямейнага капіталу, адпаведную пастанову афіцыйна апублікавалі на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Нагадаем, банкаўскія ўклады сямейнага капіталу ў памеры дзесяці тысяч долараў адкрываюцца ў Беларусі пры нараджэнні, усынаўленнi або удачарэнні трэцяга і наступных дзяцей з 2015 года. У красавіку бягучага года Аляксандр Лукашэнка даручыў падоўжыць гэтую праграму яшчэ на пяць гадоў.

Згодна з пастановай, працэнтную стаўку па банкаўскіх укладах сямейнага капіталу, якія былі адкрыты ў 2015-2019 гадах, прыраўняюць да стаўкі LIBOR для дэпазітаў на тэрмін адзін год у доларах ЗША па стане на апошні працоўны дзень 2017 года. Да гэтага стаўка па такіх дэпазітах была роўная стаўцы LIBOR для дэпазітаў на тэрмін адзін год у доларах ЗША па стане на апошні дзень каляндарнага года, які папярэднічае каляндарнаму году налічэння працэнтаў.

Стаўка LIBOR - гэта стаўка для дэпазітаў тэрмінам на 1 год у доларах ЗША на Лонданскім міжбанкаўскім рынку, якую публікуе на старонцы "USD1YFSR=" інфармацыйнае агенцтва Thomson Reuters. Па дадзеных на 29 снежня 2017 года, гэта стаўка трымалася на ўзроўні 2,10697% гадавых.

Гэта пастанова Мінфіна па ўкладах сямейнага капіталу ўступіць у сілу з 1 студзеня 2020 года.

Па інфармацыі Мінпрацы, на 1 мая бягучага года ў Беларусі 68 тысяч шматдзетных сем'яў скарысталіся магчымасцю размясціць на дэпазітах сямейны капітал на агульную суму каля 680 мільёнаў долараў.

У цяперашні час распараджацца сямейным капіталам можна толькі пасля наступлення паўналецця дзіцяці. Гэтыя грошы сям'я можа выдаткаваць на паляпшэнне жыллёвых умоў, адукацыю, лячэнне, розныя сацыяльныя паслугі, у тым ліку назапашвальную пенсію для маці.

19
Тэги:
Грошы, дзеці, Беларусь, Сям'я

Эканоміка