У краме, архіўнае фота

МАРГ хоча зрабіць больш жорсткім механізм рэгулявання коштаў

18
(абноўлена 12:56 03.12.2019)
Прадпрыемствы гандлю могуць пазбавіць магчымасці атрымліваць выплаты для прасоўвання сацыяльна значных тавараў, кошты на якія рэгулююцца дзяржавай.

МІНСК, 3 сне - Sputnik. Механізм дзяржрэгулявання коштаў плануецца ўзмацніць ў Беларусі. Праект адпаведнага ўказа вынесены на грамадскае абмеркаванне Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю.

"Мэтай прыняцця праекта з'яўляецца недапушчэнне атрымання суб'ектамі гандлю неабгрунтаваных даходаў пры продажы сацыяльна значных тавараў", - адзначылі ў МАРГ.

Згодна з дакументам, у прадпрыемстваў гандлю не будзе магчымасці атрымліваць выплаты для прасоўвання сацыяльна значных тавараў, кошты на якія рэгулююцца дзяржавай.

У абгрунтаванні да праекту сказана, што ў дадзены момант "абмежаванне рознічных коштаў нівеліруецца магчымасцю суб'ектаў гандлю атрымаць даходы ад пастаўшчыкоў тавараў у выглядзе рознага роду узнагарод (бонусы, прэміі, іншыя плацяжы)", якія пералічваюцца на прасоўванне тавараў.

На думку спецыялістаў МАРГ, так працуе "механізм сыходу ад абмежаванняў, устаноўленых дзяржаўным органам, які ажыццяўляе рэгуляванне коштаў". З-за гэтага ў сваю чаргу зніжаецца выручка пастаўшчыка нягледзячы на тое, што першапачатковы кошт тавару не змяняецца.

Праект вынесены на грамадскае абмеркаванне, прапановы і заўвагі па дакуменце МАРГ просіць накіроўваць па электроннай пошце.

Нагадаем, ведамства можа ўводзіць дзяржрэгуляванне на закрыты пералік сацыяльна значных тавараў на тэрмін не больш за 90 дзён на працягу аднаго года з 2014-га.

Перадрукоўка дадзенага матэрыялу дапускаецца толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі Sputnik Беларусь.

18
Тэги:
Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі (МАРГ), Беларусь
У цэнтры занятасці, архіўнае фота

Cпортсмен за $5 тыс і дырэктар піўзавода: якіх работнікаў шукаюць у Беларусі?

1
(абноўлена 16:40 10.07.2020)
Сярод самых высокааплатных вакансій - шмат месцаў для спартсменаў і трэнераў у футбольныя, хакейныя і гандбольныя клубы.

МІНСК, 10 ліп - Sputnik. Спартсмена-інструктара ў хакейны клуб "Дынама-Мінск" на заробак ад дзесяці тысяч рублёў шукаюць сёння праз Дзяржаўную службу занятасці.

На сёння ў Беларусі зарэгістравана 76878 вакансій. З іх заробак парадку 1000 долараў і вышэй абяцаюць у 156 месцах.

Традыцыйна, у топе вакансій - пілоты для "Белавія", якіх шукаюць не першы месяц.

Цікава, што ў спісе вакансій, на якіх можна атрымаць максімальны заробак - спартсмен-інструктар для ХК "Дынама-Мінск". Суіскальніку абяцаюць ад дзесяці тысяч рублёў.

Дзве вакансіі для спартсменаў-інструктараў адкрыты ў футбольным клубе "Іслач": з заробкам ад трох і ад пяці тысяч рублёў. У ФК "БАТЭ" таксама шукаюць спартсмена-інструктара, заробак абяцаюць ад двух тысяч рублёў. У "Шахцёр" патрэбны трэнер за 1,5 тысячы рублёў.

Цікава, што ў той жа час у гарадзенскі ФК "Нёман" спартсмена-інструктара шукаюць на больш сціплы заробак - 375 рублёў.

Сярод іншых цікавых высокааплатных вакансій - месца для прараба з заробкам вышэй за 6918 рублёў. Таксама шукаюць новага гендырэктара аднаго з піўзаводаў - на заробак ад 3,5 тысячы рублёў.

1
Тэги:
вакансіі, Беларусь
Корпус зборкі трактароў МТЗ

Знешнегандлёвы абарот Беларусі ўпаў за 5 месяцаў больш чым на 21%

2
(абноўлена 16:49 10.07.2020)
Адмоўнае сальда гандлю таварамі за студзень-май склала больш за 1,5 мільярда долараў, пры гэтым сярэдняя экспартная цана на айчынную прадукцыю знізілася на 9,4%.

МІНСК, 10 ліп - Sputnik. Знешнегандлёвы абарот тавараў Беларусі ў студзені - маі бягучага года склаў 22596,4 мільёна долараў, паведамілі ў прэс-службе Нацыянальнага статыстычнага камітэта рэспублікі.

Пры гэтым беларускі экспарт склаў усяго 10483 мільёна долараў, а імпарт тавараў дасягнуў лічбы ў 12113,4 мільёна. Такім чынам, адмоўнае сальда гандлю таварамі за пяць месяцаў склала 1,63 мільярда долараў.

У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года з разліку ў бягучых цэнах абарот знешняга гандлю таварамі склаў 78,6%, гэта значыць знізіўся на 21,4%. У той жа час экспарт у суадносінах склаў - 79,5%, а імпарт - 77,8%.

"Па выніках студзеня - мая 2020 года ў параўнанні з аналагічным перыядам папярэдняга года экспарт тавараў у натуральным выразе скараціўся на 12,2%, імпарт - на 12,6%. Сярэднія цэны экспарту знізіліся на 9,4%, імпарту - на 10, 9%", - канстатавалі ў Белстаце.

2
Тэги:
Беларусь