Калькулятар, архіўнае фота

Інфляцыйныя чаканні беларусаў крыху знізіліся

21
(абноўлена 10:58 05.12.2019)
Згодна з аналітыкай Нацбанка, у лістападзе беларусы адчувалі інфляцыю на ўзроўні ў 11,4%. Гэта ніжэй за паказчык жніўня (тады адзначалася 12,8%).

МІНСК, 5 сне - Sputnik. Інфляцыйныя чаканні беларускага насельніцтва знізіліся ў параўнанні з узроўнем жніўня, пра гэта кажуць дадзеныя даследавання, апублікаванага на сайце Нацбанка.

Паводле інфармацыі фінансавага рэгулятара, інфляцыйныя чаканні беларусаў у лістападзе знізіліся да 11,9% пасля скачка ў жніўні (13,1%), але не дасягнулі ўзроўню мая гэтага года (тады адзначалася 11,5%).

Згодна з выбарачным апытаннем, колькасць прыхільнікаў думкі, што кошты будуць "гэтак жа інтэнсіўна" павышацца, знізілася з 64,4% у жніўні да 59,2%. Пры гэтым 21,9% чакаюць паскарэння росту коштаў (у жніўні - 17,9%, у маі - 15,7%).

Нягледзячы на аптымістычныя паказчыкі па ўзроўні інфляцыі, якая вагаецца ў раёне крыху вышэй за 5%, у лістападзе беларусы адчувалі інфляцыю на ўзроўні ў 11,4%. Дарэчы, гэта ніжэй чым жнівеньскі (12,8%) і майскі (12,2%) паказчыкі.

Лічаць, што цэннікі пацяжэлі "вельмі моцна", 43% апытаных (супраць 48% у жніўні).

Паводле інфармацыі МАРГ, у кастрычніку гадавая інфляцыя склала 5,3%, не змяніўшыся з верасня. Нагадаем, раней Нацбанк анансаваў, што да канца жніўня інфляцыя Беларусі ўсталюецца "на ўзроўні 5%".

У бюджэт на наступны год таксама закладзена пяціпрацэнтная інфляцыя. Нацбанк не выключае, што з 2021 года яна складзе 4%.

Высокія інфляцыйныя чаканні дрэнна ўплываюць на давер насельніцтва да фінансавых структур дзяржавы, падае і давер да нацыянальнай валюты. Пры высокіх інфляцыйных чаканнях назіраецца ў тым ліку зніжэнне банкаўскіх дэпазітаў у нацыянальнай валюце. З іншага боку, калі грамадзянін чакае ў будучыні рэзкае павышэнне коштаў, гэта будзе спрыяць росту попыту на некаторыя нехарчовыя тавары.

21
Тэги:
Інфляцыя, Нацбанк РБ, Беларусь
Беларуская АЭС

Лукашэнка ўхваліў змены ў крэдытнае пагадненне з Расіяй па БелАЭС

22
(абноўлена 11:21 11.07.2020)
Праект пратакола аб зменах у пагадненне аб расійскім крэдыце на БелАЭС падпісаны кіраўніком дзяржавы.

МІНСК, 11 ліп - Sputnik. Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ №263 "Аб праекце міжнароднай дамовы", якім ухваліў унясенне змяненняў у міжурадавае пагадненне з Расіяй аб прадастаўленні ўраду Беларусі дзяржаўнага экспартнага крэдыту для будаўніцтва АЭС, дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

На падставе гэтага праекта пратакола ўрад Беларусі будзе весці перамовы з расійскім бокам.

Цяпер унутрыдзяржаўныя працэдуры, неабходныя для падпісання пратаколаў, завершаны з абодвух бакоў.

Гісторыя крэдыту

Раней паведамлялася, што Беларусь вядзе перамовы з расійскім бокам з нагоды змены ўмоваў крэдыту на будаўніцтва БелАЭС у Астраўцы. У першую чаргу, гэта звязана са зрушэннем тэрмінаў уводу першага і другога энергаблока станцыі.

Пытанне нават абмяркоўвалася на вышэйшым узроўні: прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін гаварылі па тэлефоне аб змене працэнтнай стаўкі па гэтым крэдыце. Пасля чаго расійскі бок не выключаў, што крэдыт будзе рэструктурызаваны.

Нагадаем, пагадненне аб прадастаўленні расійскага крэдыту для будаўніцтва АЭС прадугледжвае вылучэнне 10 мільярдаў долараў. Пры гэтым 90% прызначана на будаўніцтва па кантракце, яшчэ 10% ад кошту работ Беларусь фінансуе самастойна.

Згодна з дзеючымі умовамі, пагашэнне крэдыту павінна пачацца праз шэсць месяцаў пасля ўводу АЭС у эксплуатацыю, але не пазней за 1 красавіка 2021 года. Зварот грошай прадугледжаны 30 роўнымі долямі кожныя шэсць месяцаў. На 50% сумы налічваюцца працэнты па стаўцы 5,23% гадавых. На астатнія 50% налічваюцца працэнты па стаўцы LIBOR для шасцімесячных дэпазітаў у доларах, павялічанай на маржу ў памеры 1,83% гадавых.

22
Тэги:
БелАЭС, Аляксандр Лукашэнка
Тэмы:
Будаўніцтва БелАЭС у Астраўцы
У цэнтры занятасці, архіўнае фота

Cпартсмен за $5 тыс і дырэктар піўзавода: якіх работнікаў шукаюць у Беларусі?

15
(абноўлена 11:13 11.07.2020)
Сярод самых высокааплатных вакансій - шмат месцаў для спартсменаў і трэнераў у футбольныя, хакейныя і гандбольныя клубы.

МІНСК, 10 ліп - Sputnik. Спартсмена-інструктара ў хакейны клуб "Дынама-Мінск" на заробак ад дзесяці тысяч рублёў шукаюць сёння праз Дзяржаўную службу занятасці.

На сёння ў Беларусі зарэгістравана 76878 вакансій. З іх заробак парадку 1000 долараў і вышэй абяцаюць у 156 месцах.

Традыцыйна, у топе вакансій - пілоты для "Белавія", якіх шукаюць не першы месяц.

Цікава, што ў спісе вакансій, на якіх можна атрымаць максімальны заробак - спартсмен-інструктар для ХК "Дынама-Мінск". Суіскальніку абяцаюць ад дзесяці тысяч рублёў.

Дзве вакансіі для спартсменаў-інструктараў адкрыты ў футбольным клубе "Іслач": з заробкам ад трох і ад пяці тысяч рублёў. У ФК "БАТЭ" таксама шукаюць спартсмена-інструктара, заробак абяцаюць ад двух тысяч рублёў. У "Шахцёр" патрэбны трэнер за 1,5 тысячы рублёў.

Цікава, што ў той жа час у гарадзенскі ФК "Нёман" спартсмена-інструктара шукаюць на больш сціплы заробак - 375 рублёў.

Сярод іншых цікавых высокааплатных вакансій - месца для прараба з заробкам вышэй за 6918 рублёў. Таксама шукаюць новага гендырэктара аднаго з піўзаводаў - на заробак ад 3,5 тысячы рублёў.

15
Тэги:
вакансіі, Беларусь

Самы моцны чалавек планеты жыве ў Мінску - відэа

0
(абноўлена 13:30 08.07.2020)
Алімпійскі чэмпіён Леанід Тараненка ўстанавіў сусветны рэкорд у 1988 годзе. І яго дасягненне да гэтага часу ніхто не пабіў. Глядзіце на відэа гісторыю легендарнага беларускага цяжкаатлета.

Праз восем гадоў пасля трыумфальнага золата на "Алімпіядзе-80" цяжкаатлет Леанід Тараненка паехаў на спаборніцтвы ў Аўстралію. Там ён устанавіў сусветны рэкорд - падняў у штуршку штангі 266 кілаграмаў - і гэты рэкорд трымаецца ўжо больш за 30 гадоў. Да гэтага часу яго ніхто не змог пабіць.

Зараз самы моцны чалавек планеты - на пенсіі. Скончыўшы спартыўную кар'еру, ён выгадаваў прызёра Алімпіяды па цяжкай атлетыцы для Індыі. Тараненка заўсёды быў супраць жаночай цяжкай атлетыкі, а калі прыехаў трэнерам у Індыю, менавіта ў жаночую зборную яго і накіравалі. Да таго, як са зборнай пачаў працаваць беларускі трэнер, алімпійскіх медалёў там не было.

Больш за тое, калі Тараненка запэўніваў, што адна з яго выхаванак стане прызёрам Алімпіяды, на яго глядзелі са здзіўленнем. А калісьці з такім жа здзіўленнем глядзелі на трэнера самога Тараненкі - легендарнага Івана Лагвіновіча. У тым, што яго выхаванец возьме "золата" ў Маскве, сумневаў у яго не было. Для гэтага трэба было перамагчы балгарскага спартсмена Валянціна Хрыстова, які яшчэ за чатыры гады да алімпіяды абвясціў, што ў Маскву прыедзе за "золатам".

"І тут з'яўляецца нейкі беларус", - смяецца Тараненка.

У спартсмена не было сумненняў у тым, што Алімпіяда для яго будзе паспяховай. Як і не было часу на адпачынак.
За ўвесь час, што ў Маскве праходзілі Гульні, Леанід Аркадзьевіч пабываў у спецыяльна пабудаванай Алімпійскай вёсцы толькі адзін раз. Трэніроўкі, падрыхтоўка - усё гэта забірала і час, і сілы.

На Алімпіяду невялікая частка спартсменаў прыязджае спаборнічаць, астатнія прыязджаюць забаўляцца і адпачываць, кажа спартсмен. Ён быў на спаборніцтвах, каб узяць золата.

Праз шмат гадоў у Беларусі яго веды і вопыт засталіся незапатрабаваныя, прызнае спартсмен. Не без суму кажа, што хацеў бы трэніраваць, што адчувае ў сабе сілы "аграніць алмаз" - прывесці таленавітага спартсмена да добрых вынікаў. Але нават па кансультацыі да чалавека, чый рэкорд да гэтага часу не пабіты, у Беларусі не звяртаюцца.
Так што вольны час ён праводзіць у лесе - любіць паляванне. Ці сочыць за спаборніцтвамі? Ад цяжкай атлетыкі, прызнаецца Тараненка, ужо нікуды не падзецца. Штанга сніцца яму да гэтага часу.

0
Тэги:
Алімпіяда-1980
Тэмы:
Алімпіяда - 80