Турбінная зала БелАЭС

Гарачую абкатку абсталявання праводзяць на першым энергаблоку БелАЭС

26
(абноўлена 11:26 11.12.2019)
У ходзе гэтага этапу праверкі эксперты ацэняць працаздольнасць асноўнага абсталявання энергаблока і апрабуюць сістэмы абароны.

МІНСК, 11 сне - Sputnik. На першым энергаблоку БелАЭС пачалі праводзіць гарачую абкатку абсталявання, пра гэта паведаміў віцэ-прэзідэнт - дырэктар праекта па ўзвядзенню БелАЭС АТ ІЧ "АСЭ" Віталь Палянін.

Кіраўнік Латвійскай асацыяцыі гандляроў Хенрык Данусевіч
© Photo : Из личного архива Хенрика Данусевича

Гэты этап пусканаладачных работ перад фізічным пускам стане самым маштабным.

"Мы выйшлі на фінішную прамую праграмы падрыхтоўкі энергаблока да ффізпуску. Наступны этап пасля завяршэння гарачай абкаткі ў адпаведнасці з планам падрыхтоўкі энергаблока да фізічнага пуску - рэвізія асноўнага і дапаможнага абсталявання першага і другога контураў энергаблока", - цытуе Паляніна БелТА.

У працэсе гарачай абкаткі імітуецца праца энергаблока. Пры гэтым у рэактар загружаюцца імітатары цеплавыдзяляльных зборак. У ходзе гэтага этапу праверкі спецыялісты ацэняць працаздольнасць асноўнага абсталявання энергаблока і апрабуюць сістэмы абароны першага і другога контуру ад перавышэння ціску. На гэтым жа этапе выпрабуюць галоўныя цыркуляцыйныя помпы на халодных і гарачых параметрах рэактарнай устаноўкі.

Таксама падчас выпрабаванняў правядуць праверку сістэмы электрасілкавання ўласных патрэб БелАЭС у рэжымах перапынення і поўнага абясточвання энергаблока, змадэліруюць сітуацыю максімальнай праектнай аварыі.

Раней паведамлялася, што фізічны пуск Беларускай АЭС у Астраўцы перанесены з канца 2019 года на студзень 2020. Пры гэтым канкрэтная дата пуску будзе залежаць ад тэрмінаў завозу ядзернага паліва і яго прыёмкі на станцыі.

26
Тэмы:
Будаўніцтва БелАЭС у Астраўцы (43)

Эканоміка