Беларусы за 11 месяцаў вырабілі сельгаспрадукцыі на 20 млрд рублёў

Беларусы за 11 месяцаў вырабілі сельгаспрадукцыі на 20 млрд рублёў

15
(абноўлена 08:50 18.12.2019)
Колькасць буйной рагатай жывёлы ў сельскагаспадарчых арганізацыях на 1 снежня склала 4,2 мільёна галоў, свіней - 2,6 мільёна.

МІНСК, 18 сне - Sputnik. Сельскагаспадарчыя прадпрыемствы Беларусі ўсіх формаў уласнасці і грамадзяне на прысядзібных участках са студзеня па лістапад гэтага года выпусцілі сельгаспрадукцыі на 19,8 мільярда рублёў, паведаміў у аўторак Нацыянальны статыстычны камітэт рэспублікі.

Паводле інфармацыі Белстата, гэты паказчык на 2,7% перавышае лічбу за аналагічны перыяд 2018 года (18,1 мільярда рублёў у супастаўных цэнах).

У дадзеную суму найбольшы ўклад унеслі сельгасарганізацыі - яны вырабілі прадукцыі на 16,2 мільярда рублёў (на 4% больш, чым у адпаведным перыядзе 2018-га).

"На долю сельскагаспадарчых арганізацый прыпадае 95,7% агульнага аб'ёму вытворчасці жывёлы і птушкі ў жывой вазе, 96,1% малака і 82,2% вытворчасці яек", - паведамілі ў Белстаце.

Колькасць буйной рагатай жывёлы ў сельскагаспадарчых арганізацыях на 1 снежня склала 4,2 мільёна галоў, свіней - 2,6 мільёна.

15
Тэги:
Сельская гаспадарка, Беларусь

Эканоміка