Сцягі краін-удзельніц ЕАЭС

Лукашэнка патрабуе ўзмацнення наднацыянальнай кампетэнцыі ЕЭК

31
(абноўлена 12:03 10.01.2020)
Ліквідацыя гандлёвых бар'ераў і стварэнне агульных правілаў працы на рынку сталі галоўнай тэмай звароту прэзідэнта Беларусі да кіраўнікоў дзяржаў ЕАЭС. Што прапануе зрабіць для развіцця еўразійскай інтэграцыі беларускі лідар, разбіраўся Sputnik.

Беларусь у гэтым годзе пачала старшынстваваць у органах кіравання Еўразійскага эканамічнага саюза, пра гэта нагадаў у сваім звароце да калегаў прэзідэнт рэспублікі Аляксандр Лукашэнка.

У тэксце змяшчаецца звыклая рыторыка беларускага лідара аб скарачэнні выключэнняў і абмежаванняў, ліквідацыі бар'ераў і прадухіленні стварэння новых абмежаванняў - на гэтым ён і заклікае ўсіх сканцэнтравацца.

На думку Лукашэнкі, неабходна не толькі ўдакладніць паўнамоцтвы органаў ЕАЭС, але заняцца і такім пытаннем, як дысцыпліна выканання рашэнняў, прынятых у інтэграцыйным аб'яднанні. Пры гэтым прапануецца дэлегаваць шэраг паўнамоцтваў ад Савета ЕАЭС і Еўразійскага міжурадавага савета ў адрас Калегіі ЕЭК.

"Неабходна ўдасканаліць інстытуцыйную структуру Саюза, прывесці ў адпаведнасць з сучаснымі і перспектыўнымі этапамі развіцця еўразійскай інтэграцыі кампетэнцыі Еўразійскай эканамічнай камісіі і Суда ЕАЭС", - лічыць Лукашэнка.

Пры гэтым ён лічыць, што ў далейшым для развіцця еўразійскай інтэграцыі неабходна пераходзіць на планы і мэты, дзе будуць прапісаны індыкатары іх выканання і ўведзена адказнасць за іх выкананне.

Пашырэнне паўнамоцтваў

"Патрабуецца ўзмацненне наднацыянальнай кампетэнцыі Еўразійскай эканамічнай камісіі, у першую чаргу ў сферах з найбольшай колькасцю бар'ераў і выключэнняў: тэхнічнае рэгуляванне, прымяненне санітарных, ветэрынарных і фітасанітарных мер, ажыццяўленне дзяржаўных закупак, прадастаўленне субсідый", - лічыць беларускі лідар.

На яго думку, прыйшоў час усталяваць дазвольны парадак увядзення абмежавальных мер на нацыянальным узроўні, што прадугледжвае папярэдняе іх адабрэнне на ўзроўні органаў ЕАЭС. Усё гэта запатрабуе пры атрыманні Камісіяй новых паўнамоцтваў ўзмацнення яе адказнасці, празрыстасці ў працы і, несумненна, падсправаздачнасці ўсім зацікаўленым бакам.

Пры гэтым беларускі прэзідэнт прапануе надзяліць Камісію правам звяртацца ў суд ЕАЭС, якому таксама трэба будзе удасканаліць сваю працу. Да таго ж у Мінску мяркуюць, што рашэнні гэтага суда павінны насіць абавязковы для выканання характар.

Больш агульнага

Лукашэнка ў чарговы раз заклікаў сваіх калегаў перайсці да адзінай ці хаця б агульнай палітыкі ў сферах прамысловасці, сельскай гаспадаркі, энергетыкі, транспарту і іншых.

"Толькі ў гэтым выпадку будуць ліквідаваны перадумовы і ўмовы для прыняцця нацыянальных прававых актаў, якія ідуць насуперак з мэтамі Саюза і якія ствараюць перашкоды ва ўзаемным гандлі", - упэўнены ён.

Агульны энергетычны і транспартны рынак на прасторы ЕАЭС павінен мець на ўвазе забеспячэнне недыскрымінацыйнага падыходу ў цэнаўтварэнні, тарыфаў і доступа да паслуг натуральных манаполій. Вынікі правядзення гэтай работы павінны быць бачнымі і мець канкрэтыку.

Пры фарміраванні агульнага фінансавага рынку ў Мінску прапануюць сканцэнтравацца на стварэнні плацёжнай прасторы ЕАЭС. Гэта павінна забяспечыць правядзенне трансгранічных разлікаў і плацяжоў. Неабходна павялічваць долю плацяжоў у нацыянальных валютах, што ў сваю чаргу дазволіць дэдаларызаваць эканоміку. Фінансавы рынак ЕАЭС павінен стаць незалежным ад сістэмы SWIFT, замежных банкаў-карэспандэнтаў і санкцыйных рызык.

У прамысловасці неабходна збліжаць інструменты дзяржаўнай падтрымкі і займацца кааперацыяй, а таксама стварэннем рэгіянальных вытворчых ланцужкоў. Прадукцыя, якая выпускаецца ў ЕАЭС, павінна не толькі задавальняць унутраны попыт, але і быць канкурэнтнай на рынках трэціх краін.

Адчувальная сфера

Беларускі прэзідэнт зноў назваў важным пытаннем стварэнне роўных умоў гаспадарчай дзейнасці, каб канкурэнцыя ў ЕАЭС была празрыстай.

"Еўразійскай эканамічнай камісіі варта звярнуць увагу на пытанні субсідзіравання, змяніўшы фармат сваёй працы з назіральніка на заканадаўца і прыняўшы меры па ліквідацыі дысбалансаў на ўнутраным рынку прамысловай прадукцыі з-за аказання мер дзяржаўнай падтрымкі", - адзначыў Лукашэнка.

Пры гэтым ён лічыць, што калі гэта будзе неабходна, можна пашырыць функцыянальныя магчымасці Камісіі ў такой сферы, як выкарыстанне спецыфічных субсідый.

Асаблівую ўвагу на думку беларускага лідара, трэба надаць фармаванню збалансаванага аграрнага рынку Саюза.
У дадзенай галіне патрэбныя сучасныя падыходы, у тым ліку на ўзроўні прагназавання самага развіцця аграрнага сектара, а яго прадукцыя павінна прасоўвацца на знешніх рынках.

"Па адчувальных сельскагаспадарчых таварах патрабуецца распрацоўка міждзяржаўных праграм развіцця, уключаючы пытанні спецыялізацыі аграпрамысловых вытворчасцяў у ЕАЭС на аснове выкарыстання канкурэнтных пераваг", - звярнуў увагу Лукашэнка.

Лічбавы саюз

У Мінску лічаць патрэбным правесці комплексны аналіз палажэнняў Дагавора аб ЕАЭС ў мэтах забеспячэння пераходу да адзінай палітыкі прымянення ветэрынарных, санітарных і фітасанітарных мер.

Сучасныя ўмовы патрабуюць стварэння адзінай лічбавай платформы, якая мае на ўвазе адзіны парадак кантролю якасці і поўны пераход на электронную форму дазваленчых дакументаў.

У сукупнасці гэта дазволіць сфармаваць празрыстую сістэму кантролю за выпускаемай у ЕАЭС прадукцыяй і павысіць адказнасць вытворцаў. Рашэнне спрэчных пытанняў патрабуе ўвядзенне арбітражнага механізму.

"Функцыі Камісіі ў галіне стандартызацыі, акрэдытацыі, ацэнкі адпаведнасці і дзяржаўнага кантролю (нагляду) падлягаюць перагляду", - гаворыцца ў звароце.

У рэзюмуючай частцы Лукашэнка перайшоў на агульныя пытанні інкарпаравання ЕАЭС у міжнародныя пляцоўкі і спалучэнне еўразійскай інтэграцыі з кітайскай ініцыятывай новага "Шаўковага шляху". Беларускі прэзідэнт прапанаваў сваім калегам заняцца агульнай інфармацыйнай палітыкай, а, каб еўразійская інтэграцыя знаходзіла водгук у простых грамадзян, не забываць і пра сацыяльную палітыку.

"Выказваю надзею, што выкладзеныя ініцыятывы і напрамкі работы будуць падтрыманы дзяржавамі-членамі Еўразійскага эканамічнага саюза, а іх рэалізацыя забяспечыць далейшае паступальнае развіццё нашага Саюза на аснове ўзаемнага даверу, павагі і адкрытасці", - падсумаваў ён.

31
Тэги:
ЕЭК, Аляксандр Лукашэнка
Кашалёк з грашыма

Белстат: рэальныя даходы беларусаў за 4 месяцы выраслі больш чым на 3%

36
(абноўлена 17:35 15.06.2021)
Большая частка даходаў насельніцтва па-ранейшаму фарміруецца за кошт аплаты працы, якая перавышае 60% ад усіх наяўных даходаў.

МІНСК, 15 чэр - Sputnik. Рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва Беларусі ў студзені - красавіку бягучага года павялічыліся на 3,4% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, паведамілі ў прэс-службе Нацыянальнага статыстычнага камітэта рэспублікі.

Структура рэальных даходаў беларусаў выглядае наступным чынам:

  • аплата працы - 64,0%
  • даходы ад прадпрымальніцкай і іншай дзейнасці, якая прыносіць даход - 7,5%
  • трансферты насельніцтву (пенсіі, дапамогі, стыпендыі і іншыя) - 23,3%
  • даходы ад уласнасці і іншыя даходы - 5,2%

У адпаведнасці з беларускай метадалогічй рэальнымі размяшчанымі даходамі лічацца грашовыя даходы, з якіх ужо вылічаны падаткі, зборы і ўнёскі, скарэкціраваны на індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі.

Белстат ў пачатку чэрвеня распаўсюдзіў інфармацыю, што ў траўні гэтага года індэкс спажывецкіх цэн у параўнанні са снежнем 2020 года склаў 105,2%. Прагнозны паказчык росту інфляцыі пры гэтым павялічылі ў гадавым вымярэнні з 5% да 7%.

Раней міністэрства эканомікі прадставіла прагноз, паводле якога ў 2021 годзе беспрацоўе не павінна перавысіць 4,4%, а даходы насельніцтва ў намінальным выражэнні павялічацца на 7%.

Чытайце таксама:

36
Тэги:
Праца, даходы, Белстат
Долары ЗША

У Беларусі валютныя дамовы прыйдзецца рэгістраваць на партале з 9 ліпеня

14
(абноўлена 11:07 15.06.2021)
Улады рэспублікі адмянілі для фізічных асоб дазвольны парадак правядзення валютных аперацый, звязаных з рухам капіталу, а для юрыдычных асоб дазвольны парадак адкрыцця рахункаў за мяжой.

МІНСК, 15 чэр - Sputnik. Нацыянальны банк уводзіць у эксплуатацыю вэб-партал "Рэгістрацыя валютных дамоў", паведамляе прэс-служба рэгулятара.

Дадзенае рашэнне матывавана рэалізацыяй закона "Аб валютным рэгуляванні і валютным кантролі". Беларускія ўлады дэкларуюць, што ён накіраваны на лібералізацыю валютных адносін і спрашчэнне парадку правядзення валютных аперацый.

У прэс-службе Нацбанка нагадалі, што з 9 ліпеня для фізічных асоб адмяняецца дазвольны парадак правядзення валютных аперацый. Гэта тычыцца руху капіталу пры куплі нерухомасці за мяжой, узносаў у статутны фонд нерэзідэнта, набыцця каштоўных папер, выпушчаных нерэзідэнтам. У дачыненні да юрыдычных асоб адмяняецца дазвольны парадак адкрыцця рахункаў за мяжой, а таксама рэгістрацыя валютных аперацый, звязаных з рухам капіталу, у банку.

Разам з гэтым пачынае працаваць валютны маніторынг Нацбанка, часткай якога будзе сістэма рэгістрацыі валютных дагавораў на спецыяльным вэб-партале.

Рэзідэнты Беларусі будуць ажыццяўляць рэгістрацыю валютных дагавораў, заключаных c нерэзідэнтамі на гэтым партале, які размешчаны на сайце рэгулятара.

"Рэгістрацыі падлягаюць валютныя дамовы, сума грашовых абавязацельстваў на дату заключэння якіх не вызначана або роўная цi перавышае ў эквіваленце 2000 базавых велічынь для фізічных асоб і 4000 базавых велічынь для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў", - патлумачылі ў прэс-службе. Пры гэтым поўны спіс валютных аперацый, калі неабходна рэгістрацыя дагавора, змяшчаецца ў пастанове праўлення рэгулятара ад 12 лютага 2021 г. № 37.

Зараз карыстальнікі могуць стварыць на вэб-партале асабісты кабінет і ў тэставым рэжыме зарэгістраваць валютны дагавор. Перад 9 ліпеня ўсе дадзеныя будуць выдалены, але захаваюцца асабістыя кабінеты з усімі настройкамі. На дадзеным электронным рэсурсе можна знайсці ўсю падрабязную інфармацыю аб валютных дагаворах, нарматыўных дакументах і атрымаць адказы на найбольш папулярныя пытанні.

Чытайце таксама:

14
Тэги:
рахунак, дамова, валюта, Беларусь
Які сёння дзень: 17 чэрвеня 2021 года

Які сёння дзень: 17 чэрвеня 2021 года

0
(абноўлена 12:10 16.06.2021)
Гэты дзень з'яўляецца сто шасцьдзясят восьмым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 197 дзён.

Сёння адзначаецца Сусветны дзень барацьбы з апустыньваннем і засухай. Якія яшчэ падзеі адбыліся 17 чэрвеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 17 чэрвеня

  • У 1416 годзе Канстанцкі сабор прыняў рашэнне, паводле якога Жамойць у адміністрацыйным дачыненні падпарадкоўвалася імператару Жыгімонту, а ў царкоўным — польскім і літоўскім біскупам.
  • У 1793 годзе ў Гародні пачаўся апошні сойм Рэчы Паспалітай.
  • У 1907 годзе на з’ездзе ў Вільні створана Краёвая партыя Літвы і Беларусі.

Хто нарадзіўся 17 чэрвеня

  • 1934 год: Барыс Даўгатовіч, беларускі гісторык і літаратар.

Таксама сёння нарадзіліся расійскі кампазітар Ігар Стравінскі і польскі кінарэжысёр Кшыштаф Занусі.

17 чэрвеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць свяціцеля Мітрафана.

Палявыя работы, нягледзячы на спякоту, не прыпыняліся – сяляне раскідвалі па палях, якія "адпачываюць" – гэта значыць, не засяваюцца ў гэтым годзе, угнаенні.

Таксама сеялі грэчку. Пра тое, што час для гэтага настаў, казалі паружавеўшыя ягады суніц.

Калі ў гэты дзень быў дождж, ён мог зацягнуцца яшчэ на два-тры дні.

0
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей