Беларусь разлічвае, што партфель СБ у рэспубліцы складзе $2 млрд

© Sputnik / Ирина БукасРэгіянальны дырэктар Сусветнага банка па Беларусі, Малдове і Украіне Сату Кахканен
Рэгіянальны дырэктар Сусветнага банка па Беларусі, Малдове і Украіне Сату Кахканен - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У цяперашні час крэдытны партфель праектаў, рэалізаваных беларускім бокам пры ўдзеле Сусветнага банка складае 1,8 мільярда долараў.

МІНСК, 28 сту - Sputnik. Вынікі работы па падрыхтоўцы дарожнай карты з Сусветным банкам будуць улічаныя ў праграме развіцця Беларусі да 2025 года, сказаў першы намеснік прэм'ера Дзмітрый Крутой на сустрэчы з рэгіянальным дырэктарам Сусветнага банка Сату Кахканен, паведамілі ў прэс-службе Саўміна.

Офіс Сусветнага банка ў Вашынгтоне - Sputnik Беларусь
Сусветны банк пацвердзіў свой прагноз па росце ВУП Беларусі на 2020 год

Паводле яго слоў, партфель Сусветнага банка ў Беларусі складае 1,8 мільярда долараў. Цяпер наступнаму рэгіянальнаму дырэктару неабходна пераступіць "псіхалагічную адзнаку" у два мільярда долараў.

"Наш агульны партфель за апошнія чатыры гады павялічыўся амаль на 500 мільёнаў долараў. Гэта шэсць праектаў у вельмі важных для нас сферах", - расказаў першы намеснік прэм'ер-міністра Беларусі.

Дзмітрый Крутой адзначыў, што ў першую чаргу гэта датычыцца сферы паслуг, адукацыі і медыцынскіх паслуг, дзе, акрамя інвестыцый, Сусветны банк прапанаваў даследаванні, якія дапамогуць па гэтых напрамках выйсці на сусветны ўзровень.

"Ва ўмовах неабходнасці дыверсіфікацыі нашай эканомікі, мы гэта заўсёды падкрэслівалі, трэба шукаць новыя пункты росту і новыя якасци чалавечага капіталу, якія дае сфера адукацыі і аховы здароўя", - канстатаваў ён.

Пры гэтым першы віцэ-прэм'ер пагадзіўся з ацэнкамі спецыялістаў Сусветнага банка, што ў гэтых сферах хаваецца яшчэ большы патэнцыял эканамічнага росту.

Урад прапанаваў Сусветнаму банку будаваць чыгунку ў аэрапорт - Sputnik Беларусь
Урад прапанаваў Сусветнаму банку будаваць чыгунку ў аэрапорт

На думку Дзмітрыя Крутога неабходна працягваць супрацоўніцтва і ў такіх традыцыйных галінах, як энергаэфектыўнасць, лясная гаспадарка і зялёная эканоміка, што з'яўляецца "ключом да будучай бяспекі краіны".

Сусветны банк таксама выступаў ініцыятарам зніжэння перакрыжаванага субсідзіравання і паступовага павелічэння долі, якую грамадзяне кампенсуюць ў аплаце камунальных паслуг.

У сваю чаргу Сату Кахканен, якая завяршае сваю місію ў якасці рэгіянальнага дырэктара СБ у Беларусі, Малдове і Украіне, адзначыла высокія тэмпы рэалізацыі краінавай стратэгіі банка.

Паводле яе слоў, трэба будзе яшчэ прааналізаваць правядзенне дадзенай стратэгіі, каб вызначыць якім напрамкам трэба надаць больш увагі для яе паспяховай рэалізацыі.

Стужка навiн
0