Кашалёк з грашыма

Лукашэнка зацікавіўся, як ідуць справы з заробкамі ў бюджэтнікаў

15
(абноўлена 12:14 17.02.2020)
Сітуацыя вакол фарміравання рэспубліканскага бюджэту і яго выкананне ў мінулым годзе сталі тэмай даклада кіраўніка Мінфіна ў кіраўніка дзяржавы.

МІНСК, 17 лют - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў у панядзелак з дакладам міністра фінансаў Максіма Ермаловіча і пацікавіўся, як выконваецца рэспубліканскі бюджэт.

Па словах кіраўніка дзяржавы, тыдзень таму ён даручыў кіраўніку Мінфіна прааналізаваць сітуацыю, як складаецца бюджэт у гэтым годзе і як быў выкананы ў мінулым. Гэта трэба каб мець уяўленне, як ідуць справы ў гэтай сферы.

"А то мы тут змагаемся на розных эканамічных франтах. Але вынік гэтых бітваў заўсёды бачны фінансава ў бюджэце", - лічыць Лукашэнка. Пасля чаго спытаў у міністра фінансаў, як выконваецца бюджэт краіны па галоўных артыкулах.

"Што з заробкамі бюджэтнікаў, ці выконваем мы дадзеныя абавязацельствы, асабліва па той рэформе заработнай платы, пра якую мы гаварылі? У СМІ пішуць рознае, але хацелася б ведаць, як ідуць справы. І па астатніх пытаннях фінансавання з бюджэту", - цытуе прэзідэнта БелТА.

У Беларусі ўступіў у сілу ўказ №27 "Аб аплаце працы работнікаў бюджэтных арганізацый", якім была спрошчаная структура выплат. У адпаведнасці з гэтым указам зарплата ў бюджэтнай сферы складаецца з акладу, надбавак, прэмій і кампенсавальных даплат. Фіксаваная частка зарплаты павінна быць на ўзроўні 50-60%. Пасля атрымання студзеньскай заработнай платы некаторыя бюджэтнікі звярнуліся ў вышэйстаячыя інстанцыі са скаргамі аб тым, што ў іх зарплата стала ніжэй. Адміністрацыя прэзідэнта ўзяла сітуацыю на кантроль, паабяцаўшы разабрацца ў прычынах.

Трэба патлумачыць

Лукашэнка пацікавіўся, у чым сутнасць прапаноў змен у працы страхавога рынку, Белдзяржстраха і страхавых арганізацый.

"Вы ўносіце прапанову па нейкім перафарматаванням, ператварэнню ў ААТ. Я ў вас пытаўся, што за праблема, ці вы можаце працаваць. Вы сказалі, што можаце, і зноў уносіце прапанову. Гэта значыць можаце працаваць па-старому, як гэта ёсць, нічога не ламаючы", - канстатаваў кіраўнік дзяржавы.

Пасля чаго задаўся пытаннем: навошта ствараць на гэтай базе акцыянернае таварыства, і папрасіў міністра фінансаў патлумачыць дзеянні па гэтым напрамку.

У сваю чаргу Ермаловіч расказаў, што ў мінулым годзе ўдалося сфармаваць бюджэт з прафіцытам у 3,1 мільярда беларускіх рублёў.

"І мы працягнулі за два гады назапашваць рублёвыя рэшткі сродкаў бюджэту, каб сфармаваць фінансавую падушку бяспекі для ўстойлівага выканання бюджэту ў будучыні", - сказаў міністр.

Паводле яго слоў, валютныя рэшткі на рахунках міністэрства значна выраслі, што дазваляе мець запас трываласці ў выкананні валютных абавязацельстваў.

У Беларусі ўступіў у сілу ўказ №27 "Аб аплаце працы работнікаў бюджэтных арганізацый", якім была спрошчаная структура выплат. У адпаведнасці з гэтым указам зарплата ў бюджэтнай сферы складаецца з акладу, надбавак, прэмій і кампенсавальных даплат. Фіксаваная частка зарплаты павінна быць на ўзроўні 50-60%. Пасля атрымання студзеньскай заработнай платы некаторыя бюджэтнікі звярнуліся ў вышэйстаячыя інстанцыі са скаргамі аб тым, што ў іх зарплата стала ніжэй. Адміністрацыя прэзідэнта ўзяла сітуацыю на кантроль, паабяцаўшы разабрацца ў прычынах.

15
Тэги:
Дзяржаўны бюджэт, Беларусь, Аляксандр Лукашэнка
Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка

Галоўчанка заклікаў Расію аб'яднаць патэнцыялы ў прамысловасці

3
(абноўлена 16:09 19.01.2021)
Нягледзячы на тое, што свет з-за COVID рухаецца "па траекторыі разбурэння інтэграцыі", прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка заклікаў РФ аб'ядноўваць патэнцыялы краін у прамысловасці і іншых сферах.

МІНСК, 19 сту – Sputnik. Галоўчанка звярнуў увагу на захаванне ўзаемадапаўняльнасці эканомік дзвюх краін і выказаў задаволенасць тым, як развіваюцца адносіны Мінска і Масквы.

"Трэба рухацца наперад. Нас жыццё падштурхоўвае да таго, што мы павінны... аб'яднаць нашы патэнцыялы - прамысловы, у першую чаргу, інтэлектуальны, навуковы, культурны", - сказаў Галоўчанка на сустрэчы з паслом РФ у Беларусі Дзмітрыем Мезенцавым у Мінску.

Беларускі прэм'ер пры гэтым выказаў меркаванне, што свет цяпер "ідзе па траекторыі падзелу, ідзе фактычна на разбурэнне інтэграцыі". Па словах Галоўчанкі, гаворка нават пра тыя дамоўленасці, якія раней былі дасягнуты, што вядзе да з'яўлення новых бар'ераў.

"Пандэмія паўплывала на гэтыя працэсы... Нам трэба ісці ў бок зліцця нашых патэнцыялаў у тых сферах, якія я назваў", - падкрэсліў Галоўчанка.

Ён таксама звярнуў увагу, што ўдалося захаваць ўзаемадапаўняльнасць эканомік дзвюх краін. І менавіта пра гэта беларускія ўлады плануюць у бліжэйшы час гаварыць з расійскімі калегамі.

"Трэба не проста ствараць гандлёвыя, гандлёва-прамысловыя ланцужкі, трэба ствараць сумесныя бізнэсы, трэба сыходзіць ад нахілу рэгулятарнага ў бок стваральнага. Мы павінны эканоміць грошы адзін аднаго, інтэлектуальныя рэсурсы адзін аднаго", - адзначыў ён.

Па словах Галоўчанкі, мінулы год у цэлым быў канструктыўным і плённым для беларуска-расійскіх адносін. Дзякуючы гэтаму ў 2021-й Мінск і Масква ўвайшлі з вырашанымі пытаннямі па пастаўках энергарэсурсаў і дасягнутымі дамоўленасцямі ў паліўна-энергетычнай сферы.

Чытайце таксама:

3
Тэги:
Беларусь, Расія, Прамысловасць, Дзмітрый Мезенцаў, Раман Галоўчанка, Інтэграцыя
Бярвёны, архіўнае фота

Аднавілі згубленае: Лукашэнка ацаніў стан лясной гаспадаркі

11
(абноўлена 12:34 19.01.2021)
Лес - найкаштоўнейшае багацце, якое атрымалася захаваць і прымножыць, заявіў беларускі лідэр на сустрэчы з віцэ-прэм'ерам Субоціным і міністрам лясной гаспадаркі Дрожджай.

МІНСК, 19 сту – Sputnik. Лясная гаспадарка - гэта фундаментальная галіна, якую ўдалося захаваць, аб гэтым заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы ў Палацы незалежнасці з намеснікам прэм'ер-міністра Аляксандрам Субоціным і міністрам лясной гаспадаркі Віталіем Дрожджай.

Лукашэнка адзначыў, што лес - каштоўны аднаўляльны рэсурс, які займае каля 40% тэрыторыі Беларусі. На яго думку, за гады суверэнітэту краіна змагла прымножыць гэта багацце. Сёння плошча лесу павялічана амаль на мільён гектараў.

"Гэта сведчыць, што мы не "драпежнікі" і да прыроды, таго рэсурсу, які падараваны нам Госпадам, ставімся па-чалавечы", - падкрэсліў ён.

Паводле слоў Лукашэнкі, Беларусь у лідэрах і па запасах драўніны ў Еўропе. Сёння яны складаюць амаль два мільярды кубічных метраў.

"І гэта важна, мы аднавілі тое, што было страчана ў бытнасць Савецкага Саюза, калі ўсю драўніну гналі эшалонамі за межы краіны, секлі", - сказаў беларускі лідэр.

І дадаў, што доля так званых спелых лясоў (гатовых да высечкі) сёння складае каля 20%, калі ў 90-ыя была ўсяго толькі 3%.

Лукашэнка назваў лясную галіну прыбытковай, паколькі яна прыносіць у два разы больш даходу, чым атрымлівае фінансавання з бюджэту. А яшчэ папрасіў чыноўнікаў перапрацоўваць неякасны лес, а не кідаць яго.

"Мы гэтую драўніну перапрацуем ў дровы і прададзім з высокай рэнтабельнасцю ў Еўропу. Ды і не толькі Еўропа, нам свае патрэбы трэба закрыць, вызначыць аб'ёмы. Колькі нам трэба дранкі, пелет, каб замясціць прыродны газ", - заявіў прэзідэнт.

На яго думку, краіне трэба больш актыўна пераходзіць на абаграванне дамоў на мясцовым паліве, а не спальваць дарагі імпартны прыродны газ.

Як паведаміў міністр лясной гаспадаркі Віталій Дрожжа, беларускія лясы ў асноўным складаюцца з сасны - яе 55%. Далей ідзе бяроза - 19%, елка - 11%. Ён таксама адзначыў, што ў краіне нядаўна пабудавалі вялікі цяплічны комплекс пры Рэспубліканскім лясным селекцыйна-насенняводчым цэнтры, дзе вырошчваюць дрэвы, устойлівыя да беларускага клімату, а таксама розных хвароб.

11
Тэги:
Беларусь, лес, Аляксандр Лукашэнка
Забор біяматэрыала для тэставання на каронавірус

Міністэрства аховы здароўя апублікавала статыстыку па COVID-19: плюс 1 356 за суткі

1
(абноўлена 16:08 19.01.2021)
Усяго з пачатку пандэміі каронавіруса ў рэспубліцы было зафіксавана амаль 229 тысяч чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19.

МІНСК, 19 сту - Sputnik. За мінулыя суткі ў Беларусі зарэгістравалі 1 356 чалавек з COVID-19, паведаміла прэс-служба Міністэрства аховы здароўя ў аўторак.

У Беларусі за суткі ачунялі і былі выпісаны 1 295 пацыентаў.

"Усяго, з пачатку пандэміі, у Беларусі былі зарэгістраваныя 228 716 чалавек з станоўчым тэстам на COVID-19. Паправіліся 212 074 пацыента, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19", - гаворыцца ў паведамленні.

З моманту пачатку пандэміі COVID-19 у рэспубліцы памёр 1 601 пацыент з станоўчым тэстам на каронавірус, за суткі - 10 чалавек.

За мінулыя 24 гадзіны выканана амаль дзевяць тысяч тэстаў, усяго жа ў краіне за ўвесь перыяд іх праведзена амаль 4,3 мільёна. Даведацца, дзе ў Беларусі можна здаць ПЦР-тэст, можна тут.

Масавая вакцынацыя ў Беларусі

Масава рабіць прышчэпкі ад каронавіруса ў рэспубліцы пачнуць у красавіку. Пакуль вакцыну ад хваробы атрымліваюць людзі з групы рызыкі, у першую чаргу - медыкі.

У сярэдзіне вясны, па словах кіраўніка Міністэрства аховы здароўя Дзмітрыя Піневіча, вакцынавацца змогуць усе жадаючыя.

Беларусь першай пасля Расіі пачала вакцынацыю грамадзян расійскім прэпаратам "Спутник V". Раней паведамлялася, што ў рэспубліцы да канца вясны плануецца прышчапіць 1,2 мільёна чалавек, паступова выйшаўшы на паказчык у 5,5 мільёна жыхароў.

Чытайце таксама:

1
Тэги:
Статыстыка, Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, каронавірус
Тэмы:
Каронавірус COVID-19