Лукашэнка: асобныя краіны пры дапамозе вентыля на трубе вырашаюць пытанні

© Sputnik / Виктор ТолочкоРамонт нафтаправода "Дружба"
Рамонт нафтаправода Дружба - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Сёння ў Палацы Незалежнасці прэзідэнт сабраў нараду з эканамічным блокам урада, прысвечанае пытанням паставак нафты на беларускія НПЗ.

МІНСК, 3 сак - Sputnik. Пастаўкі нафты ва ўльтыматыўным парадку звязваюцца з рашэннем іншых пытанняў, заявіў Аляксандр Лукашэнка падчас нарады па пытаннях работы галіны нафтаперапрацоўкі.

Па словах, кіраўніка дзяржавы, апошнія 100 гадоў вуглевадародная сыравіна застаецца найважнейшым фактарам, які ўплывае на эканамічныя і палітычныя адносіны па ўсіх свеце.

Вінаватыя самі

"Асобныя дзяржавы зразумелі, што пры дапамозе вентыля на нафтавай трубе выгадныя ім пытанні вырашаюцца значна лягчэй. Не думайце, што я намякаю тут толькі на Расію", - перасцярог беларускі прэзідэнт.

Здабыча нафты - Sputnik Беларусь
Казахстан гатовы прадаваць Беларусі нафту з экспартнай пошлінай

Пасля чаго ён сказаў, што такія паводзіны сталі нормай для тых краін, якія валодаюць запасамі сыравіны. На жаль, нягледзячы на двухбаковыя пагадненні, падобныя дзеянні сталі практыкавацца ў дачыненні да Беларусі.

"Умовы пастаўкі нафты ва ўльтыматыўнай форме ўвязваюцца з іншымі праблемамі, якія жадае вырашыць краіна-пастаўшчык. Адбываецца гэта без аглядкі на дзеючую дагаворную базу і прынцыпы пабудовы нашых адносін", - цытуе Лукашэнку БелТА.

Пры гэтым прэзідэнт канстатаваў, што цяпер беларускі бок недаатрымлівае у месяц каля 1 мільёна тон нафты. На яго думку, у гэтым ёсць і частка віны беларускіх уладаў, "што не дыверсіфікавалі ў свой час пастаўкі нафты. Манапалізм заўсёды прыводзіць да падобных вынікаў".

У цяперашні час на "чорнае золата" завязаная праца хімічных і не толькі прадпрыемстваў, а таксама і патрэбнасці ўнутранага рынку ў паліве. У сукупнасці усё гэта ўплывае на ВУП і даходы казны, у той жа час перад урадам задача дыверсіфікаваць крыніцы росту эканомікі стаіць не першы год.

Карысць таксама ёсць

"Разлічваю, што ў праграме на чарговую пяцігодку будзе сфарміраваны канкрэтны план, як знізіць значнасць умоў паставак нафты для фарміравання ВУП", - асабліва адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Мазырскі НПЗ - Sputnik Беларусь
Беларускія НПЗ перапрацоўваюць ўсяго 1 мільён тон нафты ў месяц

Прычым у сітуацыі, якая склалася ён убачыў і карысны складнік. Таму што Беларусь неапраўдана засяродзілася на некалькіх пастаўшчыках нафты і не сфарміравала пул доўгатэрміновых паставак з іншых крыніц.

"Нафта - не манапольны тавар, і жадаючых працаваць з намі дастаткова нават у самой Расіі. Пастаўшчыкоў трэба знаходзіць, з імі трэба дамаўляцца. І гэта задача нумар адзін. Асабліва ў цяперашняй няпростай сітуацыі, якая склалася ў свеце, у тым ліку з нашым партнёрам-манапалістам", - канстатаваў ён.

Паводле інфармацыі прэзідэнта, пастаўкі расійскай нафты на кітайскі рынак скараціліся на траціну. На сусветных рынках каціроўкі "чорнага золата" падаюць. Такая сітуацыя гуляе на карысць Беларусі.

"І падштурхоўвае нас да таго, каб мы маглі дамовіцца з пастаўшчыкамі. Не толькі ў Расіі, але і з альтэрнатыўнымі", - прапанаваў беларускі лідар.

Пасля чаго яшчэ раз нагадаў, што ў Мінску не ставяць пытанне такім чынам, што адмовяцца ад закупаў стратэгічнага сыравіны ў Расіі, таму што нафтавая галіна краіны-суседкі стваралася пры ўдзеле беларусаў.

"І лагістыка тут самая зручная. Але мы, вядома ж, не будзем пастаянна поўзаць на каленях 31 снежня, вымольваючы гэтую нафту. І калі знікне манапалізм, лягчэй будзе дамаўляцца і па цэнах", - упэўнены Лукашэнка.

Стужка навiн
0