Здабыча нафты

Лукашэнка: Беларусь атрымала нямала прапаноў аб пастаўках нафты

69
(абноўлена 13:50 07.03.2020)
Прэзідэнт падкрэсліў, што пытанне не прымае адкладаў, і "ўжо з панядзелка-аўторка забіраць гэтую нафту".

МІНСК, 7 сак - Sputnik. Беларусь атрымала нямала прапаноў аб пастаўках і перапрацоўцы нафты, заявіў прэзідэнт рэспублікі Аляксандр Лукашэнка.

Сёння кіраўнік дзяржавы правёў сустрэчу з віцэ-прэм'ерам Юрыем Назаравым і кіраўніком "Белнафтахіма" Андрэем Рыбаковым.

"Тэма гутаркі, як вам вядома, ранейшая - пастаўкі ў Беларусь вуглевадароднай сыравіны, перш за ўсё нафты. Да мяне паступіў шэраг прапаноў па пастаўках нафты і перапрацоўкі ў Беларусі. Цяпер такіх прапаноў ўжо, дзякуй Богу, нямала", - прыводзіць словы Лукашэнкі БелТА.

Прэзідэнт адзначыў, што запрасіў Назарава і Рыбакова, каб узгадніць некаторыя пытанні. "І параіцца, якім чынам нам (варта, не варта купляць гэтую нафту) лепш паступіць, што больш эканамічна выгадна", - сказаў ён.

Паводле слоў Лукашэнкі, "пытанне не прымае адкладаў". Рашэнне, падкрэсліў кіраўнік дзяржавы, павінна быць прынятае і "ўжо з панядзелка-аўторка забіраць гэтую нафту".

"Таму што аб'ёмы вялікія - больш за шэсць мільёнаў тон", - растлумачыў беларускі лідар.

Нафтавае пытанне

Беларусь і Расія да пачатка 2020 года не змаглі прыйсці да пагаднення па кошце нафты: рэспубліка адмаўляецца плаціць пастаўшчыкам прэмію ў 6 долараў за тону да кошту пастаўкі. На гэтым фоне 1 студзеня былі прыпыненыя пастаўкі сыравіны ў рэспубліку.

У якасці часовай меры Беларусь закупіла 750 тысяч тон у кампаній расійскага бізнесмена Міхаіла Гуцарыева, якія пагадзіліся працаваць без прэміі. Адначасова, як заяўляе ўрад, вядуцца перамовы з альтэрнатыўнымі пастаўшчыкамі нафты.

У студзені рэспубліка таксама дамовілася аб куплі 80 тысяч тон нарвежскай нафты для "Нафтана" - марка Johan Sverdrup максімальная блізкая па характарыстыках да Urals. Пастаўляцца яна будзе праз порт Клайпеды, які ў год можа прапусціць толькі 3,6 мільёна тон. Акрамя таго, за перавалку і транспарціроўку нарвежскай сыравіны Беларусь пераплачвае па 20 долараў за тону.

Для загрузкі аднаго "Нафтана" патрабуецца каля дзевяці мільёнаў тон штогод, гэта значыць каля 25 тысяч тон штодня. Мазырскі НПЗ перапрацоўвае каля дзесяці мільёнаў тон у год. Большая частка прадукцыі "нафтахіму" ідзе на экспарт у выглядзе светлых нафтапрадуктаў, у першую чаргу аўтамабільнага паліва.

Без альтэрнатывы?

Беларусь ужо шукала альтэрнатыўныя крыніцы нафты ў папярэднія гады. Так, у Венесуэлы рэспубліка закупляла марку Santa Barbara на пачатку 2010-х. Аднак надзвычай дарагая лагістыка і нізкая якасць сыравіны вымусілі звярнуцца да своп-схемы з Азербайджанам. Усяго рэспубліка закупіла ў Венесуэлы за тры гады амаль 3,4 мільёнаў тон. Цікава, што сярэдні кошт за тону расійскай сыравіны для Беларусі ў 2010 годзе была 434 долара, венесуэльскай - 647 долара.

Крыху менш за мільён тон Беларусь закупіла ў Азербайджана ў 2011-м - па кошце ў 838 долараў за тону. Для параўнання: расейская нафта тады ж каштавала каля 430 долараў за тону. У 2016-м Беларусь зноў звярнулася да Азербайдлжана за брэндамі Azeri Light і CPC Blend, аднак таксама ў невялікіх аб'ёмах: 560 тысяч тон. У 2017 рэспубліка закупіла 1,4 мільёна тон нафты ў Ірана.

Пакрыць патрэбы Беларусі ў нафце не могуць ні Азербайджан, ні Казахстан, ні іншыя краіны-партнёры. Акрамя таго, яе ўсё роўна прыйдзецца "разводзіць" расійскай, бо беларускія НПЗ "заточаныя" пад Urals. Пры гэтым кошт альтэрнатыўных пастаўшчыкоў заўсёды перавышае кошт на расійскую сыравіну. Розніца з улікам лагістыкі можа дасягаць практычна два разы.

У мінулым годзе Беларусь купляла ў Расіі нафту па сярэднім кошце ў 364 долара за тону. Пры гэтым рэспубліка плаціла за сыравіну толькі 83% ад сусветнага кошту нафты.

69
Тэги:
Нафта, Беларусь, Аляксандр Лукашэнка
Тэмы:
Пытанне паставак нафты ў Беларусь (90)
Здабыча нафты

Пяскоў: Мінск не зможа купіць у РФ нафту за $4 без рынкавай прапановы

3
(абноўлена 14:41 02.04.2020)
Цэны на расійскую нафту будзе вызначаць рынкавая кан'юнктура і адпаведныя прапановы па яе закупках.

МІНСК, 2 кра - Sputnik. Беларусь не зможа закупіць у Расіі чорнае золата па цане чатыры долары за барэль, калі не будзе адпаведнай рынкавай прапановы, сказаў прэс-сакратар прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў.

Сёння перад адкрыццём вясновай сесіі парламента прэм'ер-міністр Сяргей Румас заявіў, што Беларусь будзе закупляць у красавіку расійскую нафту па цане каля чатырох долараў за барэль. Пры гэтым Менск разлічвае атрымаць два мільёны тон нафты ў бягучым месяцы.

На думку прэс-сакратара прэзідэнта РФ, гэтае пытанне адносіцца да рынкавай кан'юнктуры. У выпадку ўзнікнення прапановы з такімі коштамі можна будзе набыць сыравіну.

"Але калі такіх часоў рынкавых не наступіць і нават калі наступяць, але будзе адсутнічаць прапанова, тады закупіць не атрымаецца. Гэта абсалютна рынкавая кан'юнктура", - канстатаваў Дзмітрый Пяскоў.

Раней Беларусь і Расія здолелі дасягнуць прынцыповай дамоўленасці аб пастаўках расійскай нафты. Цяпер прапрацоўваецца пытанне, якім чынам будзе ажыццяўляцца міжбюджэтны трансфер, які кампенсуе расійскім пастаўшчыкам зніжэнне прэміі за пастаўкі нафты.

3
Тэги:
Дзмітрый Пяскоў, Расія, Беларусь, Нафта
Тэмы:
Пытанне паставак нафты ў Беларусь (90)
Румас: Беларусь у красавіку будзе атрымліваць нафту па 4 долары за барэль

Румас: Беларусь у красавіку будзе атрымліваць нафту па 4 долары за барэль

10
(абноўлена 10:38 02.04.2020)
Беларусь і Расія раней дасягнулі прынцыповых дамоўленасцяў па пастаўках чорнага золата.

МІНСК, 2 кра - Sputnik. У красавіку Беларусь разлічвае атрымаць 2 мільёны тон нафты, заявіў прэм'ер-міністр краіны Сяргей Румас, перадае карэспандэнт Sputnik.

"Сёння, я думаю, "Белнафтахім" закончыць перамовы з расійскімі кампаніямі па пастаўках нафты на красавік", - выказаў упэўненасць кіраўнік беларускага ўрада.

Паводле яго слоў, Беларусь разлічвае атрымаць 2 мільёны тон нафты. У дачыненні да пытання выплаты прэміі расійскім пастаўшчыкам беларускі бок прытрымліваецца жорсткай пазыцыі.

"Пастаўка расійскай нафты будзе ажыццяўляцца без прэміі. Гэта жорсткая і паслядоўная ўстаноўка кіраўніка дзяржавы аб куплі расійскай нафты без прэміі ў цане, вытрымліваецца урадам", - нагадаў Сяргей Румас.

Пасля чаго дадаў, што вынікам гэтай пазіцыі з'яўляецца цана, па якой Беларусь будзе купляць нафту ў красавіку з Расійскай Федэрацыі.
"Кошт каля 4 долараў за барэль", - рэзюмаваў кіраўнік урада.

10
Тэги:
Расія, Беларусь, Нафта
Тэмы:
Пытанне паставак нафты ў Беларусь (90)
Амапавец на плошчы Свабоды ў Мінску

Лукашэнка заявіў, што мог бы ўвесці рэжым НС перад выбарамі, але не хоча

0
(абноўлена 17:01 02.04.2020)
Беларускія ўлады здольныя за суткі нейтралізаваць любы горад, калі гэта спатрэбіцца, але масавая ізаляцыя будзе толькі пагаршаць сітуацыю.

МІНСК, 2 кра - Sputnik. У Беларусі будуць змагацца з любой хваробай, а не толькі з каронавірусам, заявіў Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю міждзяржаўнай тэлерадыёкампаніі "Мір".

"Калі ўжо шчыра, я б сёння мог увесці надзвычайнае становішча. Патрулі па вуліцах, усе сядзяць, і паказаць перад прэзідэнцкімі выбарамі, які я круты хлопец, што я магу ўсё ўзяць пад кантроль", - прызнаўся кіраўнік дзяржавы.

Пры гэтым ён адзначыў, што не хацеў бы апынуцца ў сітуацыі, калі абмяжоўваюць магчымасці для людзей выйсці на вуліцу і пагуляць з дзіцем.

"І я ў гэтыя гульні гуляць не жадаю. Мы будзем змагацца з любой хваробай. Я не вылучаю таму каронавірус", - патлумачыў сваю пазіцыю прэзідэнт Беларусі.

Аляксандр Лукашэнка ў чарговы раз адзначыў, што масавая ізаляцыя ў дамах можа толькі паспрыяць пагаршэнню стану людзей, якія чымсьці захварэлі.

"Гэта не праблема. Мы за суткі нейтралізуем горад. Але чаго гэта будзе каштаваць і колькі будзе тады смерцяў? Мы ўжо потым будзем выхопліваць з кватэр людзей, якія будуць цяжкія, і адразу іх на штучную вентыляцыю лёгкіх. І што, мы выратуем гэтых людзей? Таму не трэба дурасцю займацца", - заклікаў ён.

Пасля чаго нагадаў пра старое правіла, што трэба праветрываць памяшканні і выходзіць дыхаць свежым паветрам. Улады, у сваю чаргу, калі прыйдзе такая неабходнасць, патушаць "пажар".

"І прытым значна больш эфектыўна, чым літоўскі прэзідэнт (Гітанас Науседа - Sputnik). Ён паклапаціўся пра беларускі вірус. Сваім вірусам займіся, у цябе там куча пытанняў. Ён яшчэ папракае, што, напэўна, беларусы не пра ўсё інфармуюць", - абурыўся Аляксандр Лукашэнка.

Пры гэтым беларускі прэзідэнт падзякаваў медыкам за іх працу і тое, як яны лечаць вірусныя захворванні. Праўда, адзначыў, што сітуацыю ў Беларусі нельга назваць спакойнай.

"Глупства поўнае, проста мы не панікуем. Займаемся кожны сваёй справай. Не вырашаем праз каронавірус ніякіх палітычных пытанняў, хоць у нас палітычны год", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

0
Тэги:
каронавірус, Беларусь, Аляксандр Лукашэнка
Тэмы:
Успышка каронавіруса з Уханя