Беларусь не выключае магчымасці паставак нафты з ЗША

© AFP 2024 / JUSTIN SULLIVANНафтавы танкер у порце
Нафтавы танкер у порце - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У цяперашні час прапрацоўваюцца варыянты ажыццяўлення такіх паставак пры ўдзеле партнёраў у Літве і Латвіі.

МІНСК, 16 сак - Sputnik. У Беларусі вывучаюць магчымасці паставак нафты са Злучаных Штатаў, паведамілі ў прэс-службе канцэрна "Белнафтахім".

Здабыча нафты ў ЗША - Sputnik Беларусь
ЗША гатовыя неадкладна пачаць продаж нафты Беларусі

У мінулую пятніцу ў ходзе тэлефоннай размовы кіраўнік МЗС Беларусі Уладзімір Макей і дзяржсакратар Майк Пампеа абмеркавалі пытанні энергетычнай бяспекі. Дзярждэпартамэнт пацвердзіў гатоўнасць амерыканскіх кампаній пачаць неадкладны продаж нафты Беларусі па канкурэнтных рынкавых цэнах.

"Мы не выключаем такой магчымасці, і такая праца вядзецца", - пацвердзілі ў канцэрне "Белнафтахім".

Пры гэтым там дадалі, што ў сувязі з магчымымі пастаўкамі нафты з ЗША "ў гэтым кірунку вядзецца праца з Літвой і Латвіяй".

У канцэрне таксама звярнулі ўвагу, што ў сувязі з сітуацыяй, якая складваецца на сусветным нафтавым рынку, "ёсць мноства магчымасцяў і прапаноў, якія трэба вывучаць і пралічваць".

Раней у ходзе свайго візіту ў Беларусь 1 лютага бягучага года дзяржсакратар Майк Пампеа ужо заяўляў пра гатоўнасць Злучаных Штатаў цалкам задаволіць патрэбы Беларусі ў нафце па канкурэнтнай цэнах.

Нафтавае пытанне

Беларусь і Расія да пачатка 2020 года не змаглі прыйсці да пагаднення па кошце нафты: рэспубліка адмаўляецца плаціць пастаўшчыкам прэмію ў 6 долараў за тону да кошту пастаўкі. На гэтым фоне 1 студзеня былі прыпыненыя пастаўкі сыравіны ў рэспубліку.

Нафтаздабыча - Sputnik Беларусь
"Сафмар" у сакавіку можа паставіць у Беларусь 400 тысяч тон нафты

У якасці часовай меры Беларусь закупіла 750 тысяч тон у кампаній расійскага бізнесмена Міхаіла Гуцарыева, якія пагадзіліся працаваць без прэміі. Адначасова, як заяўляе ўрад, вядуцца перамовы з альтэрнатыўнымі пастаўшчыкамі нафты.

У студзені рэспубліка таксама дамовілася аб куплі 80 тысяч тон нарвежскай нафты для "Нафтана" - марка Johan Sverdrup максімальная блізкая па характарыстыках да Urals. Пастаўляцца яна будзе праз порт Клайпеды, які ў год можа прапусціць толькі 3,6 мільёна тон. Акрамя таго, за перавалку і транспарціроўку нарвежскай сыравіны Беларусь пераплачвае па 20 долараў за тону.

Для загрузкі аднаго "Нафтана" патрабуецца каля дзевяці мільёнаў тон штогод, гэта значыць каля 25 тысяч тон штодня. Мазырскі НПЗ перапрацоўвае каля дзесяці мільёнаў тон у год. Большая частка прадукцыі "нафтахіму" ідзе на экспарт у выглядзе светлых нафтапрадуктаў, у першую чаргу аўтамабільнага паліва.

Без альтэрнатывы?

Беларусь ужо шукала альтэрнатыўныя крыніцы нафты ў папярэднія гады. Так, у Венесуэлы рэспубліка закупляла марку Santa Barbara на пачатку 2010-х. Аднак надзвычай дарагая лагістыка і нізкая якасць сыравіны вымусілі звярнуцца да своп-схемы з Азербайджанам. Усяго рэспубліка закупіла ў Венесуэлы за тры гады амаль 3,4 мільёнаў тон. Цікава, што сярэдні кошт за тону расійскай сыравіны для Беларусі ў 2010 годзе была 434 долара, венесуэльскай - 647 долара.

Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас - Sputnik Беларусь
Беларусь прадставіла Расіі новыя прапановы па пастаўках нафты

Крыху менш за мільён тон Беларусь закупіла ў Азербайджана ў 2011-м - па кошце ў 838 долараў за тону. Для параўнання: расейская нафта тады ж каштавала каля 430 долараў за тону. У 2016-м Беларусь зноў звярнулася да Азербайдлжана за брэндамі Azeri Light і CPC Blend, аднак таксама ў невялікіх аб'ёмах: 560 тысяч тон. У 2017 рэспубліка закупіла 1,4 мільёна тон нафты ў Ірана.

Пакрыць патрэбы Беларусі ў нафце не могуць ні Азербайджан, ні Казахстан, ні іншыя краіны-партнёры. Акрамя таго, яе ўсё роўна прыйдзецца "разводзіць" расійскай, бо беларускія НПЗ "заточаныя" пад Urals. Пры гэтым кошт альтэрнатыўных пастаўшчыкоў заўсёды перавышае кошт на расійскую сыравіну. Розніца з улікам лагістыкі можа дасягаць практычна два разы.

У мінулым годзе Беларусь купляла ў Расіі нафту па сярэднім кошце ў 364 долара за тону. Пры гэтым рэспубліка плаціла за сыравіну толькі 83% ад сусветнага кошту нафты.

Стужка навiн
0