Таблічка з надпісамі ў банку

Fitch зрабіла негатыўны прагноз для банкаў Беларусі

32
(абноўлена 09:20 26.03.2020)
Акрамя беларускіх банкаў, прагноз памяняўся і ў дачыненні да шэрагу іншых постсавецкіх краін, аптымізм жа застаецца ў дачыненні да Узбекістана.

МІНСК, 26 сак - Sputnik. Прагноз наконт банкаўскага сектара Беларусі і шэрагу іншых постсавецкіх краін пагоршаны да "негатыўнага", паведаміла міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Fitch.

Банкаўскі сектар Беларусі, як і іншых краін СНД, раней меў "стабільны" прагноз ад міжнароднага агенцтва. Аднак на фоне распаўсюджвання каронавіруса і выкліканага ім спаду эканомікі Fitch перагледзела прагнозы.

Так, прагноз наконт банкаўскага сектара Беларусі пагоршаны да "негатыўнага". Аналагічна прагнозы пагоршыліся і ў шэрагу іншых постсавецкіх краін - Расіі, Украіне, Казахстане, Грузіі, Арменіі і Азербайджане.

Стабільныя чаканні Fitch захавала толькі ў дачыненні да банкаў Узбекістана.

"Ступень ціску на банкі будзе залежаць ад ступені і працягласці эканамічнага спаду, канкрэтных рызык для нацыянальнай эканомікі і знешніх фінансаў, напрыклад зніжэння коштаў на нафту, даходаў ад турызму або грашовых перакладаў, палітычных мер уладаў, а таксама ад бізнес-профіляў, схільнасці да рызык і запаволення фінансавых паказчыкаў асобных банкаў", - сказалі ў агенцтве.

Магчымасць зніжэння рэйтынгаў з боку агенцтва залежыць, апроч іншага, ад падтрымкі банкаў дзяржавай або акцыянерамі.

У цэлым жа Fitch чакае зніжэння рэнтабельнасці банкаў і зніжэння якасці актываў.

Нагадаем, што на мінулым тыдні Нацбанк прыняў рашэнне аб ужыванні контрцыклічных мер для падтрымкі банкаўскага сектара. Акрамя таго, праўленне рэгулятара напярэдадні прыняло рашэнні аб прымяненні дадатковых мер, накіраваных на павышэнне магчымасцяў банкаў па захаванні фінансавай падтрымкі рэальнаму сектару эканомікі ва ўмовах павышанага ўплыву знешніх негатыўных фактараў.

32
Тэги:
Беларусь, Банкі
Нафтаправод Дружба

Беларусь падняла экспартныя пошліны на нафту

8
(абноўлена 15:55 01.04.2020)
Сусветныя каціроўкі на чорнае золата паваліліся на пачатку сакавіка пасля таго, як удзельнікі здзелкі АПЕК+ не здолелі дамовіцца аб скарачэнні здабычы і працягнуць яе.

МІНСК, 1 кра - Sputnik. Беларусь з 1 красавіка павышае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі ЕАЭС, паведамілі ў прэс-службе Саўміна.

Раней стала вядома, што здзелка АПЕК+, якая падтрымлівала сусветныя каціроўкі на нафту, развалілася. У выніку кошты на стратэгічную сыравіну ўпалі практычна на 60%.

Цяпер стаўка экспартнай пошліны на сырую нафту складзе 78,5 долара за 1 тону (раней - 66,9 долара). Пошліна на прамагонны бензін падвышаная з 36,7 долара да 43,1 долара за 1 тону.

На таварныя бензіны, лёгкія і сярэднія дыстыляты - з 20 долараў да 23,5 долара за 1 тону. Такія ж значэння будуць дзейнічаць у дачыненні да дызельнага паліва, бензолу, талуолу, ксілолы, змазачных і іншых масел.

У папярэдні раз стаўкі вывазных пошлін на нафту і нафтапрадукты мяняліся месяц таму ў бок паніжэння.

8
Тэги:
Беларусь, Нафта
Пенсіянерка робіць пакупкі

Саўмін забараніў павышаць кошты больш, чым на паўпрацэнта

10
(абноўлена 14:40 01.04.2020)
Такая часовая мера прадугледжана пастановай урада для стабілізацыі сітуацыі на рынку, якая будзе дзейнічаць да 30 чэрвеня бягучага года.

МІНСК, 1 кра - Sputnik. Саўмін Беларусі рэкамендаваў павышаць цэны на тавары і паслугі не больш, чым на 0,5% у месяц, пра гэта гаворыцца ў адпаведнай пастанове №184 ад 30 сакавіка, паведамілі ў прэс-службе ўрада.

Пастанова "Аб часовых мерах па стабілізацыі сітуацыі на спажывецкім рынку" была прынята, каб не дапусціць бескантрольны рост коштаў і забяспечыць спажыўцоў усімі неабходнымі таварамі ў няпростай сітуацыі. Згодна з дакументам, міністэрствы і дзяржаўныя органы павінны не дапусціць рост адпускных цэнаў на тавары і паслугі падведамных ім арганізацый больш, чым на 0,5% штомесяц, таксама яны павінны забяспечыць пастаўкі прадукцыі, якая вырабляецца ў рознічную гандлёвую сетку на ўнутраным рынку. Перавышаць усталяваную мяжу не рэкамендуюць таксама юрыдычным асобам ўсіх формаў уласнасці і індывідуальным прадпрымальнікам.

Павысіць кошты больш, чым на паўпрацэнта можна будзе толькі па ўзгадненні з Камісіяй па пытаннях дзяржаўнага рэгулявання цэнаўтварэння пры Савеце міністраў.

Кантраляваць выкананне пастановы ўрада будзе МАРГ і выканкамы.

"Невыкананне асартыментнага пераліку тавараў, перавышэнне рознічных цэн на тавары ў параўнанні з цэнамі, якія дзейнічалі на 1 красавіка 2020 года (без уліку зніжэння коштаў на час правядзення мерапрыемстваў, накіраваных на прасоўванне тавараў і прыцягненне пакупнікоў), лічыцца грубым парушэннем правілаў гандлю, якія выклікаюць наступствы ў адпаведнасці з заканадаўствам. Парушэнне антыманапольнага заканадаўства, заканадаўства аб цэнаўтварэнні і гандлі прадугледжвае крымінальную, адміністрацыйную і іншую адказнасць у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі", - падкрэслілі ў прэс-службе Саўміна.

Дакумент уступае ў сілу з сённяшняга дня. Ён будзе дзейнічаць да 30 чэрвеня бягучага года.

10
Тэги:
Цэны і кошты, Савет міністраў РБ
Які сёння дзень: 2 красавіка

Які сёння дзень: 2 красавіка 2020 года

0
(абноўлена 16:46 30.03.2020)
Гэты дзень з'яўляецца дзевяноста трэцім па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 273 дні.

Сёння адзначаецца Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі, а таксама Сусветны дзень распаўсюджання інфармацыі па праблемах аўтызму і Міжнародны дзень дзіцячай кнігі. Якія яшчэ падзеі адбыліся 2 красавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 2 красавіка

  • У 1996 годзе адбылося падпісанне Дагавора аб Супольнасці Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі.
  • У 1997 годзе адбылося падпісанне Дагавора аб стварэнні Саюзу Беларусі і Расіі.

Хто нарадзіўся 2 красавіка

  • 1832 год: Павел Баброўскі, беларускі гісторык і этнограф.
  • 1933 год: Віктар Шымук, беларускі пісьменнік, перакладчык.
  • 1949 год: Алесь Рашчынскі, беларускі кампазітар, фалькларыст, дырыжор, педагог.

Таксама сёння нарадзіліся дацкі казачнік Ганс Хрысціян Андэрсан і французскі пісьменнік Эміль Заля.

2 красавіка ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святой Фаціньі (Фаціны), з якой Ісус размаўляў каля калодзежа Іакаўлева побач з горадам Сіхар.

Лічылася, што ў гэты дзень калодзежная вада набывае лекавыя ўласцівасці. Ёю мылі твар і апырсквали дамы и жывёлу. Святую ўшаноўвалі як дапаможніцу ад ліхаманкі.

Калі ўдзель было цёпла, а ўначы пахаладала, наступныя дні будзе добрае надвор'е. Белы заяц у лесе прадвяшчаў, што яшчэ выпадзе снег.

0
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей