Устаноўка першаснай перапрацоўкі нафты

Перамовы аб пастаўках нафты з Расіі ў красавіку яшчэ працягнуцца

12
(абноўлена 12:02 31.03.2020)
Беларускія НПЗ у красавіку павінны атрымаць ад 1 да 2 мільёнаў тон нафты. Як айчынныя заводы будуць атрымліваць стратэгічную сыравіну ў бліжэйшы месяц, разбіраўся Sputnik.

Нафтаперапрацоўчыя заводы ў Мазыры і Наваполацку працягнуць у красавіку атрымліваць сыравіну, якая набываецца з альтэрнатыўных крыніц.

Перад канцэрнам "Белнафтахім" стаіць задача як мінімум забяспечыць загрузку айчынных прадпрыемстваў напалову, а як максімум - дамовіцца наконт паставак па трубаправодзе "Дружба" з Расіі.

Хай будзе нафта

"Па расійскім кірунку працягваем перамовы. Танкерныя пастаўкі па паўночным і паўднёвым маршруце таксама будзем працягваць", - паведаміў прэс-сакратар канцэрна "Белнафтахім" Аляксандр Цішчанка.

Пасля чаго дадаў, што перад канцэрнам ёсць "задача забяспечыць (пастаўкі на НПЗ - Sputnik) двума мільёнамі тон нафты. Менш чым адзін мільён тон нафты нельга".

Пры гэтым прэс-сакратар удакладніў, што на красавік месяц ужо ёсць дамоўленасці аб пастаўках аднаго мільёна тон сыравіны, якая паступiць праз парты ў Адэсе і Клайпедзе. Па паўднёвым маршруце будзе ісці чорнае золата з Азербайджана, а па паўночным - набытае ў трэйдараў.

Як здзелку бачаць у Мінску

Тыдзень таму беларускі прэм'ер-міністр Сяргей Румас заявіў, што Беларусь і Расія дамовіліся аб умовах пастаўкі чорнага золата на беларускія НПЗ.

Паводле яго слоў, прэмія ў цане на тону нафты складае 11,7 долара.

"Літаральна ў суботу мы дасягнулі дамоўленасці з расійскім урадам аб тым, што ўсе расійскі кампаніі змогуць пастаўляць нафту без прэміі", - нагадаў ён.

Сяргей Румас удакладніў, што "з гэтай прэміі 11,7 долара 7 долараў зніжаюць кампаніі, то бок кампаніі будуць пастаўляць з прэміяй 4,7 долара".

Пасля чаго дадаў, што гэтыя 4,7 долара будуць урэгуляваныя "міжбюджэтныім разлікамі - урад Расійскай Федэрацыі возьме гэтыя 4,7 долара на сябе".

Як дамаўляецца Масква

Міністэрства фінансаў Расіі пакуль не ўступае ў перамовы па пастаўках нафты ў Беларусь, паведаміў журналістам статс-сакратар, намеснік міністра фінансаў РФ Аляксей Сазанаў.

"Пакуль ідуць перамовы з Беларуссю Мінэнерга. Пакуль Мінэнерга не дамовіцца, мы не ўступаем у перамовы з боку Мінфіна. У першую чаргу Мінэнерга павінны аб аб'ёмах пастаўкі, аб тых, хто будзе пастаўляць нафту (дамовіцца - Sputnik)", - сказаў намеснік міністра фінансаў.

У сваю чаргу прадстаўнік кампаніі "Раснафта" распавёў журналістам, што аднаўленне паставак магчыма пры выплаце прэміі.

"Кампанія пацвярджае, што рашэнне аб аднаўленні паставак у Беларусь прынята менавіта на тых умовах, якія мы прапаноўвалі беларускаму боку, гэта значыць з прэміяй 5 долараў за тону", - сказаў прадстаўнік расейскай кампаніі, не ўдакладніўшы дэталі здзелкі.

Адкуль пойдзе нафта

У цяперашні час няма графіка паставак нафты па трубаправодзе "Дружба" на красавік, што пацвердзіў віцэ-прэзідэнт "Транснафты" Сяргей Андронаў.

"Пакуль няма, на стадыі планавання", - сказаў віцэ-прэзідэнт, адказваючы на пытанне, ці падпісаныя ўжо з якімі-небудзь кампаніямі кантракты на пастаўку нафты ў красавіку.

Па версіі Сяргея Румаса, Беларусь працягне выбіральна падыходзіць да пастаўшчыкоў чорнага золата на ўласныя НПЗ. У Мінску чакаюць лепшыя цэнавыя прапановы і адтэрміноўку па аплаце.

"Раснафта", як і іншыя кампаніі, не згаджалася пастаўляць нафту без прэміі. Яна настойвала на выплаце поўнай прэміі за нафту", - пацвердзіў кіраўнік Саўміна.

"Таму яшчэ далёка не факт, што "Раснафта" апынецца ў ліку пастаўшчыкоў нафты. У першую чаргу будзем аддаваць прыярытэт тым кампаніям, якія ў гэты складаны для нас час - першы квартал - пастаўлялі нафту на НПЗ без прэміі. Гэта кампаніі Гуцырыева, гэта невялікія кампаніі. Вось ім пры іншых роўных умовах будзе аддадзены безумоўны прыярытэт", - падсумаваў кіраўнік беларускага ўрада.

12
Тэги:
Расія, Беларусь, Нафта
Тэмы:
Пытанне паставак нафты ў Беларусь (113)
ААТ Гомельтранснафта Дружба

Беларускія НПЗ атрымаюць у чэрвені па "Дружбе" 1 мільён тон нафты

4
(абноўлена 16:39 01.06.2020)
Пастаўкі на заводы ў Наваполацку і Мазыры трубаправодным транспартам у маі склалі, як і планавалася, 1,13 мільёна тон чорнага золата.

МІНСК, 1 чэр - Sputnik. План паставак на беларускія НПЗ па нафтаправодзе "Дружба" на чэрвень складае 1 мільён тон, паведаміў журналістам дарадца прэзідэнта "Транснафты", прэс-сакратар Ігар Дзёмін.

Раней прэс-сакратар канцэрна "Белнафтахім" Аляксандр Цішчанка распавёў, што расійская кампанія павінна ў маі прапампаваць па "Дружбе" для беларускіх НПЗ 1,13 мільёна тон.

"На беларускія НПЗ пастаўлена па нафтаправодзе "Дружба" 1,13 мільёна тон", - пацвердзіў прэс-сакратар "Транснафты".

Пры гэтым Ігар Дзёмін удакладніў, што ў маі мінулага года было пастаўлена 1,02 мільёна тон, што кажа аб росце паставак на 10,8 працэнта.

План паставак на беларускія НПЗ па нафтаправодзе "Дружба" на чэрвень складае 1 мільён тон. У чэрвені 2019 года ў магістральным трубаправодзе было перапампавана на НПЗ у Наваполацку і Мазыры 1,4 мільёна тон.

Таксама згодна з планамі кампанія "Раснафта" павінна паставіць у Беларусь з красавіка па снежань бягучага года да дзевяці мільёнаў тон нафты.

4
Тэги:
Беларуснафта, Нафта
Тэмы:
Пытанне паставак нафты ў Беларусь (113)
Мінздароўя распавяло, на што пойдуць грошы Сусветнага банка

Мінздароўя распавяло, на што пойдуць грошы Сусветнага банка

16
(абноўлена 16:46 01.06.2020)
Бакі паставілі подпісы анлайн: сродкі будуць накіраваны на задавальненне неадкладных патрэбаў у барацьбе з каронавірусам.

МІНСК, 1 чэр - Sputnik. Сродкі, атрыманыя Міністэрствам аховы здароўя Беларусі ад Сусветнага банка, накіруюць на закупку сродкаў абароны, абсталяванне для рэанімацыі, а таксама інфармаванне насельніцтва, пра гэта паведамілі ў прэс-службе ведамства ў панядзелак.

Сусветны банк выдзеліць Беларусі 90 мільёнаў еўра для фінансавання праекта па рэагаванні на COVID-19, пра гэта стала вядома на мінулым тыдні.

"Упершыню ў гісторыі Міністэрства аховы здароўя адбылося анлайн падпісанне дакументаў - 90 мільёнаў еўра ад Сусветнага банка. Міністр аховы здароўя Беларусі Уладзімір Каранік і Сусветны банк паставілі подпісы анлайн. Грошы пойдуць на закупку сродкаў абароны, абсталяванне для рэанімацыі, а таксама інфармаванне насельніцтва", - сказана ў паведамленні міністэрства аховы здароўя.

Праект складаецца з трох кампанентаў. Першая частка - гэта частковая кампенсацыя тых выдаткаў, якія былі накіраваныя на сродкі індывідуальнай абароны і тэст-сістэмы.
"Другая - мадэрнізацыя аперацыйна-рэанімацыйных блокаў для таго, каб яны адпавядалі ўсім сучасным патрабаванням (...). Трэці кампанент - гэта стварэнне міжраённых цэнтраў ці, як іх яшчэ часам называюць, апорных клінік", - паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Больш падрабязна аб падтрымцы рэанімацый

Абсталяванне ў аперацыйна-рэанімацыйных блоках беларускіх бальніц ўжо патрабуе замены, паведамілі ў профільным ведамстве, і дзякуючы праекту ажыццявіць гэта атрымаецца не часткамі, а практычна за адзін раз па ўсёй краіне.

"Гаворка ідзе пра дааснашчэнне аперацыйна-рэанімацыйных блокаў дыягнастычным абсталяваннем - камп'ютарная тамаграфія, ультрагукавая дыягностыка, наркозно-дыхальнае абсталяванне, маніторная сістэма, дэфібрылятар, інфузаматы. Гаворка ідзе аб поўным аснашчэнні рэанімацыйных блокаў - "пад ключ", - растлумачыў міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік.

Паведамляецца таксама, што ў хуткім часе абсталяванне ўсталююць ва ўсіх раённых, абласных і гарадскіх бальніцах, якія падавалі заяўкі на мадэрнізацыю.

Створаць міжраённыя цэнтры - навошта?

Дзякуючы праекту, у Беларусі будуць створаны 16-18 міжраённых высокатэхналагічных цэнтраў. Сёння 10 з іх ужо працуюць, усе яны размяшчаюцца за межамі Мінска і абласных гарадоў: у іх спецыялісты змогуць, у прыватнасці, выконваць каранаграфію і аказваць экстранную дапамогу пры вострым каранарным сіндроме.

Так, апорная клініка павінна адпавядаць гарадской або абласной бальніцы: мець ангіёграф, КТ і МРТ, сучасны аперацыйна-рэанімацыйны блок з эндаскапічным абсталяваннем і не толькі.

"Гэта тая канцэпцыя, якую мы зараз актыўна развіваем, нягледзячы на пандэмію - працягваецца стварэнне міжраённых цэнтраў, вядзецца дааснашчэнне іх абсталяваннем. Сістэма аховы здароўя ў любых умовах накіравана на тое, каб урачы мелі магчымасць аказаць любую дапамогу - не толькі інфекцыйную, але і анкалагічную, кардыялагічную, гінекалагічную і іншую", - адзначыў кіраўнік Міністэрства аховы здароўя.

Па словах Уладзіміра Караніка, спачатку гаворка ішла аб 20 мільёнах, але пасля вывучэння абгрунтавання "беларускі падыход быў падтрыманы Сусветным банкам і значна пашыраны фінансава: пандэмія прыходзіць і сыходзіць, а людзі маюць патрэбу ў медыцынскай дапамозе заўсёды". Рэалізаваць праект плануюць досыць хутка, удакладніў ён: частка плацяжоў пойдзе ў бліжэйшыя дні тыдня, яшчэ частка - крыху пазней.

Як паведамлялася, праект павінен задаволіць неадкладныя патрэбы ў медабсталяванні, вырабах медпрызначэння, навучанні персаналу для лячэння цяжкіх пацыентаў з каронавірусам новага тыпу. Сродкі накіруюць і на "ўмацаванне патэнцыялу нацыянальных лабараторый", а таксама службаў эпідкантролю.

16
Тэги:
Сусветны банк, каронавірус, Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь
Тэмы:
Каронавірус COVID-19

Лукашэнка: "майдана" у Беларусі не будзе - відэа

0
(абноўлена 18:00 01.06.2020)
На сустрэчы з кіраўніком Камітэта дзяржбяспекі прэзідэнт папярэдзіў усіх, хто яго чуе: "майдана" у Беларусі не будзе. Глядзіце заяву кіраўніка дзяржавы на відэа.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сказаў, што дасведчаны аб існаванні планаў зладзіць "майданчык" напярэдадні або ў дзень прэзідэнцкіх выбараў.

"Майдана ў Беларусі не будзе", - заявіў ён на сустрэчы са старшынёй Камітэта дзяржаўнай бяспекі Валерыем Вакульчыкам.

Лукашэнка адзначыў, што дзяржаўная бяспека - аснова асноў, і вядучая роля па абароне незалежнасці і суверэнітэту рэспублікі належыць КДБ і прэзідэнту асабіста.

"Мы ведаем мэты, якія пераследуюць тут асобныя людзі. Гэтыя мэты нам ясныя. Зладзіць нам "майданчык" напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў або ў дзень прэзідэнцкіх выбараў. Так яны планавалі. Хачу на гэтай сустрэчы вас папярэдзіць і ўсіх, хто нас пачуе, усіх гэтых майданутых хачу папярэдзіць, што "майдана" у Беларусі не будзе", - сказаў Лукашэнка.

На сустрэчы ён падкрэсліў, што дэстабілізацыі абстаноўкі ў краіне не дапусціць. Ён таксама пракаментаваў асобныя публікацыі ў СМІ.

"Не трэба нас параўноўваць, як нядаўна газета суседняй краіны папісвала, што тут у нас з'явіліся новыя Пашынян, новыя Зяленскі і ў нас ледзь не сітуацыя не тое як у Арменіі, не тое як ва Украіне", - сказаў Лукашэнка і выказаў упэўненасць, што ў Беларусі няма такіх лід араў, як прэм'ер Арменіі і ўкраінскі прэзідэнт, з якімі ён ужо паспеў блізка пазнаёміцца.

Лукашэнка выказаў здагадку, што некаторыя хочуць прадаць за капейку ўсё, што створана ў краіне, не толькі уладай, але і народам, і адзначыў, што гэтага нельга дапусціць.

0
Тэги:
Аляксандр Лукашэнка