Урач аглядае пацыента ў новым аддзяленні інтэнсіўнай тэрапіі бальніцы ў Брэшыа ў Ламбардыі

Сусветны банк выдзеліць $160 млрд на барацьбу з COVID-19 бедным краінам

22
(абноўлена 10:25 03.04.2020)
Першы пакет дапамогі ахоплівае 25 краін свету - гаворка ідзе пра суму ў 1,9 мільярда долараў, а новыя праекты закрануць яшчэ 40 дзяржаў.

МІНСК, 3 кра - Sputnik. Савет выканаўчых дырэктараў Сусветнага банка ўхваліў першы транш дапамогі краінам, якія развіваюцца, на праграмы барацьбы з распаўсюджваннем каронавіруса новага тыпу, пра гэта паведамляе агенцтва Reuters.

Па інфармацыі выдання, першы пакет дапамогі ахоплівае 25 краін свету - гаворка ідзе пра суму ў 1,9 мільярда даляраў; новыя праекты закрануць яшчэ 40 дзяржаў. Акрамя таго, Сусветны банк у цяперашні час пераразмяркоўвае сродкі ў памеры 1,7 мільярда ў рамках праектаў, якія рэалізуюцца.

Паведамляецца, што сумарна арганізацыя мае намер вылучыць краінам, якія жывуць у нястачы, для дапамогі ў барацьбе з пандэміяй да 160 мільярдаў долараў на працягу наступных 15 месяцаў.

"Бедныя і найбольш уразлівыя краіны, верагодна, пацерпяць мацней за ўсё", - канстатаваў прэзідэнт Групы арганізацый Сусветнага банка Дэвід Малпасс і дадаў, што прымаемыя меры накіраваны на ўзмацненне здольнасці такіх краін рэагаваць на вірус, таксама яны закліканы скараціць час для эканамічнага і сацыяльнага аднаўлення.

Аб барацьбе з глабальнай эканамічнай рэцэсіяй

У канцы сакавіка лідары краін "вялікай дваццаткі" прынялі рашэнне вылучыць СААЗ сродкі для барацьбы з COVID-19: у глабальную эканоміку будзе ўкладзена больш за пяць трыльёнаў долараў у рамках адраснай фіскальнай-бюджэтнай палітыкі, эканамічных мер і гарантыйнага механізму, каб змякчыць сацыяльныя, эканамічныя і фінансавыя наступствы пандэміі.

Згодна з заявай Міжнароднага валютнага фонду, у першыя дні красавіка каля 80 краін папрасілі МВФ аб фінансавай падтрымцы з-за пандэміі каронавіруса: ужо задаволены экстраны запыт Кыргызскай Рэспублікі, іншыя заяўкі разгледзяць у самы бліжэйшы час.

Сусветнай эканоміцы пагражае глабальная рэцэсія, лічаць эксперты. Прадстаўнікі Еўрапейскай канфедэрацыі прафсаюзаў (ЕКП) заяўляюць аб тым, што за апошнія два тыдні з-за распаўсюджвання каронавіруса працу ў Еўропе страцілі не менш за мільён чалавек. Згодна з прагнозам Міжнароднай арганізацыі працы, сумарна пандэмія каронавіруса COVID-19 можа прывесці да страты 25 мільёнаў працоўных месцаў.

22
Тэги:
Сусветны банк, каронавірус
Тэмы:
Каронавірус COVID-19 (651)
Беларуская АЭС

Лукашэнка ўхваліў змены ў крэдытнае пагадненне з Расіяй па БелАЭС

27
(абноўлена 11:21 11.07.2020)
Праект пратакола аб зменах у пагадненне аб расійскім крэдыце на БелАЭС падпісаны кіраўніком дзяржавы.

МІНСК, 11 ліп - Sputnik. Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ №263 "Аб праекце міжнароднай дамовы", якім ухваліў унясенне змяненняў у міжурадавае пагадненне з Расіяй аб прадастаўленні ўраду Беларусі дзяржаўнага экспартнага крэдыту для будаўніцтва АЭС, дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

На падставе гэтага праекта пратакола ўрад Беларусі будзе весці перамовы з расійскім бокам.

Цяпер унутрыдзяржаўныя працэдуры, неабходныя для падпісання пратаколаў, завершаны з абодвух бакоў.

Гісторыя крэдыту

Раней паведамлялася, што Беларусь вядзе перамовы з расійскім бокам з нагоды змены ўмоваў крэдыту на будаўніцтва БелАЭС у Астраўцы. У першую чаргу, гэта звязана са зрушэннем тэрмінаў уводу першага і другога энергаблока станцыі.

Пытанне нават абмяркоўвалася на вышэйшым узроўні: прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін гаварылі па тэлефоне аб змене працэнтнай стаўкі па гэтым крэдыце. Пасля чаго расійскі бок не выключаў, што крэдыт будзе рэструктурызаваны.

Нагадаем, пагадненне аб прадастаўленні расійскага крэдыту для будаўніцтва АЭС прадугледжвае вылучэнне 10 мільярдаў долараў. Пры гэтым 90% прызначана на будаўніцтва па кантракце, яшчэ 10% ад кошту работ Беларусь фінансуе самастойна.

Згодна з дзеючымі умовамі, пагашэнне крэдыту павінна пачацца праз шэсць месяцаў пасля ўводу АЭС у эксплуатацыю, але не пазней за 1 красавіка 2021 года. Зварот грошай прадугледжаны 30 роўнымі долямі кожныя шэсць месяцаў. На 50% сумы налічваюцца працэнты па стаўцы 5,23% гадавых. На астатнія 50% налічваюцца працэнты па стаўцы LIBOR для шасцімесячных дэпазітаў у доларах, павялічанай на маржу ў памеры 1,83% гадавых.

27
Тэги:
БелАЭС, Аляксандр Лукашэнка
Тэмы:
Будаўніцтва БелАЭС у Астраўцы
У цэнтры занятасці, архіўнае фота

Cпартсмен за $5 тыс і дырэктар піўзавода: якіх работнікаў шукаюць у Беларусі?

16
(абноўлена 11:13 11.07.2020)
Сярод самых высокааплатных вакансій - шмат месцаў для спартсменаў і трэнераў у футбольныя, хакейныя і гандбольныя клубы.

МІНСК, 10 ліп - Sputnik. Спартсмена-інструктара ў хакейны клуб "Дынама-Мінск" на заробак ад дзесяці тысяч рублёў шукаюць сёння праз Дзяржаўную службу занятасці.

На сёння ў Беларусі зарэгістравана 76878 вакансій. З іх заробак парадку 1000 долараў і вышэй абяцаюць у 156 месцах.

Традыцыйна, у топе вакансій - пілоты для "Белавія", якіх шукаюць не першы месяц.

Цікава, што ў спісе вакансій, на якіх можна атрымаць максімальны заробак - спартсмен-інструктар для ХК "Дынама-Мінск". Суіскальніку абяцаюць ад дзесяці тысяч рублёў.

Дзве вакансіі для спартсменаў-інструктараў адкрыты ў футбольным клубе "Іслач": з заробкам ад трох і ад пяці тысяч рублёў. У ФК "БАТЭ" таксама шукаюць спартсмена-інструктара, заробак абяцаюць ад двух тысяч рублёў. У "Шахцёр" патрэбны трэнер за 1,5 тысячы рублёў.

Цікава, што ў той жа час у гарадзенскі ФК "Нёман" спартсмена-інструктара шукаюць на больш сціплы заробак - 375 рублёў.

Сярод іншых цікавых высокааплатных вакансій - месца для прараба з заробкам вышэй за 6918 рублёў. Таксама шукаюць новага гендырэктара аднаго з піўзаводаў - на заробак ад 3,5 тысячы рублёў.

16
Тэги:
вакансіі, Беларусь
Паэтычны батл Вершус прайшоў у Мінску

Тэст: адгадай Колас ці Купала?

433
(абноўлена 10:05 10.07.2020)
Нягледзячы на тое, што вершы двух песняроў беларускай зямлі добра вядомыя кожнаму школьніку, іх даволі часта блытаюць.

Якуб Колас і Янка Купала – дзве асобы, з якімі, сапраўды, асацыюецца беларуская паэзія. Абодва яны шчыра спачувалі нядолі роднай зямлі, абодва заклікалі працаваць, вучыцца і любіць Беларусь і беларускую мову. Вершы, паэмы і празаічныя творы Янкі Купалы і Якуба Коласа добра вядомыя кожнаму беларусу са школы.

Ці зможаце вы пазнаць радкі з вядомых твораў паэтаў – або, калі не памятаеце, паспрабаваць пазнаць стыль?

433
Тэги:
Вершы, тэст, Якуб Колас, Янка Купала
Тэмы:
Беларуская літаратура
По теме
Тэст: ці ведаеце вы беларускія прыказкі
Тэст: ці пазнаеце вы беларускія фразеалагізмы па эмодзі?
Тэст: ці добра вы ведаеце беларускія фразеалагізмы?
Тэст: пазнай Міцкевіча на партрэце
Тэст: якія беларускія творы схаваліся за эмодзі
Тэст: Багдановіч ці не?