Нафтаналіўны порт

Беларусь запрасіла ў Расіі ў маі больш за мільён тон нафты

17
(абноўлена 10:42 29.04.2020)
Расійскія кампаніі гатовы павялічыць аб'ёмы паставак сыравіны пры наяўнасці патрэбы беларускага боку.

МІНСК, 29 кра - Sputnik. Беларусь запрасіла ў Расіі ў маі 1,13 мільёна тон нафты, заявіў у інтэрв'ю "Інтэрфаксу" міністр энергетыкі РФ Аляксандр Новак.

Паміж Беларуссю і Расіяй падпісаны індыкатыўны баланс, які вызначае аб'ёмы нафты, якія на працягу года могуць быць пастаўлены бяспошлінна.

"Гэта да 24 мільёнаў тон, у сярэднім па два мільёны тон у месяц. У красавіку два мільёны тон не выбраны, паколькі адносна позна было прынята рашэнне нашымі беларускімі партнёрамі аб заключэнні кантрактаў з нашымі кампаніямі, і частка аб'ёмаў, як вы сказалі, былі размеркавана па іншых напрамках", - выказаўся Новак.

Бягучая заяўка Беларусі на травеньмай, адзначыў міністр, складае 1130 тысяч тон нафты.

"Аднак, паколькі экспартны графік дазваляе, то пры наяўнасці патрэбы нашых беларускіх партнёраў у дадатковай перапрацоўцы нафты расійскія кампаніі гатовы гэта забяспечыць у поўным аб'ёме", - адзначыў ён.

Як заяўляў на мінулым тыдні першы віцэ-прэм'ер Дзмітрый Крутой, нафтаперапрацоўчыя заводы Беларусі загружаныя амаль цалкам. Акрамя кампаній РФ, працуе рэспубліка і з альтэрнатыўнымі пастаўшчыкамі нафты.

Чытайце таксама:

17
Тэги:
Нафта, Беларусь, Расія
Тэмы:
Пытанне паставак нафты ў Беларусь (121)
Беларуская АЭС

Лукашэнка ўхваліў змены ў крэдытнае пагадненне з Расіяй па БелАЭС

27
(абноўлена 11:21 11.07.2020)
Праект пратакола аб зменах у пагадненне аб расійскім крэдыце на БелАЭС падпісаны кіраўніком дзяржавы.

МІНСК, 11 ліп - Sputnik. Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ №263 "Аб праекце міжнароднай дамовы", якім ухваліў унясенне змяненняў у міжурадавае пагадненне з Расіяй аб прадастаўленні ўраду Беларусі дзяржаўнага экспартнага крэдыту для будаўніцтва АЭС, дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

На падставе гэтага праекта пратакола ўрад Беларусі будзе весці перамовы з расійскім бокам.

Цяпер унутрыдзяржаўныя працэдуры, неабходныя для падпісання пратаколаў, завершаны з абодвух бакоў.

Гісторыя крэдыту

Раней паведамлялася, што Беларусь вядзе перамовы з расійскім бокам з нагоды змены ўмоваў крэдыту на будаўніцтва БелАЭС у Астраўцы. У першую чаргу, гэта звязана са зрушэннем тэрмінаў уводу першага і другога энергаблока станцыі.

Пытанне нават абмяркоўвалася на вышэйшым узроўні: прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін гаварылі па тэлефоне аб змене працэнтнай стаўкі па гэтым крэдыце. Пасля чаго расійскі бок не выключаў, што крэдыт будзе рэструктурызаваны.

Нагадаем, пагадненне аб прадастаўленні расійскага крэдыту для будаўніцтва АЭС прадугледжвае вылучэнне 10 мільярдаў долараў. Пры гэтым 90% прызначана на будаўніцтва па кантракце, яшчэ 10% ад кошту работ Беларусь фінансуе самастойна.

Згодна з дзеючымі умовамі, пагашэнне крэдыту павінна пачацца праз шэсць месяцаў пасля ўводу АЭС у эксплуатацыю, але не пазней за 1 красавіка 2021 года. Зварот грошай прадугледжаны 30 роўнымі долямі кожныя шэсць месяцаў. На 50% сумы налічваюцца працэнты па стаўцы 5,23% гадавых. На астатнія 50% налічваюцца працэнты па стаўцы LIBOR для шасцімесячных дэпазітаў у доларах, павялічанай на маржу ў памеры 1,83% гадавых.

27
Тэги:
БелАЭС, Аляксандр Лукашэнка
Тэмы:
Будаўніцтва БелАЭС у Астраўцы
У цэнтры занятасці, архіўнае фота

Cпартсмен за $5 тыс і дырэктар піўзавода: якіх работнікаў шукаюць у Беларусі?

16
(абноўлена 11:13 11.07.2020)
Сярод самых высокааплатных вакансій - шмат месцаў для спартсменаў і трэнераў у футбольныя, хакейныя і гандбольныя клубы.

МІНСК, 10 ліп - Sputnik. Спартсмена-інструктара ў хакейны клуб "Дынама-Мінск" на заробак ад дзесяці тысяч рублёў шукаюць сёння праз Дзяржаўную службу занятасці.

На сёння ў Беларусі зарэгістравана 76878 вакансій. З іх заробак парадку 1000 долараў і вышэй абяцаюць у 156 месцах.

Традыцыйна, у топе вакансій - пілоты для "Белавія", якіх шукаюць не першы месяц.

Цікава, што ў спісе вакансій, на якіх можна атрымаць максімальны заробак - спартсмен-інструктар для ХК "Дынама-Мінск". Суіскальніку абяцаюць ад дзесяці тысяч рублёў.

Дзве вакансіі для спартсменаў-інструктараў адкрыты ў футбольным клубе "Іслач": з заробкам ад трох і ад пяці тысяч рублёў. У ФК "БАТЭ" таксама шукаюць спартсмена-інструктара, заробак абяцаюць ад двух тысяч рублёў. У "Шахцёр" патрэбны трэнер за 1,5 тысячы рублёў.

Цікава, што ў той жа час у гарадзенскі ФК "Нёман" спартсмена-інструктара шукаюць на больш сціплы заробак - 375 рублёў.

Сярод іншых цікавых высокааплатных вакансій - месца для прараба з заробкам вышэй за 6918 рублёў. Таксама шукаюць новага гендырэктара аднаго з піўзаводаў - на заробак ад 3,5 тысячы рублёў.

16
Тэги:
вакансіі, Беларусь
Паэтычны батл Вершус прайшоў у Мінску

Тэст: адгадай Колас ці Купала?

434
(абноўлена 10:05 10.07.2020)
Нягледзячы на тое, што вершы двух песняроў беларускай зямлі добра вядомыя кожнаму школьніку, іх даволі часта блытаюць.

Якуб Колас і Янка Купала – дзве асобы, з якімі, сапраўды, асацыюецца беларуская паэзія. Абодва яны шчыра спачувалі нядолі роднай зямлі, абодва заклікалі працаваць, вучыцца і любіць Беларусь і беларускую мову. Вершы, паэмы і празаічныя творы Янкі Купалы і Якуба Коласа добра вядомыя кожнаму беларусу са школы.

Ці зможаце вы пазнаць радкі з вядомых твораў паэтаў – або, калі не памятаеце, паспрабаваць пазнаць стыль?

434
Тэги:
Вершы, тэст, Якуб Колас, Янка Купала
Тэмы:
Беларуская літаратура
По теме
Тэст: ці ведаеце вы беларускія прыказкі
Тэст: ці пазнаеце вы беларускія фразеалагізмы па эмодзі?
Тэст: ці добра вы ведаеце беларускія фразеалагізмы?
Тэст: пазнай Міцкевіча на партрэце
Тэст: якія беларускія творы схаваліся за эмодзі
Тэст: Багдановіч ці не?