Прыняты ўказ для мінімізацыі наступстваў скачкоў курса рубля

© Pixabay/JESHOOTS-comДолары і калькулятар
Долары і калькулятар - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Камерцыйныя арганізацыі рэспублікі атрымалі права паэтапна размяркоўваць курсавыя розніцы, якія ўтварыліся за два гады.

МІНСК, 13 мая - Sputnik. Беларускі прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка напярэдадні падпісаў дакумент, які закліканы мінімізаваць наступствы ваганняў курсу нацыянальнай валюты паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

У адпаведнасці з указам № 159 "Аб пераліку кошту актываў і абавязацельстваў" камерцыйным фірмам прадастаўлена магчымасць паэтапна адносіць да канца 2022-га на бягучы фінансавы вынік курсавыя розніцы, якія ўтварыліся з 1 студзеня бягучага года па 31 снежня 2022 года.

"Указ прыняты ў мэтах недапушчэння рэзкага пагаршэння фінансавых паказчыкаў дзейнасці суб'ектаў гаспадарання і дазволіць мінімізаваць негатыўны ўплыў ваганняў курсу беларускага рубля", - сказалі ў прэс-службе.

Там таксама адзначылі, што гэты дакумент забяспечыць стабільнае функцыянаванне беларускіх кампаній ва ўмовах неспрыяльнай эпідэміялагічнай сітуацыі ў свеце з-за каронавіруса.

Стужка навiн
0