Аплата прадуктаў на касе

Улады дазволілі здымаць наяўныя праз касы крам

7
(абноўлена 11:24 19.05.2020)
Першымі такое права атрымаюць жыхары сельскай мясцовасці і малых гарадскіх паселішчаў, а таксама тэрыторый за населенымі пунктамі.

МІНСК, 19 мая - Sputnik. Здымаць наяўныя грошы з банкаўскіх карт праз касы крам дазволілі ў Беларусі, адпаведная норма замацаваная пастановай Саўміна і Нацбанка ад 15 мая 2020 года №290/11.

Праект пастановы, які дазваляе здымаць грошы з картак у крамах, выносіўся на грамадскае абмеркаванне ў мінулым годзе. Першапачаткова меркавалася, што такая магчымасць з'явіцца з 1 студзеня 2020 года, аднак у выніку прыняцце пастановы крыху "адсунулі".

Нарэшце, пастановай ад 15 мая 2020 года №290/11 Саўмін і Нацбанк далі беларусам магчымасць здымаць наяўныя грошы праз касы.

Першымі такую магчымасць атрымаюць жыхары сельскай мясцовасці і малых гарадскіх паселішчаў, а таксама тэрыторый за населенымі пунктамі - з 5 чэрвеня. На астатняй тэрыторыі краіны так можна будзе зрабіць з пачатку 2022 года.

Выдаваць грошы змогуць юрыдычныя асобы і ІП, якія рэалізуюць тавары, выконваюць работы або аказваюць паслугі.У рамках адной аперацыі можна будзе здымаць не больш як пяць базавых велічынь, зыходзячы з бягучага памеру БВ - не больш за 135 рублёў.

7
Тэги:
Крама, Беларусь
Будынак Белгазпрамбанка

Белгазпрамбанк за квартал страціў сродкі кліентаў на мільярд рублёў

3
(абноўлена 12:53 06.07.2020)
Прыкметна ў другім квартале знізіўся і прыбытак банка - з красавіка па чэрвень ён паменшыўся больш, чым на траціну.

МІНСК, 6 ліп - Sputnik. Сродкі кліентаў Белгазпрамбанка за другі квартал скараціліся на мільярд рублёў, сведчыць фінансавая справаздачнасць банка.

Пасля затрыманняў шэрагу былых і цяперашніх супрацоўнікаў Белгазпрамбанка ў ім была ўведзена часовая адміністрацыя на чале з Надзеяй Ермаковай. Як вынікае з апублікаванай банкам справаздачнасці, за другі квартал гэтага года фінансавыя паказчыкі Белгазпрамбанка прыкметна пагоршыліся.

Так, з красавіка па чэрвень сродкі кліентаў у банку скараціліся больш, чым на мільярд рублёў, або на 30,6%. Калі на 1 красавіка яны складалі амаль 3,3 мільярда, то на 1 ліпеня - каля 2,3 млрд.

Знізіўся і прыбытак Белгазпрамбанка: калі ў першым квартале ён склаў 29,9 мільёнаў рублёў, то ў другім - 18,9 мільёнаў. Зніжэнне - на 36,8%.

Таксама зараз у Белгазапромбанка паўсталі абавязацельствы перад Нацбанкам на 215 мільёнаў рублёў. Нагадаем, рэгулятар дапамагае забяспечваць фінансавую стабільнасць банка.

Справа Белгазпрамбанка

На пачатку чэрвеня ў Белгазпрамбанк прыйшлі з ператрусамі супрацоўнікі фінансавай міліцыі Камітэта дзяржкантролю: шэраг былых і цяперашніх супрацоўнікаў банка падазраецца ў фінансавых махінацыях. Па справе затрыманыя больш за два дзясяткі чалавек, у тым ліку які прэтэндуе на пасаду прэзідэнта Віктара Бабарыкі, які раней узначальваў банк. Яшчэ да затрымання экс-банкір заяўляў пра тое, што на працягу 20 гадоў ні адна праверка не мела сур'ёзных прэтэнзій да працы Белгазпрамбанка.

Пасля ператрусаў ДФР і ўзбуджэння крымінальнай справы Нацбанк Беларусі прыпыніў працу дзеючага складу праўлення Белгазпрамбанка і прызначыў часовую адміністрацыю на чале з Надзеяй Ермаковай.

Асноўныя акцыянеры - Газпромбанк і Газпрам - заявілі аб незаконнасці дзеянняў Нацбанка ў прызначэнні часовай адміністрацыі: гэта парушае як беларускае заканадаўства, так і нормы ЕАЭС.

У самім Белгазпрамбанку пасля назначэння часовай адміністрацыі заяўлялі пра тое, што гэта ніяк не адбілася на фінансавай стабільнасці банка.

3
Тэги:
ААТ "Белгазпрамбанк"
Дзяўчына ў ахоўнай масцы пакуе падарункі ў гандлёвым цэнтры Дана Мол у Мінску

Міністр працы распавяла, як змянілася ў Беларусі занятасць з-за пандэміі

6
(абноўлена 10:38 06.07.2020)
Сітуацыя на рынку працы Беларусі "дастаткова кіраваная", беларускія лічбы значна ніжэйшыя за ўзровень скарачэнняў, якія сёння назіраюцца на сусветным рынку, перакананая міністр.

МІНСК, 6 ліп - Sputnik. Колькасць занятых у эканоміцы знізілася за апошні час, паведаміла міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч ў эфіры тэлеканала СТБ.

Паводле яе слоў першыя тры месяцы года былі стабільнымі.

"Змены пайшлі ўжо ў красавіку-маи. Мы гэта вельмі добра бачым, праглядалася гэтая праблема. Калі паглядзець за пяць месяцаў, то па занятых у эканоміцы - тэмп 99,8 працэнта. Гэта значыць на 0,2 адсоткі колькасць занятых у эканоміцы знізілася", - адзначыла Касцевіч.

Разам з тым, міністр лічыць, што сітуацыя на рынку працы Беларусі "дастаткова кіраваная". Ва ўсякім разе, беларускія лічбы значна ніжэйшыя за ўзровень скарачэнняў, якія сёння назіраюцца на сусветным рынку.

"Наймальнікі не ўжывалі актыўна такую меру, як масавае звальненне людзей альбо наогул звальненне людзей па неабгрунтаваных прычынах", - адзначыла міністр працы і сацыяльнай абароны.

Па дадзеных праверак 288 арганізацый сярэдняга і буйнога бізнесу міністэрства не выявіла масавых парушэнняў, былі зафіксаваныя толькі адзінкавыя выпадкі парушэння нормаў Працоўнага кодэкса.

Разам з тым, на прадпрыемствах усё часцей здараюцца прастоі, уводзіцца скарочаны рэжым працы. Касцевіч перакананая, што наймальнікі выбіраюць гэтыя меры, каб захаваць працоўныя калектывы.

"У маи вымушаная няпоўная занятасць вырасла ў чатыры разы. Так, гэта вялікі рост, але самае галоўнае для чалавека - тое, што ён захаваў працоўнае месца, самае галоўнае для наймальніка - ён захаваў прафесійныя кадры, якія вельмі складана знайсці на рынку працы", - адзначыла Касцевіч.

6
Тэги:
Беларусь, Ірына Касцевіч, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь
Дзяржаўныя сцягі Расіі і Беларусі

Беларусь і Расія выступаюць за пошук рашэння па Дамове аб адкрытым небе

0
(абноўлена 14:56 06.07.2020)
Мінск і Масква, як гаворыцца ў заяве, выказваюць шкадаванне ў сувязі з рашэннем ЗША пра выхад з Дамовы па адкрытым небе.

МІНСК, 6 ліп - Sputnik. Беларусь і Расия гатовыя да раўнапраўнага дыялога, накіраванага на пошук комплекснага вырашэння праблем выканання Дамовы аб адкрытым небе, адпаведную заяву зрабілі МЗС дзвюх краін.

Канферэнцыі па ацэнцы наступстваў выхаду ЗША з Дамовы па адкрытым небе праходзіць у панядзелак у Вене. У сувязі з гэтым мерапрыемствам МЗС дзвюх краін падрыхтавалі заяву, яе тэкст таксама распаўсюдзілі дэлегацыі сярод удзельнікаў канферэнцыі.

"Рэспубліка Беларусь і Расійская Федэрацыя выказваюць шкадаванне ў сувязі з рашэннем ЗША пра выхад з Дамовы па адкрытым небе. Гэты крок здольны нанесці сур'ёзны ўрон архітэктуры агульнаеўрапейскай бяспекі і сістэме дамоўленасцяў у галіне кантролю над узбраеннямі", - адзначана ў заяве.

Беларусь і Расія, якія складаюць групу краін-удзельніц дамовы, "гатовыя да раўнапраўнага і ўзаемапаважлівага дыялога, накіраванага на пошук комплекснага вырашэння праблем выканання дамовы, без ультыматумаў і пры ўліку усімі яго бакамі інтарэсаў і заклапочанасцящ адзін аднаго".

У заяве таксама падкрэсліваецца, што пры вызначэнні і рэалізацыі лініі ў дачыненні да ДАН краіны будуць цесна супрацоўнічаць у рамках групы дзяржаў-удзельніц дагавора, "кіруючыся мэтамі падтрымання міжнароднай стабільнасці, павышэння эфектыўнасці і жыццяздольнасці дагавора за кошт ўмацавання даверу паміж дзяржавамі-удзельнікамі і з улікам забеспячэння інтарэсаў Беларусі і Расіі".

0
Тэги:
Беларусь, Расія