Вентыль на трубаправодзе газаразмеркавальнай станцыі Нежухіў

Пуцін: Арменія і Беларусь не прымаюць формулу цаны на газ у ЕАЭС

25
(абноўлена 14:29 19.05.2020)
Стратэгію развіцця ЕАЭС да 2025 года не атрымліваецца зацвердзіць на дадзены момант з-за пазіцыі беларускага і армянскага боку датычна тарыфаў на транспарціроўку газу.

МІНСК, 19 мая - Sputnik. Арменія і Беларусь не прымаюць агульную формулу для краін ЕАЭС па фарміраванні цаны на газ, заявіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падчас відэаканферэнцыі саміту краін Саюза.

Дзяржавам, якія ўваходзяць у Еўразійскі эканамічны саюз, у гэтым годзе неабходна ўзгадніць праект Стратэгіі развіцця ЕАЭС да 2025 года. У дакуменце, у тым ліку, прапісаная формула фармавання кошту на газ.

"Праект практычна ўзгоднены, за выключэннем аднаго пункта, што датычыцца тарыфаў на транспарціроўку газу", - канстатаваў прэзідэнт Расіі.

Паводле яго слоў, дадзеную формулу падтрымліваюць у Маскве, Нурсултане і Бішкеку. Сутнасць яе складаецца ў тым, што "падыходы да цэнаўтварэння на газ можна было б вызначыць пазней на перамовах па фарміраванні агульнага рынку газу ЕАЭС".

"Гэтую формулу пакуль не прымаюць нашы армянскія і беларускія калегі. У іх сваё бачанне гэтага пытання", - звярнуў увагу Пуцін.

Пасля чаго дадаў, што "калі б яны змаглі пагадзіцца з ім, то іншых перашкод на шляху адабрэння Стратэгіі не засталося б наогул".

Тарыф не дацягвае да інтэграцыі

Пуцін растлумачыў, што Ерэван і Мінск прапануюць адзіны тарыф на паслугі па транспарціроўцы і транзіце газу. Пры гэтым у Расіі мяркуюць, што гэта магчыма "толькі на адзіным рынку з адзіным бюджэтам, адзінай сістэмай падаткаабкладання".

"Такі глыбокі ўзровень інтэграцыі ў ЕАЭС пакуль яшчэ не дасягнуты", - асабліва адзначыў расійскі прэзідэнт.

Таму пакуль цэны на газ павінны фарміравацца на аснове рынкавай кан'юнктуры, якая ўлічвае затраты і інвестыцыі пастаўшчыкоў. Цэны на "блакітнае паліва" таксама абавязаны забяспечваць абгрунтаваную норму прыбытку на ўкладзены ў здабычу капітал.

"Гэта звычайная - я хачу падкрэсліць, паважаныя калегі - гэта звычайная сусветная практыка", - растлумачыў пазіцыю Пуцін.

25
Тэги:
Арменія, Беларусь, Уладзімір Пуцін, газ, ЕАЭС
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка

Прэзідэнт Беларусі зрабіў прагноз, калі пачне працаваць эканоміка

18
(абноўлена 16:34 28.05.2020)
Абмежавальныя меры, уведзеныя суседнімі дзяржавамі ў сувязі з пандэміяй каронавіруса, сур'ёзным чынам адбіліся, у тым ліку, на турыстычным патоку ў Беларусь.

МІНСК, 28 мая - Sputnik. Аднаўленне сусветнай эканомікі не залежыць ад Беларусі, сказаў прэзідэнт рэспублікі Аляксандр Лукашэнка, прымаючы пад час дакладу кіраўніка спраў прэзідэнта Віктара Шэймана.

У першую чаргу кіраўнік дзяржавы пацікавіўся, як ідуць справы ў падведамных Кіраўніцтву справамі прадпрыемствах, таму што яны таксама сутыкаюцца з наступствамі пандэміі.

"Гэта людзі, гэта працоўныя калектывы, гэта тысячы людзей. Таму, якая сітуацыя, якія прадпрыемствы найбольш насцярожваюць і якія негатыўныя тэндэнцыі?" - задаў пытанне Лукашэнка.

Паводле яго слоў, у ходзе сустрэч з кіраўніцтвам нацыянальных паркаў і іншых арганізацый падымаліся пытанні аказання падтрымкі, таму што ў сувязі з закрыццём межаў паток турыстаў спыніўся.

"Таму нам ні ў якім разе нельга страціць людзей", - даў наказ Шэйману прэзідэнт. Пасля чаго дадаў, што трэба дапамагаць людзям, "можа быць, пару месяцаў, пакуль у свеце адновіцца эканоміка".

"Гэта не ад нас залежыць. Думаю, за пару-тройку месяцаў эканоміка запрацуе і ў суседзяў, і ў Расіі, і гэтак далей, і людзі пачнуць перамяшчацца. Але вось гэтыя месяцы трэба, вядома, падтрымаць працоўныя калектывы", - цытуе кіраўніка дзяржавы БелТА.

18
Тэги:
Беларусь, Аляксандр Лукашэнка
Намеснік кіраўніка Федэральнай антыманапольнай службы Расіі Анатоль Галамолзін

ФАС Расіі падтрымала планы па адмене роўмінгу з Беларуссю

10
(абноўлена 15:04 28.05.2020)
У верасні гэтага года, згодна з двухбаковымі дамоўленасцямі, аператары сотавай сувязі павінны перастаць спаганяць плату за ўваходныя званкі на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы.

МІНСК, 28 мая - Sputnik. Праца па адмене роўмінгу паміж Расіяй і Беларуссю вядзецца ў рамках "дарожнай мапы", пра гэта сказаў РІА "Новости" намеснік кіраўніка Федэральнай антыманапольнай службы Расіі Анатоль Галамолзін.

Раней беларускае Міністэрства сувязі і інфарматызацыі расказала аб трох этапах работ па адмене роўмінгу на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы. Паводле двухбаковых планаў, гэта павінна адбыцца ў верасні бягучага года.

"Праца па адмене роўмінгу паміж Расіяй і Беларуссю вядзецца ў рамках дарожнай карты, рэалізацыя якой у частцы, якая тычыцца тарыфаў, намечана на верасень 2020 года", - нагадаў намеснік кіраўніка ФАС.

Паводле яго слоў, на гэты тэрмін прызначанае аднамомантнае паніжэнне як ставак ва ўзаемаразліках, так і ставак у роўмінгу, якія выкарыстоўваюцца паміж аператарамі.

Анатоль Галамолзін дадаў, што гэта прывядзе да адпаведнага зніжэння тарыфаў у розніцы да ўзроўню, блізкага да таго, па якім аплачваюцца паслугі сувязі на тэрыторыі Расіі і Беларусі.

10
Тэги:
Расія, Беларусь, роўмінг
Расія прапанавала СААЗ восем вакцын ад COVID-19

Расія прапанавала СААЗ восем вакцын ад COVID-19

0
(абноўлена 16:37 28.05.2020)
Прадстаўнік СААЗ у Расіі адзначыла, што тыдзень таму было зарэгістравана 124 патэнцыйныя вакцыны ва ўсім свеце.

МІНСК, 28 мая - Sputnik. Расія прапанавала Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) восем вакцын-кандыдатаў ад каронавіруса, заявіла прадстаўнік СААЗ у РФ Меліта Вуйновіч.

"Уклад Расіі вельмі вялікі. Мы маем рэгістрацыю васьмі вакцын-кандыдатаў з розных інстытутаў РФ", - сказала Вуйновіч падчас анлайн-сходу навуковага савета РАН "Навукі аб жыцці" на тэму "Вакцыны да COVID-19: прагнозы і рэальнасць", арганізаванага МІА "Россия сегодня".

Паводле яе слоў, па стане на 22 мая ёсць 124 патэнцыйныя вакцыны-кандыдаты ад вытворцаў, якія апавясцілі СААЗ. Вуйновіч выказала здагадку, што на сённяшні дзень іх можа быць больш. "Але гэта тыя, якія далі нам інфармацыю і прайшлі праз крытэрыі ацэнкі. З іх дзесяць знаходзяцца на стадыі клінічнай ацэнкі, а 114 - на даклінічнай стадыі", - патлумачыла прадстаўнік СААЗ.

Напярэдадні стала вядома, што дзяржаўны навуковы цэнтр вірусалогіі і біятэхналогіі "Вектар" Расспажыўнагляда з 29 чэрвеня прыступіць да клінічных выпрабаванняў вакцыны ад COVID-19.

0
Тэги:
каронавірус, СААЗ, Расія
Тэмы:
Каронавірус COVID-19