Дзяржаўны сцяяг Узбекістана

Удзел Узбекістана ў ЕАЭС падтрымлівае большасць насельніцтва краіны

11
(абноўлена 16:11 20.05.2020)
Большасць узбекаў лічыць, што з уступленнем у Еўразійскі эканамічны саюз знізяцца кошты на тавары і паслугі, а таксама павялічыцца экспарт.

МІНСК, 20 мая - Sputnik. Ва Узбекістане правялі апытанне насельніцтва, прысвечанае ўдзелу рэспублікі ў Еўразійскім эканамічным саюзе, гаворыцца ў паведамленні Цэнтра эканамічных даследаванняў і рэформаў пры адміністрацыі прэзідэнта.

У мінулым годзе узбекскі лідар Шаўкат Мірзіееў заявіў, што для прыняцця рашэння аб уступленні ў ЕАЭС неабходна вывучыць усе бакі пытання. Увесну гэтага года абедзве палаты парламента цэнтральнаазіяцкай рэспублікі ў падтрымку ўдзелу ў ЕАЭС у якасці краіны-назіральніка.

"Вынікі апытання паказваюць, што 74% усіх апытаных падтрымліваюць уступленне Узбекістана ў ЕАЭС, 16% выказаліся супраць, нейтральнымі засталіся 4% апытаных, 6% - не змаглі адказаць", - гаворыцца ў матэрыялах ЦЭДР.

Паводле дадзеных сацыялагічнага даследавання, 51% рэспандэнтаў лічаць, што галоўнай перавагай ўдзелу Узбекістана ў еўразійскай інтэграцыі з'яўляецца зніжэнне коштаў на тавары і паслугі. Сярод плюсаў ўдзелу ў ЕАЭС ўзбекі таксама бачаць павелічэнне экспарту ўласнай прадукцыі (24%) і паляпшэнне ўмоў для працоўных мігрантаў (15%).У ліку асноўных рызык ўдзельнікі апытання назвалі скарачэнне імпарту з краін, якія не ўваходзяць у ЕАЭС (45%), рабочых месцаў (42%), а таксама даходаў дзяржаўнага бюджэту (13%).

У Цэнтры эканамічных даследаванняў і рэформаў распавялі, што апытанне праходзіў у 12 абласцях Узбекістана, а таксама ў аўтаноміі Каракалпакстан і Ташкенце. Усяго былі апытаныя 1,3 тысячы чалавек. З іх 79% - мужчыны і 21% - жанчыны. У апытанні ўдзельнічалі прадстаўнікі розных узроставых груп з 18 гадоў.

11
Тэги:
Узбекістан, ЕАЭС
Беларуская АЭС

Лукашэнка ўхваліў змены ў крэдытнае пагадненне з Расіяй па БелАЭС

29
(абноўлена 11:21 11.07.2020)
Праект пратакола аб зменах у пагадненне аб расійскім крэдыце на БелАЭС падпісаны кіраўніком дзяржавы.

МІНСК, 11 ліп - Sputnik. Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ №263 "Аб праекце міжнароднай дамовы", якім ухваліў унясенне змяненняў у міжурадавае пагадненне з Расіяй аб прадастаўленні ўраду Беларусі дзяржаўнага экспартнага крэдыту для будаўніцтва АЭС, дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

На падставе гэтага праекта пратакола ўрад Беларусі будзе весці перамовы з расійскім бокам.

Цяпер унутрыдзяржаўныя працэдуры, неабходныя для падпісання пратаколаў, завершаны з абодвух бакоў.

Гісторыя крэдыту

Раней паведамлялася, што Беларусь вядзе перамовы з расійскім бокам з нагоды змены ўмоваў крэдыту на будаўніцтва БелАЭС у Астраўцы. У першую чаргу, гэта звязана са зрушэннем тэрмінаў уводу першага і другога энергаблока станцыі.

Пытанне нават абмяркоўвалася на вышэйшым узроўні: прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін гаварылі па тэлефоне аб змене працэнтнай стаўкі па гэтым крэдыце. Пасля чаго расійскі бок не выключаў, што крэдыт будзе рэструктурызаваны.

Нагадаем, пагадненне аб прадастаўленні расійскага крэдыту для будаўніцтва АЭС прадугледжвае вылучэнне 10 мільярдаў долараў. Пры гэтым 90% прызначана на будаўніцтва па кантракце, яшчэ 10% ад кошту работ Беларусь фінансуе самастойна.

Згодна з дзеючымі умовамі, пагашэнне крэдыту павінна пачацца праз шэсць месяцаў пасля ўводу АЭС у эксплуатацыю, але не пазней за 1 красавіка 2021 года. Зварот грошай прадугледжаны 30 роўнымі долямі кожныя шэсць месяцаў. На 50% сумы налічваюцца працэнты па стаўцы 5,23% гадавых. На астатнія 50% налічваюцца працэнты па стаўцы LIBOR для шасцімесячных дэпазітаў у доларах, павялічанай на маржу ў памеры 1,83% гадавых.

29
Тэги:
БелАЭС, Аляксандр Лукашэнка
Тэмы:
Будаўніцтва БелАЭС у Астраўцы
У цэнтры занятасці, архіўнае фота

Cпартсмен за $5 тыс і дырэктар піўзавода: якіх работнікаў шукаюць у Беларусі?

17
(абноўлена 11:13 11.07.2020)
Сярод самых высокааплатных вакансій - шмат месцаў для спартсменаў і трэнераў у футбольныя, хакейныя і гандбольныя клубы.

МІНСК, 10 ліп - Sputnik. Спартсмена-інструктара ў хакейны клуб "Дынама-Мінск" на заробак ад дзесяці тысяч рублёў шукаюць сёння праз Дзяржаўную службу занятасці.

На сёння ў Беларусі зарэгістравана 76878 вакансій. З іх заробак парадку 1000 долараў і вышэй абяцаюць у 156 месцах.

Традыцыйна, у топе вакансій - пілоты для "Белавія", якіх шукаюць не першы месяц.

Цікава, што ў спісе вакансій, на якіх можна атрымаць максімальны заробак - спартсмен-інструктар для ХК "Дынама-Мінск". Суіскальніку абяцаюць ад дзесяці тысяч рублёў.

Дзве вакансіі для спартсменаў-інструктараў адкрыты ў футбольным клубе "Іслач": з заробкам ад трох і ад пяці тысяч рублёў. У ФК "БАТЭ" таксама шукаюць спартсмена-інструктара, заробак абяцаюць ад двух тысяч рублёў. У "Шахцёр" патрэбны трэнер за 1,5 тысячы рублёў.

Цікава, што ў той жа час у гарадзенскі ФК "Нёман" спартсмена-інструктара шукаюць на больш сціплы заробак - 375 рублёў.

Сярод іншых цікавых высокааплатных вакансій - месца для прараба з заробкам вышэй за 6918 рублёў. Таксама шукаюць новага гендырэктара аднаго з піўзаводаў - на заробак ад 3,5 тысячы рублёў.

17
Тэги:
вакансіі, Беларусь
Паэтычны батл Вершус прайшоў у Мінску

Тэст: адгадай Колас ці Купала?

434
(абноўлена 10:05 10.07.2020)
Нягледзячы на тое, што вершы двух песняроў беларускай зямлі добра вядомыя кожнаму школьніку, іх даволі часта блытаюць.

Якуб Колас і Янка Купала – дзве асобы, з якімі, сапраўды, асацыюецца беларуская паэзія. Абодва яны шчыра спачувалі нядолі роднай зямлі, абодва заклікалі працаваць, вучыцца і любіць Беларусь і беларускую мову. Вершы, паэмы і празаічныя творы Янкі Купалы і Якуба Коласа добра вядомыя кожнаму беларусу са школы.

Ці зможаце вы пазнаць радкі з вядомых твораў паэтаў – або, калі не памятаеце, паспрабаваць пазнаць стыль?

434
Тэги:
Вершы, тэст, Якуб Колас, Янка Купала
Тэмы:
Беларуская літаратура
По теме
Тэст: ці ведаеце вы беларускія прыказкі
Тэст: ці пазнаеце вы беларускія фразеалагізмы па эмодзі?
Тэст: ці добра вы ведаеце беларускія фразеалагізмы?
Тэст: пазнай Міцкевіча на партрэце
Тэст: якія беларускія творы схаваліся за эмодзі
Тэст: Багдановіч ці не?