Мінздароўя распавяло, на што пойдуць грошы Сусветнага банка

Мінздароўя распавяло, на што пойдуць грошы Сусветнага банка

21
(абноўлена 16:46 01.06.2020)
Бакі паставілі подпісы анлайн: сродкі будуць накіраваны на задавальненне неадкладных патрэбаў у барацьбе з каронавірусам.

МІНСК, 1 чэр - Sputnik. Сродкі, атрыманыя Міністэрствам аховы здароўя Беларусі ад Сусветнага банка, накіруюць на закупку сродкаў абароны, абсталяванне для рэанімацыі, а таксама інфармаванне насельніцтва, пра гэта паведамілі ў прэс-службе ведамства ў панядзелак.

Сусветны банк выдзеліць Беларусі 90 мільёнаў еўра для фінансавання праекта па рэагаванні на COVID-19, пра гэта стала вядома на мінулым тыдні.

"Упершыню ў гісторыі Міністэрства аховы здароўя адбылося анлайн падпісанне дакументаў - 90 мільёнаў еўра ад Сусветнага банка. Міністр аховы здароўя Беларусі Уладзімір Каранік і Сусветны банк паставілі подпісы анлайн. Грошы пойдуць на закупку сродкаў абароны, абсталяванне для рэанімацыі, а таксама інфармаванне насельніцтва", - сказана ў паведамленні міністэрства аховы здароўя.

Праект складаецца з трох кампанентаў. Першая частка - гэта частковая кампенсацыя тых выдаткаў, якія былі накіраваныя на сродкі індывідуальнай абароны і тэст-сістэмы.
"Другая - мадэрнізацыя аперацыйна-рэанімацыйных блокаў для таго, каб яны адпавядалі ўсім сучасным патрабаванням (...). Трэці кампанент - гэта стварэнне міжраённых цэнтраў ці, як іх яшчэ часам называюць, апорных клінік", - паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Больш падрабязна аб падтрымцы рэанімацый

Абсталяванне ў аперацыйна-рэанімацыйных блоках беларускіх бальніц ўжо патрабуе замены, паведамілі ў профільным ведамстве, і дзякуючы праекту ажыццявіць гэта атрымаецца не часткамі, а практычна за адзін раз па ўсёй краіне.

"Гаворка ідзе пра дааснашчэнне аперацыйна-рэанімацыйных блокаў дыягнастычным абсталяваннем - камп'ютарная тамаграфія, ультрагукавая дыягностыка, наркозно-дыхальнае абсталяванне, маніторная сістэма, дэфібрылятар, інфузаматы. Гаворка ідзе аб поўным аснашчэнні рэанімацыйных блокаў - "пад ключ", - растлумачыў міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік.

Паведамляецца таксама, што ў хуткім часе абсталяванне ўсталююць ва ўсіх раённых, абласных і гарадскіх бальніцах, якія падавалі заяўкі на мадэрнізацыю.

Створаць міжраённыя цэнтры - навошта?

Дзякуючы праекту, у Беларусі будуць створаны 16-18 міжраённых высокатэхналагічных цэнтраў. Сёння 10 з іх ужо працуюць, усе яны размяшчаюцца за межамі Мінска і абласных гарадоў: у іх спецыялісты змогуць, у прыватнасці, выконваць каранаграфію і аказваць экстранную дапамогу пры вострым каранарным сіндроме.

Так, апорная клініка павінна адпавядаць гарадской або абласной бальніцы: мець ангіёграф, КТ і МРТ, сучасны аперацыйна-рэанімацыйны блок з эндаскапічным абсталяваннем і не толькі.

"Гэта тая канцэпцыя, якую мы зараз актыўна развіваем, нягледзячы на пандэмію - працягваецца стварэнне міжраённых цэнтраў, вядзецца дааснашчэнне іх абсталяваннем. Сістэма аховы здароўя ў любых умовах накіравана на тое, каб урачы мелі магчымасць аказаць любую дапамогу - не толькі інфекцыйную, але і анкалагічную, кардыялагічную, гінекалагічную і іншую", - адзначыў кіраўнік Міністэрства аховы здароўя.

Па словах Уладзіміра Караніка, спачатку гаворка ішла аб 20 мільёнах, але пасля вывучэння абгрунтавання "беларускі падыход быў падтрыманы Сусветным банкам і значна пашыраны фінансава: пандэмія прыходзіць і сыходзіць, а людзі маюць патрэбу ў медыцынскай дапамозе заўсёды". Рэалізаваць праект плануюць досыць хутка, удакладніў ён: частка плацяжоў пойдзе ў бліжэйшыя дні тыдня, яшчэ частка - крыху пазней.

Як паведамлялася, праект павінен задаволіць неадкладныя патрэбы ў медабсталяванні, вырабах медпрызначэння, навучанні персаналу для лячэння цяжкіх пацыентаў з каронавірусам новага тыпу. Сродкі накіруюць і на "ўмацаванне патэнцыялу нацыянальных лабараторый", а таксама службаў эпідкантролю.

21
Тэги:
Сусветны банк, каронавірус, Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь
Тэмы:
Каронавірус COVID-19 (638)
Будынак Белгазпрамбанка

Белгазпрамбанк за квартал страціў сродкі кліентаў на мільярд рублёў

5
(абноўлена 12:53 06.07.2020)
Прыкметна ў другім квартале знізіўся і прыбытак банка - з красавіка па чэрвень ён паменшыўся больш, чым на траціну.

МІНСК, 6 ліп - Sputnik. Сродкі кліентаў Белгазпрамбанка за другі квартал скараціліся на мільярд рублёў, сведчыць фінансавая справаздачнасць банка.

Пасля затрыманняў шэрагу былых і цяперашніх супрацоўнікаў Белгазпрамбанка ў ім была ўведзена часовая адміністрацыя на чале з Надзеяй Ермаковай. Як вынікае з апублікаванай банкам справаздачнасці, за другі квартал гэтага года фінансавыя паказчыкі Белгазпрамбанка прыкметна пагоршыліся.

Так, з красавіка па чэрвень сродкі кліентаў у банку скараціліся больш, чым на мільярд рублёў, або на 30,6%. Калі на 1 красавіка яны складалі амаль 3,3 мільярда, то на 1 ліпеня - каля 2,3 млрд.

Знізіўся і прыбытак Белгазпрамбанка: калі ў першым квартале ён склаў 29,9 мільёнаў рублёў, то ў другім - 18,9 мільёнаў. Зніжэнне - на 36,8%.

Таксама зараз у Белгазапромбанка паўсталі абавязацельствы перад Нацбанкам на 215 мільёнаў рублёў. Нагадаем, рэгулятар дапамагае забяспечваць фінансавую стабільнасць банка.

Справа Белгазпрамбанка

На пачатку чэрвеня ў Белгазпрамбанк прыйшлі з ператрусамі супрацоўнікі фінансавай міліцыі Камітэта дзяржкантролю: шэраг былых і цяперашніх супрацоўнікаў банка падазраецца ў фінансавых махінацыях. Па справе затрыманыя больш за два дзясяткі чалавек, у тым ліку які прэтэндуе на пасаду прэзідэнта Віктара Бабарыкі, які раней узначальваў банк. Яшчэ да затрымання экс-банкір заяўляў пра тое, што на працягу 20 гадоў ні адна праверка не мела сур'ёзных прэтэнзій да працы Белгазпрамбанка.

Пасля ператрусаў ДФР і ўзбуджэння крымінальнай справы Нацбанк Беларусі прыпыніў працу дзеючага складу праўлення Белгазпрамбанка і прызначыў часовую адміністрацыю на чале з Надзеяй Ермаковай.

Асноўныя акцыянеры - Газпромбанк і Газпрам - заявілі аб незаконнасці дзеянняў Нацбанка ў прызначэнні часовай адміністрацыі: гэта парушае як беларускае заканадаўства, так і нормы ЕАЭС.

У самім Белгазпрамбанку пасля назначэння часовай адміністрацыі заяўлялі пра тое, што гэта ніяк не адбілася на фінансавай стабільнасці банка.

5
Тэги:
ААТ "Белгазпрамбанк"
Дзяўчына ў ахоўнай масцы пакуе падарункі ў гандлёвым цэнтры Дана Мол у Мінску

Міністр працы распавяла, як змянілася ў Беларусі занятасць з-за пандэміі

8
(абноўлена 10:38 06.07.2020)
Сітуацыя на рынку працы Беларусі "дастаткова кіраваная", беларускія лічбы значна ніжэйшыя за ўзровень скарачэнняў, якія сёння назіраюцца на сусветным рынку, перакананая міністр.

МІНСК, 6 ліп - Sputnik. Колькасць занятых у эканоміцы знізілася за апошні час, паведаміла міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч ў эфіры тэлеканала СТБ.

Паводле яе слоў першыя тры месяцы года былі стабільнымі.

"Змены пайшлі ўжо ў красавіку-маи. Мы гэта вельмі добра бачым, праглядалася гэтая праблема. Калі паглядзець за пяць месяцаў, то па занятых у эканоміцы - тэмп 99,8 працэнта. Гэта значыць на 0,2 адсоткі колькасць занятых у эканоміцы знізілася", - адзначыла Касцевіч.

Разам з тым, міністр лічыць, што сітуацыя на рынку працы Беларусі "дастаткова кіраваная". Ва ўсякім разе, беларускія лічбы значна ніжэйшыя за ўзровень скарачэнняў, якія сёння назіраюцца на сусветным рынку.

"Наймальнікі не ўжывалі актыўна такую меру, як масавае звальненне людзей альбо наогул звальненне людзей па неабгрунтаваных прычынах", - адзначыла міністр працы і сацыяльнай абароны.

Па дадзеных праверак 288 арганізацый сярэдняга і буйнога бізнесу міністэрства не выявіла масавых парушэнняў, былі зафіксаваныя толькі адзінкавыя выпадкі парушэння нормаў Працоўнага кодэкса.

Разам з тым, на прадпрыемствах усё часцей здараюцца прастоі, уводзіцца скарочаны рэжым працы. Касцевіч перакананая, што наймальнікі выбіраюць гэтыя меры, каб захаваць працоўныя калектывы.

"У маи вымушаная няпоўная занятасць вырасла ў чатыры разы. Так, гэта вялікі рост, але самае галоўнае для чалавека - тое, што ён захаваў працоўнае месца, самае галоўнае для наймальніка - ён захаваў прафесійныя кадры, якія вельмі складана знайсці на рынку працы", - адзначыла Касцевіч.

8
Тэги:
Беларусь, Ірына Касцевіч, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь
У студэнцкай вёсцы

Прэзідэнт даручыў пабудаваць чатыры новыя інтэрнаты ВНУ

0
(абноўлена 17:26 06.07.2020)
Гаворка ідзе пра ўзвядзенне новых інтэрнатаў для шэрагу сталічных універсітэтаў - ад БДУІР да БДУФК.

МІНСК, 6 ліп - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сваім распараджэннем ад 2 лiпеня 2020 г. № 121рп даручыў пабудаваць новыя інтэрнаты для шэрагу ВНУ, паведамілі на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Пабудаваць новыя інтэрнаты для сталічных ВНУ павінны да 2024 года.

Як паведамляюць у НЦПІ, гаворка ідзе пра інтэрнат на 1030 месцаў - яго падзеляць студэнты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі (БДУІР) і Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта (БДМУ).

Акрамя таго, новы інтэрнат пабудуюць для Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта (БНТУ) і Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта (БДТУ), абодва - на 1030 месцаў.

Таксама на 700 месцаў плануецца пабудаваць інтэрнат для Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры (БДУФК).

Да 2024 года плануюць таксама ўзвесці навучальны корпус практыка-арыентаванага навучання для БДМУ.
"Дакументам вызначаны генеральныя праектныя і падрадныя арганізацыі па будаўніцтве гэтых аб'ектаў, а таксама парадак прадастаўлення і пагашэння крэдытаў на названыя мэты", - паведамілі ў НЦПІ.

Дзе будуць пабудаваны новыя інтэрнаты, пакуль не вядома.

Нагадаем, кіраўнік дзяржавы раней паставіў задачу забяспечыць усіх студэнтаў ВНУ магчымасцю пражываць у інтэрнатах. Сёння праблема з колькасцю месцаў ёсць толькі ў мінскіх універсітэтах, у рэгіёнах недахопу інтэрнатаў няма.

0
Тэги:
ВНУ, Беларусь, Аляксандр Лукашэнка