Беларусбанк у Мінску

Улады кампенсуюць Беларусбанку страты па крэдытах для сяльгаспрадпрыемстваў

8
(абноўлена 11:27 09.06.2020)
Кампенсаваныя будуць страты па крэдытах, выдадзеных у рамках дзяржпраграмы, зацверджанай указам прэзідэнта ў 2011 годзе.

МІНСК, 9 чэр - Sputnik. Урад кампенсуе Беларусбанку страты па выдадзеных тром сяльгаспрадпрыемствам і адтэрмінаваных крэдытах, адпаведны ўказ падпісаў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт сваім указам ад 5 чэрвеня 2020 г. №208 унёс змены ва ўказ ад 16 кастрычніка 2018 № 407 "Аб падтрымцы арганізацый аграпрамысловага комплексу".

Сярод змен - кампенсацыя страт Беларусбанку па крэдытах, выдадзеных ААТ "Мінскаблаграсэрвіс".

Акрамя таго, дададзены пункт аб тым, што ў выпадку паўторнай адтэрміноўкі выплат па крэдытах прадпрыемства выключаецца з пераліку арганізацый, якім можа прадастаўляцца падобнае "патуранне".

Асобнымі пунктамі ва ўказ прапісалі кампенсацыі для найбуйнейшага банка краіны.

"Кампенсаваць страты ААТ "АСБ Беларусбанк" ад прадастаўлення арганізацыям крэдытаў, тэрміны пагашэння якіх зменены ў сувязі з прадастаўленнем адтэрміноўкі ў адпаведнасці з падпунктам 1.1 пункта 1 указа прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2014 г. № 348" Аб мерах па павышэнню эфектыўнасці работы арганізацый аграпрамысловага комплексу", на працягу перыяду прадастаўлення адтэрміноўкі па пераліку (дадатак)", - пазначана ва ўказе.

Кампенсуюць страты па крэдытах, выдадзеных у рамках указа прэзідэнта ад 24 студзеня 2011 №35 "Аб Рэспубліканскай праграме аснашчэння сучаснай тэхнікай і абсталяваннем арганізацый аграпрамысловага комплексу, будаўніцтва, рамонту, мадэрнізацыі вытворчых аб'ектаў гэтых арганізацый на 2011-2015 гады".

Кампенсацыі будуць праведзены ў межах сродкаў, прадугледжаных у рэспубліканскім бюджэце на іншыя пытанні ў галіне сельскай гаспадаркі. Пакрыюць банку страты ў частцы працэнтаў, налічаных на асноўную суму доўгу па крэдыту без уліку пратэрмінаванай запазычанасці.

"Савету міністраў Рэспублікі Беларусь пры фарміраванні праектаў рэспубліканскага бюджэту на 2021 год і наступныя гады прадугледжваць у рэспубліканскім бюджэце сродкі на кампенсацыю страт ААТ "АСБ Беларусбанк" па крэдытах, названых у дадатку", - дададзена ва ўказе.

Беларусбанку будуць кампенсаваныя страты па крэдытах для прадпрыемстваў "Арэпічы", "Раданежскае" і "Зара-Агра", усе яны былі выдадзены ў 2011 годзе.

Акрамя таго, ва ўказе ёсць другі дадатак, у якім пазначаны ўсе прадпрыемствы, якім розныя банкі, у тым ліку Банк Развіцця, падавалі адтэрміноўкі па крэдытах.

Азнаёміцца з поўным тэкстам дакумента можна на афіцыйным прававым інтэрнэт-партале.

8
Тэги:
Крэдытаванне, Беларусбанк, Сельская гаспадарка
Беларуская АЭС

Лукашэнка ўхваліў змены ў крэдытнае пагадненне з Расіяй па БелАЭС

30
(абноўлена 11:21 11.07.2020)
Праект пратакола аб зменах у пагадненне аб расійскім крэдыце на БелАЭС падпісаны кіраўніком дзяржавы.

МІНСК, 11 ліп - Sputnik. Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ №263 "Аб праекце міжнароднай дамовы", якім ухваліў унясенне змяненняў у міжурадавае пагадненне з Расіяй аб прадастаўленні ўраду Беларусі дзяржаўнага экспартнага крэдыту для будаўніцтва АЭС, дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

На падставе гэтага праекта пратакола ўрад Беларусі будзе весці перамовы з расійскім бокам.

Цяпер унутрыдзяржаўныя працэдуры, неабходныя для падпісання пратаколаў, завершаны з абодвух бакоў.

Гісторыя крэдыту

Раней паведамлялася, што Беларусь вядзе перамовы з расійскім бокам з нагоды змены ўмоваў крэдыту на будаўніцтва БелАЭС у Астраўцы. У першую чаргу, гэта звязана са зрушэннем тэрмінаў уводу першага і другога энергаблока станцыі.

Пытанне нават абмяркоўвалася на вышэйшым узроўні: прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін гаварылі па тэлефоне аб змене працэнтнай стаўкі па гэтым крэдыце. Пасля чаго расійскі бок не выключаў, што крэдыт будзе рэструктурызаваны.

Нагадаем, пагадненне аб прадастаўленні расійскага крэдыту для будаўніцтва АЭС прадугледжвае вылучэнне 10 мільярдаў долараў. Пры гэтым 90% прызначана на будаўніцтва па кантракце, яшчэ 10% ад кошту работ Беларусь фінансуе самастойна.

Згодна з дзеючымі умовамі, пагашэнне крэдыту павінна пачацца праз шэсць месяцаў пасля ўводу АЭС у эксплуатацыю, але не пазней за 1 красавіка 2021 года. Зварот грошай прадугледжаны 30 роўнымі долямі кожныя шэсць месяцаў. На 50% сумы налічваюцца працэнты па стаўцы 5,23% гадавых. На астатнія 50% налічваюцца працэнты па стаўцы LIBOR для шасцімесячных дэпазітаў у доларах, павялічанай на маржу ў памеры 1,83% гадавых.

30
Тэги:
БелАЭС, Аляксандр Лукашэнка
Тэмы:
Будаўніцтва БелАЭС у Астраўцы
У цэнтры занятасці, архіўнае фота

Cпартсмен за $5 тыс і дырэктар піўзавода: якіх работнікаў шукаюць у Беларусі?

19
(абноўлена 11:13 11.07.2020)
Сярод самых высокааплатных вакансій - шмат месцаў для спартсменаў і трэнераў у футбольныя, хакейныя і гандбольныя клубы.

МІНСК, 10 ліп - Sputnik. Спартсмена-інструктара ў хакейны клуб "Дынама-Мінск" на заробак ад дзесяці тысяч рублёў шукаюць сёння праз Дзяржаўную службу занятасці.

На сёння ў Беларусі зарэгістравана 76878 вакансій. З іх заробак парадку 1000 долараў і вышэй абяцаюць у 156 месцах.

Традыцыйна, у топе вакансій - пілоты для "Белавія", якіх шукаюць не першы месяц.

Цікава, што ў спісе вакансій, на якіх можна атрымаць максімальны заробак - спартсмен-інструктар для ХК "Дынама-Мінск". Суіскальніку абяцаюць ад дзесяці тысяч рублёў.

Дзве вакансіі для спартсменаў-інструктараў адкрыты ў футбольным клубе "Іслач": з заробкам ад трох і ад пяці тысяч рублёў. У ФК "БАТЭ" таксама шукаюць спартсмена-інструктара, заробак абяцаюць ад двух тысяч рублёў. У "Шахцёр" патрэбны трэнер за 1,5 тысячы рублёў.

Цікава, што ў той жа час у гарадзенскі ФК "Нёман" спартсмена-інструктара шукаюць на больш сціплы заробак - 375 рублёў.

Сярод іншых цікавых высокааплатных вакансій - месца для прараба з заробкам вышэй за 6918 рублёў. Таксама шукаюць новага гендырэктара аднаго з піўзаводаў - на заробак ад 3,5 тысячы рублёў.

19
Тэги:
вакансіі, Беларусь
Абітурыенты здаюць ЦТ

Сталі вядомыя вынікі ЦТ па біялогіі

0
(абноўлена 17:26 13.07.2020)
У цэлым абітурыенты здалі тэсціраванне па біялогіі лепш, чым у мінулым годзе - максімальны бал атрымалі 55 чалавек.

МІНСК, 13 ліп - Sputnik. Вынікі цэнтралізаванага тэсціравання (ЦТ) па біялогіі сталі вядомыя ў панядзелак.

Вынікі цэнтралізаванага тэсціравання пачалі з'явіцца на мінулым тыдні. На сёння вядомыя балы па рускай і беларускай мовах, грамадазнаўстве і матэматыцы.

У панядзелак сталі вядомыя і вынікі ЦТ па біялогіі. Першымі свае балы даведаліся абітурыенты, падпісаныя на смс-рассылку, затым дадзеныя загружаюцца на сайт Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў (РІКВ).

Па дадзеных РІКВ, максімальны бал на біялогіі ў гэтым годзе набралі 55 абітурыентаў - больш, чым у 2019-м. Ніводнага бала не атрымалі трое ўдзельнікаў тэсціравання.

З зарэгістраваных 20,8 тысяч абітурыентаў на тэсціраванне з'явіліся каля 19,4 тысяч чалавек.

У бліжэйшыя дні, як чакаецца, стануць вядомыя вынікі ЦТ па замежных мовах.

0
Тэги:
ЦТ, Уступная кампанія, Беларусь