Рамонт нафтаправода Дружба

Беларусь выдаткуе 300 мільёнаў рублёў на нафтаправод

19
(абноўлена 15:41 10.06.2020)
Новы магістральны трубаправод злучыць нафтаперапрацоўчыя заводы ў Наваполацку і Мазыры. У падрабязнасцях маштабнага інфраструктурнага праекта, разбіраўся Sputnik.

МІНСК, 10 чэр - Sputnik. Задача дыверсіфікацыі паставак энергарэсурсаў востра ўстала перад рэспублікай на пачатку гэтага года, калі не атрымалася дамовіцца аб падпісанні доўгатэрміновага кантракту на звыклыя пастаўкі нафты з Расіі.

Па тэрыторыі Беларусі праходзяць дзве ніткі магістральнага нафтаправода "Дружба", якія сілкуюць НПЗ на поўначы і поўдні. У той час, як канцэрн "Белнафтахім" займаўся пошукамі альтэрнатыўных крыніц сыравіны, з'явілася ідэя злучыць дзве часткі нафтаправода.

Мост паміж морамі

Новы нафтаправод "Гомель - Горкі" збярэ разам усю інфраструктуру беларускай нафцянкі. Пасля таго, як злучацца два магістральныя трубаправоды "Унеча - Полацк" і "Унеча - Мазыр - Адамава", дадзены працэс завершыцца.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў адпаведнае распараджэнне № 82рп "Аб рэалізацыі інвестыцыйнага праекта" яшчэ 29 красавіка, але падрабязнасці сталі вядомыя толькі зараз.

Заказчыкам па праектаванню і будаўніцтву інвестыцыйнага праекта выступіла ААТ "Гомельтранснафта Дружба", генеральнай праектнай і падраднай арганізацыяй стала "Беларуснафта".

"Перш за ўсё, неабходна пракласці 207 км магістральнага трубаправода дыяметрам 530 мм і пабудаваць прамежкавую станцыю", - піша часопіс "Веснік Белнафтахіма".

Па словах намесніка гендырэктара ААТ "Гомельтранснафта Дружба" Андрэя Карабаня, максімальная прадукцыйнасць новага нафтаправода складзе шэсць мільёнаў тон у год.

Маштабны інвестыцыйны праект павінен быць рэалізаваны, пачынаючы з 2020 года і завяршаючы 2023 годам. Прыкладны кошт праекта, уключаючы запаўненне трубы тэхналагічнай нафтай, складае каля 300 мільёнаў рублёў (каля за 126 мільёнаў даляраў - Sputnik).

"Праект першай чаргі з экспертызай будзе гатовы 30 кастрычніка 2020 года, а 1 лістапада мы плануем прыступіць да будаўніча-мантажных работах", - распавёў намеснік гендырэктара.

Пры гэтым Карабань запэўніў, што рэалізацыя праекта будзе ажыццяўляцца за кошт уласных сродкаў ААТ "Гомельтранснафта Дружба".

У выніку новая труба дазволіць злучыць НПЗ у Наваполацку і Мазыры, каб пастаўляць чорнае золата з партоў Чорнага і Балтыйскага мораў у абодва бакі

19
Тэги:
Нафта, Беларусь
Беларуская АЭС

Лукашэнка ўхваліў змены ў крэдытнае пагадненне з Расіяй па БелАЭС

30
(абноўлена 11:21 11.07.2020)
Праект пратакола аб зменах у пагадненне аб расійскім крэдыце на БелАЭС падпісаны кіраўніком дзяржавы.

МІНСК, 11 ліп - Sputnik. Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ №263 "Аб праекце міжнароднай дамовы", якім ухваліў унясенне змяненняў у міжурадавае пагадненне з Расіяй аб прадастаўленні ўраду Беларусі дзяржаўнага экспартнага крэдыту для будаўніцтва АЭС, дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

На падставе гэтага праекта пратакола ўрад Беларусі будзе весці перамовы з расійскім бокам.

Цяпер унутрыдзяржаўныя працэдуры, неабходныя для падпісання пратаколаў, завершаны з абодвух бакоў.

Гісторыя крэдыту

Раней паведамлялася, што Беларусь вядзе перамовы з расійскім бокам з нагоды змены ўмоваў крэдыту на будаўніцтва БелАЭС у Астраўцы. У першую чаргу, гэта звязана са зрушэннем тэрмінаў уводу першага і другога энергаблока станцыі.

Пытанне нават абмяркоўвалася на вышэйшым узроўні: прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін гаварылі па тэлефоне аб змене працэнтнай стаўкі па гэтым крэдыце. Пасля чаго расійскі бок не выключаў, што крэдыт будзе рэструктурызаваны.

Нагадаем, пагадненне аб прадастаўленні расійскага крэдыту для будаўніцтва АЭС прадугледжвае вылучэнне 10 мільярдаў долараў. Пры гэтым 90% прызначана на будаўніцтва па кантракце, яшчэ 10% ад кошту работ Беларусь фінансуе самастойна.

Згодна з дзеючымі умовамі, пагашэнне крэдыту павінна пачацца праз шэсць месяцаў пасля ўводу АЭС у эксплуатацыю, але не пазней за 1 красавіка 2021 года. Зварот грошай прадугледжаны 30 роўнымі долямі кожныя шэсць месяцаў. На 50% сумы налічваюцца працэнты па стаўцы 5,23% гадавых. На астатнія 50% налічваюцца працэнты па стаўцы LIBOR для шасцімесячных дэпазітаў у доларах, павялічанай на маржу ў памеры 1,83% гадавых.

30
Тэги:
БелАЭС, Аляксандр Лукашэнка
Тэмы:
Будаўніцтва БелАЭС у Астраўцы
У цэнтры занятасці, архіўнае фота

Cпартсмен за $5 тыс і дырэктар піўзавода: якіх работнікаў шукаюць у Беларусі?

19
(абноўлена 11:13 11.07.2020)
Сярод самых высокааплатных вакансій - шмат месцаў для спартсменаў і трэнераў у футбольныя, хакейныя і гандбольныя клубы.

МІНСК, 10 ліп - Sputnik. Спартсмена-інструктара ў хакейны клуб "Дынама-Мінск" на заробак ад дзесяці тысяч рублёў шукаюць сёння праз Дзяржаўную службу занятасці.

На сёння ў Беларусі зарэгістравана 76878 вакансій. З іх заробак парадку 1000 долараў і вышэй абяцаюць у 156 месцах.

Традыцыйна, у топе вакансій - пілоты для "Белавія", якіх шукаюць не першы месяц.

Цікава, што ў спісе вакансій, на якіх можна атрымаць максімальны заробак - спартсмен-інструктар для ХК "Дынама-Мінск". Суіскальніку абяцаюць ад дзесяці тысяч рублёў.

Дзве вакансіі для спартсменаў-інструктараў адкрыты ў футбольным клубе "Іслач": з заробкам ад трох і ад пяці тысяч рублёў. У ФК "БАТЭ" таксама шукаюць спартсмена-інструктара, заробак абяцаюць ад двух тысяч рублёў. У "Шахцёр" патрэбны трэнер за 1,5 тысячы рублёў.

Цікава, што ў той жа час у гарадзенскі ФК "Нёман" спартсмена-інструктара шукаюць на больш сціплы заробак - 375 рублёў.

Сярод іншых цікавых высокааплатных вакансій - месца для прараба з заробкам вышэй за 6918 рублёў. Таксама шукаюць новага гендырэктара аднаго з піўзаводаў - на заробак ад 3,5 тысячы рублёў.

19
Тэги:
вакансіі, Беларусь
Абітурыенты здаюць ЦТ

Сталі вядомыя вынікі ЦТ па біялогіі

0
(абноўлена 17:26 13.07.2020)
У цэлым абітурыенты здалі тэсціраванне па біялогіі лепш, чым у мінулым годзе - максімальны бал атрымалі 55 чалавек.

МІНСК, 13 ліп - Sputnik. Вынікі цэнтралізаванага тэсціравання (ЦТ) па біялогіі сталі вядомыя ў панядзелак.

Вынікі цэнтралізаванага тэсціравання пачалі з'явіцца на мінулым тыдні. На сёння вядомыя балы па рускай і беларускай мовах, грамадазнаўстве і матэматыцы.

У панядзелак сталі вядомыя і вынікі ЦТ па біялогіі. Першымі свае балы даведаліся абітурыенты, падпісаныя на смс-рассылку, затым дадзеныя загружаюцца на сайт Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў (РІКВ).

Па дадзеных РІКВ, максімальны бал на біялогіі ў гэтым годзе набралі 55 абітурыентаў - больш, чым у 2019-м. Ніводнага бала не атрымалі трое ўдзельнікаў тэсціравання.

З зарэгістраваных 20,8 тысяч абітурыентаў на тэсціраванне з'явіліся каля 19,4 тысяч чалавек.

У бліжэйшыя дні, як чакаецца, стануць вядомыя вынікі ЦТ па замежных мовах.

0
Тэги:
ЦТ, Уступная кампанія, Беларусь