Бізнес-разлікі

Дэфіцыт бюджэта ў студзені-маі склаў 69,1 мільёна рублёў

7
(абноўлена 13:10 30.06.2020)
Рэспубліканскі бюджэт таксама недалічыўся за першыя пяць месяцаў бягучага года 135,9 мільёна рублёў у выглядзе падаткаў і збораў.

МІНСК, 30 чэр - Sputnik. Даходы рэспубліканскага бюджэта за студзень-май склалі 8,7 мільярда рублёў, або 34,9% удакладненага гадавога плана, паведамілі ў прэс-службе Мінфіна.

Паступленне ПДВ склала 5,3 мільярда рублёў, або 43,5% ад плана. Падатку на прыбытак паступіла 0,8 мільярда рублёў, ці 18,6%. Акцызы паступілі ў суме 1,2 мільярда рублёў, або 39,8%. Даходы ад знешнеэканамічнай дзейнасці склалі 1,2 мільярда рублёў, або 25,7%.

"Паступленні ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва склалі 7,0 мільярда рублёў, або 40,6% зацверджанага гадавога плана. Па стане на 1 чэрвеня 2020 года запазычанасць па падатках і зборах склала 135,9 мільёна рублёў", - канстатавалі ў профільным ведамстве.

Пры гэтым сектар дзяржаўнага кіравання за пяць месяцаў выдаткаваў 20,1 мільярда рублёў, ці 37,6% ад запланаванай сумы. Расходы рэспубліканскага бюджэту склалі 8,7 мільярда рублёў або 33,9%. У выніку дэфіцыт у казьне рэспубліцы склаўся ў памеры 69,1 мільёна рублёў.

7
Тэги:
Дзяржаўны бюджэт, Беларусь
Калькулятар і ручка, архіўны фотаздымак

Лукашэнка запатрабаваў амерыканскія законы ў падатковай сферы

1
(абноўлена 12:43 21.01.2021)
Кіраўнік дзяржавы матываваў гэта тым, што, пакуль у Злучаных Штатах за нявыплату падаткаў пагражаюць шалёныя тэрміны, у рэспубліцы цэлыя галіны сыходзяць у цень.

МІНСК, 21 сту – Sputnik. Капітальная задача для ўсіх прысутных - унесці самыя жорсткія меры за парушэнне заканадаўства па падаткаабкладанню, сказаў беларускі лідэр падчас нарады з кіраўніцтвам Савета Міністраў у Палацы Незалежнасці.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка
© Photo : пресс-служба президента Беларуси

Пасля чаго дадаў, "унясіце амерыканскія законы, якія дзейнічаюць у Злучаных Штатах Амерыкі. Давайце прымем іх. Ніхто крытыкаваць не будзе - аплот дэмакратыі", - піша БелТА.

Аляксандр Лукашэнка асабліва адзначыў, што ў ЗША падатковая сфера знаходзіцца пад жорсткім рэгуляваннем і ў выпадку нявыплаты падаткаў вінаватым пагражаюць вялікія тэрміны.

"А ў нас цэлыя галіны сыходзяць у цень, і мы на гэта спакойна глядзім", - канстатаваў беларускі лідэр. Гэта тычыцца і зарплаты ў канвертах, такія парушэнні павінны пацягнуць за сабой сур'ёзнае пакаранне.

"Прыміце гэта да выканання неадкладна", - падагульніў кіраўнік дзяржавы.

Чытайце таксама:

1
Тэги:
Падаткі, ЗША, Аляксандр Лукашэнка
Кнігі і слоўнікі

Чыноўнікі вывелі формулы для праграмы "Масавая інфармацыя і кнігавыданне"

6
(абноўлена 11:59 21.01.2021)
Усяго за будучую пяцігодку беларускія ўлады плануюць выдаткаваць на рэалізацыю гэтай праграмы 1 217 998 296 рублёў.

МІНСК, 21 сту – Sputnik. Савет Міністраў зацвердзіў сваёй пастановай Дзяржаўную праграму "Масавая інфармацыя і кнігавыданне" на 2021-2025 гады, гаворыцца ў дакуменце на Нацыянальным прававым партале.

На думку беларускіх уладаў, друкаваныя СМІ з'яўляюцца значным сегментам інфармацыйнага поля краіны. Праўда, пры гэтым робіцца агаворка, што "недзяржаўныя СМІ па агульнай колькасці значна перавышаюць дзяржаўныя".

Аўтарытэт і ўзровень даверу

У дакуменце канстатуецца, што "у сферы друкаваных СМІ дамінуе агульнасусветная тэндэнцыя падзення тыражоў". Рашэнне для гэтай праблемы чыноўнікі бачаць у актыўнай працы ў інтэрнэце.

"Прычым не толькі пры дапамозе развіцця ўласных вэб-рэсурсаў (парталаў, сайтаў), але і на пляцоўках сацыяльных медыя (сацсетак) і месенджэраў, дзе сёння сканцэнтраваны рэкламныя сродкі і засяроджана вялікая аўдыторыя, уключаючы моладзь", - напісана ў пастанове.

Пры гэтым аўтары тэксту дакумента прыйшлі да высновы, што "дзяржаўныя СМІ за апошнія гады сталі прыкметнай часткай беларускага сегмента сеткі інтэрнэт".

Тым не менш, "дзяржаўным СМІ неабходна дамагчыся прыросту аўдыторыі, у тым ліку за кошт асваення лічбавых медыаплатформ, умацаваць пазіцыі айчыннай журналістыкі, павысіць свой аўтарытэт і ўзровень даверу насельніцтва да іх".

Галоўны суб'ект

Беларускія ўлады заўважылі, што ў спажыванні медыйнага кантэнту адбываюцца змены, і айчынная інфармацыйная прастора не стала выключэннем. Дзяржава заклапацілася забеспячэннем інфармацыйнай бяспекі, таму што аўдыторыя традыцыйных СМІ перацякае на лічбавыя платформы.

"Менавіта дзяржаўныя СМІ павінны выступіць у якасці галоўнага суб'екта інфармацыйнага процідзеяння дэструктыўнаму ўплыву ў новых інфармацыйных асяроддзях. Адным з рашэнняў дадзенай праблемы становіцца з'яўленне новых дзяржаўных сеткавых выданняў, а таксама стварэнне дадатковых каналаў распаўсюджвання інфармацыі традыцыйнымі СМІ", - бачаць вырашэнне праблемы ўлады.

Пры гэтым у пастанове гаворыцца, што на рэалізацыю "дзяржаўнай праграмы, спатрэбяцца сродкі ў памеры 1 217 998 296 рублёў".

Чыноўнікі прапануюць ацэньваць эфектыўнасць рэалізацыі ўласнай праграмы ў чатыры этапы. На першым этапе ацэньваецца эфектыўнасць рэалізацыі мерапрыемстваў дзяржаўнай праграмы па формуле Эм=См/СФ.

Формула тлумачыцца наступным чынам:

  • Эм - эфектыўнасць рэалізацыі мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы ў справаздачным перыядзе,
  • См - ацэнка выканання мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы,
  • Сф - ступень адпаведнасці фактычнага аб'ёму фінансавання Дзяржаўнай праграмы планаваму аб'ёму фінансавання.

Для кожнага наступнага этапу выканання праграмы распрацавана свая спецыяльная формула ацэнкі. Усё гэта, на думку распрацоўшчыкаў праграмы, дасць магчымасць павысіць ступень даверу да дзяржаўных СМІ з 40% да 43%. А таксама павысіць долю айчыннага тэлевізійнага кантэнту з 30% да 34%.

Самаакупнасць дзяржаўных СМІ за час рэалізацыі праграмы павінна павысіцца з 70% да 77%, а рэнтабельнасць з 5% да 6%.

Чытайце таксама:

6
Тэги:
СМІ, Беларусь, Кнігі, Кнігавыданне