Дзяўчына ў ахоўнай масцы пакуе падарункі ў гандлёвым цэнтры Дана Мол у Мінску

Міністр працы распавяла, як змянілася ў Беларусі занятасць з-за пандэміі

10
(абноўлена 10:38 06.07.2020)
Сітуацыя на рынку працы Беларусі "дастаткова кіраваная", беларускія лічбы значна ніжэйшыя за ўзровень скарачэнняў, якія сёння назіраюцца на сусветным рынку, перакананая міністр.

МІНСК, 6 ліп - Sputnik. Колькасць занятых у эканоміцы знізілася за апошні час, паведаміла міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч ў эфіры тэлеканала СТБ.

Паводле яе слоў першыя тры месяцы года былі стабільнымі.

"Змены пайшлі ўжо ў красавіку-маи. Мы гэта вельмі добра бачым, праглядалася гэтая праблема. Калі паглядзець за пяць месяцаў, то па занятых у эканоміцы - тэмп 99,8 працэнта. Гэта значыць на 0,2 адсоткі колькасць занятых у эканоміцы знізілася", - адзначыла Касцевіч.

Разам з тым, міністр лічыць, што сітуацыя на рынку працы Беларусі "дастаткова кіраваная". Ва ўсякім разе, беларускія лічбы значна ніжэйшыя за ўзровень скарачэнняў, якія сёння назіраюцца на сусветным рынку.

"Наймальнікі не ўжывалі актыўна такую меру, як масавае звальненне людзей альбо наогул звальненне людзей па неабгрунтаваных прычынах", - адзначыла міністр працы і сацыяльнай абароны.

Па дадзеных праверак 288 арганізацый сярэдняга і буйнога бізнесу міністэрства не выявіла масавых парушэнняў, былі зафіксаваныя толькі адзінкавыя выпадкі парушэння нормаў Працоўнага кодэкса.

Разам з тым, на прадпрыемствах усё часцей здараюцца прастоі, уводзіцца скарочаны рэжым працы. Касцевіч перакананая, што наймальнікі выбіраюць гэтыя меры, каб захаваць працоўныя калектывы.

"У маи вымушаная няпоўная занятасць вырасла ў чатыры разы. Так, гэта вялікі рост, але самае галоўнае для чалавека - тое, што ён захаваў працоўнае месца, самае галоўнае для наймальніка - ён захаваў прафесійныя кадры, якія вельмі складана знайсці на рынку працы", - адзначыла Касцевіч.

10
Тэги:
Беларусь, Ірына Касцевіч, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь
На другім рэактары БелАЭС пачаліся выпрабаванні сістэм бяспекі

На другім рэактары БелАЭС пачаліся выпрабаванні сістэм бяспекі

8
(абноўлена 17:37 25.09.2020)
Выпрабаванне сістэм бяспекі з'яўляецца рэгламентаваным тэхналагічным працэсам, які адкрывае этап пусканаладачных работ рэактара.

МІНСК, 25 вер - Sputnik. Спецыялісты прыступілі да выпрабаванняў сістэм бяспекі першага контуру рэактарнай ўстаноўкі другога энергаблока Беларускай АЭС, паведамілі ў прэс-службе інжынірынгавага дывізіёна Расатама.

"На першым этапе будуць апрабавана працаздольнасць помпавых агрэгатаў сістэм бяспекі мэтай пацвярджэння іх расходных характарыстык", - удакладнілі ў кампаніі "АСЭ".

Затым профільныя спецыялісты зоймуцца выпрабаваннямі ўсіх сістэм, якія з'яўляюцца актыўнымі і пры гэтым забяспечваюць штатную працу першага контуру рэактара.

"Выпрабаванне сістэм бяспекі - строга рэгламентаваны тэхналагічны працэс, які адкрывае этап пусканаладачных работ у рэактарнага аддзялення энергаблока", - адзначылі ў інжынірынгавай кампаніі.

Раней намеснік міністра энергетыкі Міхаіл Міхадзюк распавёў, што першыя кілават-гадзіны на БелАЭС будуць выпрацаваны да канца восені. Ядзернае паліва ў першы энергаблок было загружана ў сярэдзіне жніўня, што стала першым этапам фізічнага пуску.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 16 верасня запрасіў ўсіх 7 лістапада на пляцоўку Беларускай атамнай станцыі ў Астраўцы, дзе адбудзецца фізічны пуск першага энергаблока.

Беларуская АЭС - найбуйнейшы расійска-беларускі эканамічны праект, генпадрадчыкам яе будаўніцтва з'яўляецца "Атамбудэкспарт" (уваходзіць у "Расатам"). Станцыя з двума рэактарамі ВВЭР-1200 сумарнай устаноўленай электрычнай магутнасцю 2400 МВт будуецца ў Астраўцы (Гродзенская вобласць). Для першай у краіне АЭС выбраны перадавой расійскі праект пакалення 3+, які цалкам адпавядае міжнародным нормам і рэкамендацыям МАГАТЭ па бяспецы. Увод у прамысловую эксплуатацыю энергаблока №2 запланаваны на 2022 год.

8
Тэги:
БелАЭС
Тэмы:
Будаўніцтва БелАЭС у Астраўцы
Востраў Альхон на возеры Байкал

Губернатар Іркуцкай вобласці патлумачыў, чаму прасеў гандаль з Беларуссю

24
(абноўлена 15:20 25.09.2020)
Расійскі рэгіён сярод прыярытэтных напрамкаў супрацоўніцтва з Беларуссю вызначыў для сябе сельскую гаспадарку, закупкі тэхнікі і аднаўленне лесу.

МІНСК, 25 вер - Sputnik. Зніжэнне аб'ёмаў гандлю звязана ў тым ліку з пандэміяй каронавіруса, сказаў журналістам губернатар Іркуцкай вобласці Ігар Кобзеў пасля сустрэчы з прэзідэнтам Беларусі, перадае карэспандэнт Sputnik.

Расійскі рэгіён і рэспубліка ў рамках ужо падпісанага ў 2016 годзе пагаднення сфармавалі напрамкі, якія сёння развіваюцца далей. У першую чаргу гэта звязана з развіццём сельскай гаспадаркі, і гэты кірунак будзе развівацца далей.

"Нам гэта цікава, мы бачым перспектывы добрага доўгатэрміновага супрацоўніцтва", - канстатаваў губернатар Іркуцкай вобласці.

Ігар Кобзеў таксама адзначыў, што ў ходзе размовы з беларускім прэзідэнтам уздымалася такое пытанне, як аднаўленне лесу. Дэлегацыі Іркуцкай вобласці прапанавалі азнаёміцца з беларускім вопытам будаўніцтва лесагадавальніка.

"Мы гатовыя ў гэтым кірунку супрацоўнічаць, таму што сёння Іркуцкая вобласць зацікаўлена ў маштабным лесааднаўленні. Для гэтага ў нас будуюцца лесагадавальнікі", - звярнуў увагу ён.

Пры гэтым губернатар выказаў меркаванне, што ў рэгіёне да гэтага ставяцца не проста, як экалагічнага праекта, але і як да захавання нацыянальнага набытку.

"У нас два ўнікальных прыродных помніка: Сібірская тайга і возера Байкал", - заявіў кіраўнік Іркуцкай вобласці.

Пасля чаго дадаў, што яшчэ адным напрамкам супрацоўніцтва з'яўляецца камунальная тэхніка. Дэлегацыя наведае ў сувязі з гэтым прамысловыя кластэры ў Беларусі, тут таксама ёсць перспектывы супрацоўніцтва.

"Працоўная група сфарміравана, на наступным тыдні мы паўдзельнічаем у вашай выставе (Белагра - Sputnik), якая будзе праходзіць тут. Паглядзім перспектыўныя напрамкі развіцця, у тым ліку, вытворчасць. Будзем яго развіваць у рамках сумеснага супрацоўніцтва", - запэўніў Ігар Кобзеў.

Іркуцкая вобласць цяпер зацікаўлена ў тэхніцы Мінскага трактарнага завода, беларускіх ліфтах, тым больш на тэрыторыі рэгіёну ўжо ёсць сумесную вытворчасць.

Праўда, сітуацыя ў гандлёва-эканамічных адносінах складваецца такім чынам, што калі ў мінулым годзе ўзаемны тавараабарот склаў 283,4 мільёна долараў, то ў гэтым годзе ўсяго 46,6 мільёна долараў.

Кіраўнік расійскага рэгіёну патлумачыў гэта тым, што ў мінулым годзе былі кантракты па лініі дзяржабаронзаказу (пастаўкі Су-30см - Sputnik) і па лініі прамысловасці.

"Сёння мы бачым невялікае (2,4 разы - Sputnik) памяншэнне, але ёсць чым замяніць. Гэта ў тым ліку і бізнес-працэс. Мы бачым, што на гэтым адбілася і эпідэмія", - сказаў Ігар Кобзеў.

24
Тэги:
Іркуцк, Беларусь
Вуж

Карона Змяінага цара і цмок-спакуснік: паданні на Змяінае свята

276
(абноўлена 12:18 25.09.2020)
У даўніну людзі верылі што 27 верасня змеі збіраюцца і разам сыходзяць у зімовую спячку, у сувязі з гэтым у лес імкнуліся не хадзіць.

Па народных паданнях, 27 верасня паўзуноў надзвычай шмат - яны збіраюцца разам, каб запаўзці глыбока ў лес і там легчы ў спячку. Людзі імкнуліся не хадзіць у лес або поле, таму што лічылася: калі змяя ўкусіць у гэты дзень, ніякія лекі не дапамогуць.

Асабліва сцерагліся гадзюк. Насамрэч, шмат дзе на беларускіх землях усіх паўзуноў называлі "вужамі", але калі сапраўдны вуж – істота бяскрыўдная і нават карысная, яд гадзюкі здольны забіць, таму іх знішчалі, а каб пазбегнуць укуса, перад тым, як ісці ў месцы, дзе водзяцца змеі, чыталі загавар. 

Вуж-дамавік аберагаў ад бяды

На беларускіх землях вужы здаўна лічыліся апекунамі дома і дамашніх жывёл. Ім пакідалі малако і ніколі не крыўдзілі, таму што верылі: такі жылец можа папярэдзіць пра няшчасце і нават дапамагчы знайсці скарб.

У хаце вуж жыў звычайна пад печчу. Раней, калі дзяцей саджалі снедаць на падлогу, ён мог выпаўзаць і есці з імі з адной міскі. Малыя гулялі з ім і вуж ніколі іх не крыўдзіў.

Жылі вужы і ў хляве, дзе нават маглі піць малако прама з каровінага вымя. Іх ні ў якім разе не праганялі, таму што па-перше, яны знішчалі грызуноў, якія маглі пераносіць хваробы, а па-другое, лічылася, што калі пазбавіць карову такога "сябра", у яе можа знікнуць малако.

Сыход вужа з хаты з'яўляўся перасцярогай гаспадарам пра нейкую бяду. Напрыклад, неўзабаве ў доме мог здарыцца пажар, або ў яго магла трапіць маланка.

Вужыны кароль, яго дачкі і чароўныя скарбы

Па легендах, вуж таксама мог дапамагчы гаспадару знайсці скарб. У некаторых мясцінах, калі дамашні вуж паміраў, з яго тлушчу рабілі свечку. Людзі верылі, што калі яе запаліць, з'явіцца цэлае змяінае войска на чале з Вужыным каралём, які пакажа, дзе схаваны скарб.

Калі Вужынага караля давадзілася сустрэць недзе ў лесе або полі, трэба было пакласці перад ім рушнік. Тады ён нібыта запаўзе на яго і пакіне сваю залатую карону. Але часта караля суправаджала яго світа, і вось гэтыя змеі зусім не былі бяспечнымі, таму тым, хто шукае клады, раілі насіць з сабой ясеневы кій – нібыта калі ўдарыць ім па клубку змей, яны разпаўзуцца, пакінуўшы свайго караля.

Нямала паданняў існуе і пра прыгожых дачок Змяінага цара – вужалак. Яны нібыта да паловы мелі выгляд прыгожых дзяўчын з доўгімі валасамі, а замест ног у іх быў хвост. Вужалкі любілі залатыя ўпрыгожваллі, а вось вопраткі не насілі ніякай. Да чалавечых дамоў вужалкі не набліжаліся, жылі глыбока ў лесе, каля вадаёмаў. Самі дачкі Вужынага цара не робяць чалавеку ніякай шкоды, але там, дзе яны жывуць, шмат змей. Лічылася, што калі чалавек знойдзе ўпрыгожванне вужалкі, яму больш не страшныя змяіныя ўкусы.

Жоўтыя плямы на галаве вужа - нібы завушніцы
© CC0 / Pixabay / JarkkoManty
Па легендзе, Вужалкі маглі ператварацца ў змей, а жоўтыя плямачкі па баках галавы нагадваюць залатыя завушніцы

Змей-волат і цмок-спакуснік

Існуюць на беларускіх землях паданні і пра велізарных змей, велічынёй з дом і нават больш. Па адной легендзе, у даўніну асілак змог перамагчы такога змея, парубіў яго на тры часткі і пахаваў іх асобна – так утварыліся вялікія курганы. Па іншай, людзі здолелі злавіць змея, але не забіць яго, і тады вырашылі закапаць вялізную пачвару. Але кожную раніцу яны знаходзілі зямлю раскіданай. І тады адзін чалавек узяў чорнага пеўня, запраг яго ў стары лапаць і ў ім прывёз да звязанага змея зямлі. Тры разы хадзіў ён так, і больш зямля са змея не асыпалася.

У адрозненні ад велізарнага змея (на вобраз якога, несумненна, аказала ўплыз хрысціянскае паданне пра змаганне святога Георгія з драконам), лятучы змей, цмок, мог пераўтварацца ў чалавека. Паўставаў ён звычайна ў абліччы барадатага мужчыны або прыгожага хлопца. Калі дзяўчына закахалася ў такога, яна неўзабаве памірала.

У абліччы змея цмока ўяўлялі велізарным, памерам з дом, да таго ж, у яго магло быць шмат галоў – некаторыя легенды налічвалі да 12.

Свайму гаспадару цмок прыносіў багацце, але гэтыя грошы лічыліся нешчаслівымі. Часта цмок увогуле асацыюецца з вобразам чорта або Люцыфера, які ненавідзіць усе божыя стварэнні. Падчас навальніцы цмок хаваецца ў дупле старога дуба, таму маланка святога Пятра часцей за ўсё трапляе менавіта ў гэта дрэва.

276
Тэги:
Традыцыі і абрады, змяя
Тэмы:
Спадчына: традыцыі і вераванні нашых продкаў