Знак долара на табло курса абмену валют

Лукашэнка пра курс валют: долар сёння каштуе колькі каштуе

16
(абноўлена 15:38 27.08.2020)
Прэзідэнт Беларусі падкрэсліў, што стрымліваць курс рубля, "учапіўшыся рукамі", кіраўніцтва краіны не мае намеру.

МІНСК, 27 жні - Sputnik. Штучна стрымліваць курс рубля ў Беларусі не будуць, пра гэта заявіў у чацвер прэзідэнт рэспублікі Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін
© Sputnik / Алексей Никольский

"Мы не дапусцім абвалу нацыянальнай валюты. Калі народ хоча купіць долар - калі ласка, ён сёння каштуе колькі каштуе. У нас плаваючы курс: попыт вялікі - значыць, даражэй будзе гэты долар ці еўра, попыт менш - значыць, будзе танней каштаваць. Мы, учапіўшыся рукамі, не стрымліваем курс рубля", - цытуе кіраўніка дзяржавы БелТА.

Паводле слоў Лукашэнкі, фінансавы рынак Беларусі нащмысна спрабуюць абваліць. "Цяпер ужо ў адкрытую нашы ўнутраныя нягоднікі заклікаюць дэстабілізаваць фінансавы рынак. Некаторыя людзі ж гэтаму паддаюцца - валюту з банкаў забраць і гэтак далей", - растлумачыў ён.

Катастрофы няма

Прэзідэнт адзначыў, што ў рэспубліцы яшчэ не пачалі па-сапраўднаму выкарыстоўваць золатавалютныя рэзервы. "Малайцы ў Нацыянальным банку, урадзе. Як адчуваў: тры месяцы таму паставіў задачу ўсе золатавалютныя рэзервы вярнуць у краіну, асабліва залаты запас. У нас да грама золата вернута ў краіну", - заявіў Лукашэнка.

Ён лічыць, што ніякай трагедыі ў адсутнасці валюты ў абменных пунктах няма - гэта следства павышанага попыту.

"Таму няма такой катастрофы. Так, у нейкіх абменніках калісьці можа не хапаць наяўных грошай. Але гэта заўсёды бывае, калі падвышаны попыт. Я даручыў Нацыянальнаму банку, каб мы маглі пазбегнуць падобнай сітуацыі. Людзі хочуць забраць свае грошы ці валюту - калі ласка, бярыце. У нас абсалютна дастаткова рэзерваў, каб на прымальным узроўні стрымаць прымальны для нас курс", - запэўніў беларускі лідар.

Паводле яго слоў, ажыятаж вакол абмену валют на руку злачынцам. Прэзідэнт прызнаўся, што яму дакладаюць пра рабаванні людзей, якія абменьвалі грошы. "Я думаю, нашаму насельніцтву трэба сур'ёзна падумаць над гэтым", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Перамовы з РФ аб рэфінансаванні доўгу

Кіраўнік Беларусі таксама паведаміў, што Мінск плануе правесці перамовы з Расіяй адносна рэфінансавання 1 мільярда долараў доўгу. "Мы дамовіліся з прэзідэнтам Расіі, і сёння наш прэм'ер-міністр правядзе перамовы з Міхаілам Мішусціным з нагоды рэфінансавання", - распавёў Лукашэнка.

Ён растлумачыў, што гаворка ідзе аб рэфінансаванні часткі доўгу перад РФ. "Гэта значыць мы ў сябе гэты мільярд долараў, дамовіўшыся з Расіяй, пакінем. І гэта будзе добрае падмацаванне нашай нацыянальнай валюты", - падкрэсліў прэзідэнт Беларусі.

Акрамя таго, валюта ў краіну паступіць яшчэ і за кошт экспарту. У прыватнасці, у Расію і Кітай.

"Мы перажылі гэтыя выбары, мы перажылі заклікі да забастовак (не ўдалося людзей падняць). Мы перажылі бліцкрыг на вуліцах, калі яны 9-10-га хацелі задушыць краіну. Мы гэта ўсё перажылі. Перажывём і гэта", - сказаў на заканчэнне Аляксандр Лукашэнка.

16
Тэги:
Курс валют, Грошы, Аляксандр Лукашэнка
Уборка пшаніцы

Уборка збожжавых і зернебабовых культур амаль завершана ў Беларусі

5
(абноўлена 12:04 23.09.2020)
Усяго па краіне намалочана больш за восем мільёнаў тон збожжа пры сярэдняй ураджайнасці значна вышэй, чым у мінулым годзе.

МІНСК, 23 вер - Sputnik. Беларускія аграрыі практычна завяршылі ўборку збожжавых і зернебабовых культур. Цяпер у асноўным працягваецца ўборка грэчкі, проса і кукурузы на зерне, паведамілі Sputnik ў Мінсельгасхарчы.

Перад сельскагаспадарчай галіной кіраўніцтвам краіны была пастаўлена задача прыбраць больш за 9 мільёнаў тон збожжавых, зернебабовых культур і кукурузы.

Згодна з аператыўнай інфармацыяй Мінсельгасхарча збожжавыя і зернебабовыя культуры без уліку кукурузы прыбраныя ўжо з больш 2,157 мільёна гектараў, што складае 99,5 працэнта ад запланаванай плошчы.

Лідары уборкі

У ведамстве ўдакладнілі, што ўборка збожжавых і зернебабовых ужо завершана ў Брэсцкай і Гродзенскай абласцях.

"У Гомельскай вобласці ўбрана плошчаў 99,9% ад плана, Мінскай - амаль 99,5 адсотка, у Магілёўскай - 98,8%, у Віцебскай - 98,6%", - паведамілі ў міністэрстве.

Кукуруза на зерне

У Мінсельгасхарчы таксама паведамілі, што ў краіне толькі пачалася ўборка кукурузы на зерне, сабрана менш за чатыры тысячы гектараў, што складае крыху больш за 1,6 працэнта ад плана (21,5 тона). На сілас сабрана 388 тысяч гектараў кукурузы, што на дадзены момант складае каля 40 працэнтаў ад плана.

Ураджайныя тоны

Згодна з аператыўнай інфармацыяй, намалочана больш за 8 млн. тон збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 37,3 цэнтнера з гектара, што значна вышэй, чым у мінулым годзе. У 2019-м ураджайнасць на аналагічную дату складала крыху больш за 31 цэнтнеры з гектара.

"У Мінскай вобласці сабралі 2 мільёны тон збожжа, у Гродзенскай - больш за 1,5 млн. тон, у Брэсцкай - звыш 1,3 млн. тон, у Магілёўскай - больш за 1,1 млн. тон, у Віцебскай - больш за 1 млн. тон, у Гомельскай - больш за 900 тыс. тон ", - паведамілі ў міністэрстве.

Пра лён

Там таксама паведамілі, што ў краіне працягваецца ўборка лёну. Па стане на 23 верасня апрацавана 28,9 тысяч гектараў, што складае больш за 60 працэнтаў ад плана. Нарыхтавана 91,5 тысячы тон пры сярэдняй ураджайнасці 37,8 ц/га. Адначасова аграрыі праводзяць пераварочванне стужак ільну: запакаваная ў цюкі амаль 73 адсоткі выцярэбленага лёну.

Пра кармы для жывёл

Акрамя таго, у Беларусі ўжо нарыхтавана больш 833 тысяч тон сена, амаль 83 працэнты ад плана, 13,236 мільёнаў тон сенажу, па якім план перавыкананы, а таксама 8,5 мільёна тон сіласу.

"Усяго ў гэтым годзе плануецца атрымаць 9,3 мільёна тон травяных кармоў для жывёлы, прычым найбольшая доля прыйдзецца на Мінскую і Брэсцкую вобласці", - паведамілі ў Мінсельгасхарчы.

Да гэтага часу нарыхтавана больш за 68 працэнтаў ад плана.

5
Тэги:
Уборачная кампанія, Сельская гаспадарка, Беларусь
Аддзяленне БПС-Сбербанка ў Мінску

Грэф паскардзіўся на недахоп у беларускай "дачцы" Сбербанка рублёў

16
(абноўлена 13:40 22.09.2020)
Стала вядома, чаму БПС-Сбербанк спыніў выдачу спажывецкіх крэдытаў, як і многія іншыя банкі ў Беларусі.

МІНСК, 22 вер - Sputnik. Беларуская "дачка" Сбербанка мае праблемы з ліквіднасцю ў беларускіх рублях, паведаміў журналістам у аўторак кіраўнік Сбербанк Расіі Герман Грэф.

Пасля рэзкага скачка курса долара ў Беларусі многія мясцовыя банкі перасталі выдаваць спажывецкія крэдыты. Сярод іх апынуўся і БПС-Сбербанк. Прычыну гэтаму растлумачыў кіраўнік галаўнога офіса.

"У нас ёсць праблемы з ліквіднасць у нацыянальнай валюце, у беларускім рублі, як ва ўсяго рынку, таму што фактычна Нацыянальны банк сёння спыніў прадастаўляць ліквіднасць", - паведаміў Грэф у інтэрв'ю тэлеканалу "Расія 24".

Пры гэтым ён адзначыў, што з ліквіднасцю ў расійскіх рублях і астатніх валютах у фінансавай арганізацыі праблем няма.

Нагадаем, што напрыканцы жніўня "Нацбанк" прыпыніў аперацыі па падтрымцы ліквіднасці банкаў, аднавіць іх ён павінен быў з 15 верасня, аднак тэрмін ссунуўся практычна на месяц.

16
Тэги:
Беларусь
Жыхары Буэнас-Айрэса ў парку

ААН: спад у сусветнай эканоміцы з-за пандэміі COVID перавысіць 4%

0
(абноўлена 15:25 23.09.2020)
Найбольш адчувальным будзе падзенне аб'ёмаў вытворчасці ў развітых краінах, а вось у эканамічным і сацыяльным планах пацерпяць дзяржавы, што развіваюцца.

МІНСК, 23 вер - Sputnik. Спад у сусветнай эканоміцы ў сувязі з пандэміяй каронавіруса перавысіць 4% у бягучым годзе. Такі прагноз утрымліваецца ў дакладзе Канферэнцыі ААН па гандлі і развіцці (ЮНКТАД).

Аналітыкі прыводзяць у дакладзе і іншыя важнейшыя паказчыкі: унутраная актыўнасць зніжана практычна паўсюдна, гэта не можа не адбівацца на эканоміцы.

"Сусветнs гандаль у бягучым годзе скароціцца прыкладна на адну пятую, прамыя замежныя інвестыцыі - да 40%, а грашовыя пераклады - больш чым на 100 мільярдаў долараў", - перакананыя спецыялісты ЮНКТАД ААН.

На думку экспертаў, найбольш адчувальным будзе падзенне аб'ёмаў вытворчасці ў развітых краінах. А вось у эканамічным і сацыяльным планах пацерпяць краіны, якія развіваюцца з высокім узроўнем "нефармальнай эканомікі", у якіх асноўнымі крыніцамі замежных сродкаў з'яўляюцца сыравінныя рэсурсы і турызм.

ААН прагназуе, што ў такіх краінах 90-120 мільёнаў чалавек сутыкнуцца з крайняй галечай, а каля яшчэ 300 мільёнаў - з праблемай "адсутнасці харчовай бяспекі".

Устойлівае аднаўленне сусветнай эканомікі пасля пандэміі магчыма толькі ў выпадку цеснага ўзаемадзеяння краін, перакананыя эксперты: павінна быць ажыццёўлена мэтанакіраваная бюджэтная экспансія пад кіраўніцтвам дзяржаў з развітой эканомікай.

0
Тэги:
ААН, каронавірус
Тэмы:
Каронавірус COVID-19