Чэргі з грузавікоў перад мытняй

Беларусь і Польшча ўзаемна павялічылі "дазволы" на перавозкі

9
(абноўлена 11:31 13.10.2020)
Профільныя ведамствы дзвюх краін прааналізавалі ўзаемны тавараабарот, і прыйшлі да рашэння аб павелічэнні папярэдняй квоты на аўтамабільныя перавозкі ў 2021 годзе.

МІНСК, 13 кас - Sputnik. Беларусь і Польшча абмяняліся аналітычнымі дадзенымі ў рэжыме відэаканферэнцыі ў ходзе пасяджэння змяшанай камісіі па міжнародных аўтамабільных перавозках, паведамілі ў прэс-службе міністэрства транспарту рэспублікі.

На ўзроўні профільных ведамстваў дзвюх краін прайшло абмеркаванне эканамічных вынікаў у сферы грузаперавозак за бягучы год. Абодва бакі падалі дадзеныя аб выкарыстанні дазволаў.

У прэс-службе Мінтранспарта адзначылі, што ў ходзе "працяглых перамоў бакі ўзгаднілі на ўзаемнай аснове павелічэнне папярэдняй квоты дазволаў на аўтамабільныя перавозкі грузаў на 2021 год на 6 тысяч штук".

У ходзе работы змешанай камісіі бакі абмяняліся інфармацыяй і статыстычнымі дадзенымі аб узаемным тавараабароце. Акрамя гэтага беларускі і польскі бакі гаварылі аб развіцці аўтамабільных перавозак грузаў і пасажыраў паміж дзвюма краінамі.

Новыя правілы выдачы "дазволаў"

Напрыканцы жніўня бягучага года стала вядома, што міністэрства транспарту прыняло рашэнне аб змене правілаў выдачы дазволаў на міжнародныя перавозкі.

Усе змены, якія ўнесены ў нормы размеркавання дазволаў на міжнародныя перавозкі, можна вывучыць на сайце Мінтранса.

Праблема пры выдачы беларускім перавозчыкам "дазволаў" паўстала ў канцы мінулага года: з-за малой колькасці дазволаў, прадстаўленых Польшчай, невялікія транспартныя фірмы пазбавіліся магчымасці здзяйсняць рэйсы ў суседнюю рэспубліку.

Пасля гэтага Мінтранс правёў у рэгіёнах Беларусі шэраг сустрэч з транспартнымі кампаніямі і паабяцаў вырашыць дадзенае пытанне. У выніку дазволы былі пераразмеркаваны: ведамства разава выдала двухбаковыя (транзітныя) польскія дазволы ўзору 2020 года перавозчыкам ў памеры 50% ад колькасці фур.

9
Тэги:
Беларусь, Польшча
Здабыча нафты

Беларускія нафтавікі пабудавалі пяць новых свідравін

5
(абноўлена 10:26 21.10.2020)
Новыя аб'екты, дзе здабываецца беларускае "чорнае золата", знаходзяцца на Рэчыцкім, Карташоўскім, Некрасаўскім, Краснасельскім і Вугольскім радовішчах.

МІНСК, 21 кас - Sputnik. Работнікі Светлагорскага ўпраўлення буравых работ пабудавалі ў верасні пяць свідравін, паведамілі ў прэс-службе Беларуснафты.

"Новыя аб'екты знаходзяцца на Рэчыцкім, Карташоўскім, Некрасаўскім, Краснасельскім і Вугольскім радовішчах", - удакладнілі ў беларускай кампаніі.

У прэс-службе таксама расказалі, што рабочыя, занятыя на мантаванні вышак, перадалі Светлагорскаму ўпраўленню буравых работ шэсць змантаваных буравых установак.

Раней у Беларуснафце паведамілі, што ў будучым годзе плануюць засяродзіцца на пошукава-разведачных работах, таму што перад кампаніяй стаіць амбіцыйная задача - стабілізаваць здабычу нафты з 2023 года на ўзроўні 1 770 тысяч тон.

Колькі здабудуць нафты ў 2020 годзе?

Па стане на 1 студзеня 2020 года на балансе "Беларуснафты" лічацца 80 радовішчаў з рэшткавымі вымаемымі запасамі 43 мільёна 943 тысячы тон.

Увесь фонд нафтавых свідравін у Беларусі, які эксплуатуецца і дзе здабываецца чорнае золата, складае 865 свідравін. У 2013-2016 гадах адбылася стабілізацыя здабычы на ўзроўні 1 645 000 тон сыравіны ў год. Пачынаючы з 2017 года, ідзе рост здабычы з крокам у 20 тысяч тон.

"Станоўчая дынаміка будзе захавана і ў гэтым годзе. Чаканы аб'ём 2020 года - 1 мільён 710 тысяч тон", - сказаў начальнік НГДУ "Рэчыцанафта" Сяргей Ласіца у інтэрв'ю "Веснік Белнафтахіма".

5
Тэги:
Беларуснафта, Нафта, Беларусь
Прэм'ер-міністр РФ М. Мішусцін прыняў удзел у пасяджэнні міжнароднага дыскусійнага клуба Валдай

Мішусцін: стратэгію развіцця ЕАЭС прадставяць на адабрэнне прэзідэнтам

21
(абноўлена 17:32 20.10.2020)
Каронавірус разбіў ілюзіі тых, хто лічыў сябе непаражальнымі; толькі сумеснымі намаганнямі свет можа супрацьстаяць пагрозе, заявіў прэм'ер-міністр РФ.

МІНСК, 20 кас - Sputnik. Праект стратэгіі развіцця Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) вынесуць на разгляд прэзідэнтаў, адпаведную заяву зрабіў прэм'ер-міністр РФ Міхаіл Мішусцін у аўторак на пасяджэнні дыскусійнага клуба "Валдай".

"ЕАЭС дапамог краінам усвядоміць стратэгіі развіцця, аб'яднаць іх у стратэгію развіцця ЕАЭС. Праект гэтай стратэгіі сёння ў нас гатовы, мы яго горача абмяркоўвалі некалькі месяцаў, будзем выносіць яго на вышэйшы савет, каб прэзідэнты ўхвалілі", - заявіў кіраўнік расійскага Кабінета міністраў.

Пандэмія каронавіруса "згуртавала краіны" саюза, лічыць Мішусцін.

Ён нагадаў, што галоўнымі ў ЕАЭС з'яўляюцца чатыры свабоды - руху тавараў, паслуг, капіталу і працоўнай сілы. "Лічбавая платформа ЕАЭС - над ёй працуе Еўразійскі банк развіцця - павінна даць такую свабоду", - упэўнены прэм'ер-міністр РФ. У якасці прыкладу ён прывёў распрацоўку мабільнага прыкладання для свабоднага руху працоўнай сілы, каб любы жыхар саюза мог свабодна працаўладкавацца.

Пра ўпэўненасць і пэўнасці

"На сёння нам неабходна больш пэўнасці. Гэта добрае англійскае слова certainty. Пэўнасць, якая дасць нам упэўненасць у заўтрашнім дні, [дасць] нашым дзецям упэўненасць у тым, што ўсё будзе добра", - сказаў ён, адказваючы на пытанне ўдзельніка паседжання з КНР.

Прэм'ер выказаў надзею на тое, што дзякуючы "добра пастаўленым" лідарамі дзвюх краін стратэгічным задачам РФ і Кітай жывуць "у добрай пэўнасці".

Як адзначыў Мішусцін, урад Расіі зараз працуе ў фармаце стратэгічнага планавання. "Для нас асноўнае мэтапакладанне, усе асноўныя стратэгіі, якія былі паказаны прэзідэнтам у адпаведным нашым указе аб нацыянальных мэтах развіцця, - гэта такая ключавая мэта, - падкрэсліў прэм'ер. - Яны, дарэчы, усе карэлююцца з Мэтамі ўстойлівага развіцця ААН, што таксама вельмі важна. Мы, імкнучыся да гэтага, дэкампазіруем адпаведныя мэты ў праграмы работы дзяржаўных інстытутаў, федэральных органаў выканаўчай улады, дзяржаўных кампаній, нацыянальных праектаў".

Аб пандэміі і вакцыне ад каронавіруса

Каронавірус разбіў ілюзіі тых, хто лічыў сябе непаражальнымі; толькі сумеснымі намаганнямі свет можа супрацьстаяць пагрозе, заявіў прэм'ер-міністр РФ.

Паводле яго слоў, міжнародным фактарам па барацьбе з каронавірусам можа стаць новая вакцына, якую ўдалося стварыць у Расіі.

"Мы гатовыя аказаць дапамогу, падзяліцца любым вопытам, які напрацавалі за гэты час, і заўсёды адкрытыя для дыялогу нягледзячы на палітычныя, культурныя, або любыя іншыя адрозненні. Гэта наша прынцыповая пазіцыя", - заявіў Мішусцін.

Ён таксама адзначыў, што ўсе рашэнні, якія прымаў кабінет міністраў РФ падчас пандэміі, падпарадкоўваліся адной задачы - выратаваць жыцці людзей.
"Мы дапамагалі тым, хто больш за ўсё пацярпеў у гэтай сітуацыі. Гэта і самі людзі, і бізнес, і цэлыя галіны эканомікі", - пракаментаваў кіраўнік Кабінета міністраў. Пандэмія запатрабавала сур'ёзных выдаткаў бюджэту, але іншага спосабу падтрымаць эканоміку і людзей не было, дадаў ён.

"Цяпер барацьбу з каронавірусам мы вядзем сістэмна, без рыўкоў і шокаў. Ва ўрада ёсць разуменне таго, што трэба рабіць у эканоміцы, у ахове здароўя, у іншых ключавых сферах, ёсць магчымасці, каб дзейнічаць на апярэджанне", - заявіў Мішусцін.

21
Тэги:
Міхаіл Мішусцін, ЕАЭС
Які сёння дзень: 22 кастрычніка 2020 года

Які сёння дзень: 22 кастрычніка 2020 года

0
(абноўлена 09:44 20.10.2020)
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце дзевяноста шостым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 70 дзён.

Якія падзеі адбыліся 22 кастрычніка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 22 кастрычніка

  • У 1702 годзе рускія войскі ўзялі крэпасць Нотэбург падчас Паўночнай вайны.
  • У 1916 годзе адбылося паўстанне салдат, казакаў і матросаў на размеркавальным пункце ў Гомелі.
  • У 1988 годзе ў Вільнюсе пачаўся ўстаноўчы з’езд Літоўскага руху за перабудову "Саюдзіс".

Хто нарадзіўся 22 кастрычніка

  • 1918 год: Алесь Бажко, беларускі пісьменнік, перакладчык.
  • 1958 год: Аляксандр Касцючэнка, беларускі мастак-жывапісец.

Таксама сёння нарадзіліся венгерскі кампазітар Ферэнц Ліст, французскія актрысы Сара Бернар і Катрын Дэнёў і рускі пісьменнік і паэт Іван Бунін.

22 кастрычніка ў народным календары

22 кастрычніка Праваслаўная царква шануе памяць аднаго з дванаццаці апосталаў - Якава Алфеева, які быў братам евангеліста і апостала Матфея.

У народзе гэты дзень называлі "дрэвапілец" – надыходзіў час нарыхтоўваць дровы, а таксама рубіць дрэвы ў лесе для будаўніцтва. Восеньскі перыяд, калі дрэвы "засынаюць", лічыўся найлепшым для нарыхтоўкі, таму што летам драўніна занадта сакавітая.  

Назіралі ў гэты дзень за надвор'ем. Калі раніцай ішоў дождж, увечары можа быць снег. Галалёд прадракаў дажджлівае надвор'е. Калі на пладовых дрэвах яшчэ трымалася лісце, гэта значыць, яшчэ будзе цёпла.

0
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей