Беларуснафта-Сібір

Мінэканамразвіцця РФ унесла ў стратэгічны спіс беларускую кампанію

12
(абноўлена 12:49 02.11.2020)
Расійскія ўлады сфармавалі спецыяльны пералік сістэмаўтваральных прадпрыемстваў, якія могуць разлічваць на аказанне дзяржаўнай падтрымкі ва ўмовах пандэміі каронавіруса.

МІНСК, 2 ліс - Sputnik. "Беларуснафта-Сібір" - адзінае з прадпрыемстваў з беларускімі каранямі, якое ўвайшло ў 2020 годзе ў стратэгічны спіс сістэмаўтваральных арганізацый Расіі, паведамілі ў прэс-службе "Беларуснафты".

Міністэрства эканамічнага развіцця сфармавала гэты пералік для аказання магчымай дзяржпадтрымкі ў перыяд распаўсюджвання COVID-19.

"Калі казаць пра нафтасервіс, то сёння расійскае міністэрства прамысловасці Расійскай Федэрацыі распрацоўвае сістэму падтрымкі буравых кампаній.

Меры могуць распаўсюджвацца толькі на сістэмаўтваральныя прадпрыемствы. Калі сітуацыя з пандэміяй будзе ўскладняцца, то такую дзяржпадтрымку плануецца аказваць. Каб трапіць у групу прэтэндэнтаў, трэба адпавядаць пэўным крытэрам", - сказаў дырэктар кампаніі Дзмітрый Гузаў.

Расійскія ўлады ўнеслі "Беларуснафта-Сібір" у спіс у якасці адной з вядучых кампаній па прадастаўленні паслуг у галіне здабычы нафты і прыроднага газу.

Усяго ў гэтай катэгорыі значыцца 114 арганізацый, сярод іх ПАО "ГазпрАм", АТ "Раснафтагаз", ЛУКОЙЛ, а таксама энергетычныя холдынгі, вуглездабыўныя прадпрыемствы.

12
Тэги:
Беларуснафта
Грашовыя купюры: еўра і долары

Знешні доўг Беларусі за год вырас на мільярд долараў

8
(абноўлена 12:27 30.11.2020)
У бягучым годзе дзяржаўны доўг рэспублікі вырас амаль на траціну або 13 з лішнім мільярдаў долараў.

МІНСК, 30 ліс - Sputnik. Дзяржаўны доўг Беларусі на 1 лістапада склаў 57,9 мільярда рублёў і павялічыўся ў параўнанні з пачаткам 2020 года на 13,1 мільярда рублёў, або на 29,3%, паведамілі ў прэс-службе міністэрства фінансаў.

Пры гэтым знешні дзяржаўны доўг на справаздачны перыяд склаў 18,1 мільярда долараў, павялічыўшыся ад пачатку года на 1 мільярд долараў (з улікам курсавых розніц), або на 5,8%.

У міністэрстве фінансаў распавялі, што за дзесяць месяцаў гэтага года дзяржава ўзяла ў пазыку на знешніх рынках "суму, эквівалентную 2 548,9 мільёна долараў".

Пры гэтым пагашэнне знешніх дзяржаўных запазычанасцяў у студзені-кастрычніку 2020 года склала ўсяго 1 388,2 мільёна долараў.

"Унутраны дзяржаўны доўг па стане на 1 лістапада 2020 года склаў 10,2 мільярда рублёў, павялічыўшыся ад пачатку года на 1,4 мільярда рублёў (з улікам курсавых розніц), або на 16,2%", - удакладнілі ў прэс-службе.

У гэты ж час на рынку былі размешчаны ўнутраныя валютныя і рублёвыя дзяржаўныя аблігацыі на суму, эквівалентную 297,6 мільёна долараў і 300,0 мільёнаў рублёў. Пагасіць за дзесяць месяцаў гэтага года атрымалася аблігацыі на суму, эквівалентную 586,9 мільёна долараў і 173,5 мільёна рублёў.

8
Тэги:
Беларусь
Беларускі прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка

Прагноз Лукашэнкі на 2021 год: будзе складаней, чым у высакосным

8
(абноўлена 12:17 30.11.2020)
Кіраўнік беларускай дзяржавы не губляе надзеі сустрэцца "пад Новы год" з лідарамі ЕАЭС у Маскве ці Санкт-Пецярбургу.

МІНСК, 30 ліс - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка гатовы прыняць кіраўнікоў дзяржаў у Мінску, пра што заявіў сёння на сустрэчы са старшынёй Калегіі ЕЭК Міхаілам Мясніковічам.

Асноўны парадак дня - справы ЕАЭС. Справа ў тым, што паседжанне Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета намечана на 11 снежня. На ім кіраўнікі дзяржаў-членаў павінны зацвердзіць Стратэгічныя напрамкі развіцця еўразійскай інтэграцыі да 2025 года. Таксама ў праекце стратэгіі застаюцца няўзгодненыя пытанне аб коштах на транспарціроўку газу.

Прэзідэнту Беларусі анлайн-фармат не падабаецца. "Вы маю пазіцыю ведаеце, нам бы пара сустрэцца сам-насам, не па тэлевізары, а пагаварыць у адкрытую. Таму што куча праблем", - цытуе Лукашэнку Telegram-канал "Пул Першага", блізкі да прэс-службы кіраўніка дзяржавы.

У ліку галоўных пытанняў беларускі лідар назваў ваенныя, ваенна-палітычныя і эканамічныя, дадаўшы, што гэты год вельмі складаны. "Такога, напэўна, і вы не памятаеце. Але ці то яшчэ будзе", - паабяцаў Лукашэнка.

Прэзідэнт Беларусі не выключае таго, што да Новага года лідары ЕАЭС усё ж сустрэнуцца вочна. "Мы ж звычайна ў Маскве сустракаліся пад Новы год. Ці ў Піцеры. Мы гатовыя і ў Мінску прыняць кіраўнікоў дзяржаў, калі будзе такое жаданне. Усё роўна дзе, але пара вельмі сур'ёзна абмеркаваць праблемы, якія паўстаюць перад намі", - сказаў ён.

Запахла гарачым

Прэзідэнт заявіў, што сусветная эканоміка сёлета абвалілася, крызіс закрануў і прасторы ЕАЭС. Лукашэнка сказаў, што выхад з гэтай сітуацыі будзе вельмі цяжкі.

"Тым больш пачалося проціборства, фактычна ідзе непрыхаваная эканамічная вайна з пераходам на не проста дыпламатычную эліту ў сродках масавай інфармацыі, але ўжо і гарачым запахла. Я прыводзіў зусім нядаўна гэтыя факты: замашкі асобных нашых суседзяў пад прыкрыццём асобных няслабых дзяржаў і іх мэты", - прыводзіць словы Лукашэнкі БелТА.

Справядлівы кошт на тарыфы па транспарціроўцы газу

На саміце, які пройдзе 11 снежня, абмяркуюць 28 пытанняў, прычым 4 з іх лідары ЕАЭС разгледзяць у вузкім коле. Кіраўнік Беларусі настойвае на тым, каб усе запланаваныя пытанні вырашаліся "няўхільна, без зацяжак і ўсялякай бюракратыі".

"Тым больш сітуацыя такая, што, як Пуцін заўсёды падкрэслівае, трэба быць разам. Разам прасцей пераадолець розныя цяжкасцi. Трэба гэтым шляхам і ісці", - падкрэсліў Лукашэнка.

Датычна стратэгіі кірункаў развіцця еўразійскай інтэграцыі да 2025 года, беларускі лідар адзначыў, што спадзяецца нарэшце вырашыць праблему адзіных рынкаў. У прыватнасці, гаворка ідзе аб прыродным газе. Паводле слоў Лукашэнкі, адзінае пытанне, якое не ўзгоднена, - гэта справядлівы кошт на тарыфы па яго транспарціроўцы.

8
Тэги:
Міхаіл Мясніковіч, Аляксандр Лукашэнка, ЕАЭС