Склад гатовай прадукцыі

Беларусь у гэтым годзе знізіла экспарт і імпарт тавараў і паслуг

14
(абноўлена 11:43 10.11.2020)
Па дадзеных Нацбанка, экспарт тавараў і паслуг у 2020 годзе ўпаў на 15,5%, імпарт скараціўся яшчэ больш - на 18,8%.

МІНСК, 10 ліс - Sputnik. Беларусь ад пачатку года прыкметна скараціла экспарт і імпарт тавараў і паслуг, пра гэта сведчаць статыстычныя дадзеныя Нацыянальнага банка рэспублікі.

Па дадзеных рэгулятара, у студзені-верасні бягучага года экспарт тавараў і паслуг упаў адразу на 15,5% да 26,32 мільярда долараў. Імпарт знізіўся яшчэ больш - на 18,8% да 24,8 мільярда долараў. Пры гэтым прафіцыт знешняга гандлю і таварамі і паслугамі 1,5 мільярда долараў, што ў 2,5 разы больш, чым было год таму.

Экспарт тавараў за дзевяць месяцаў скараціўся на 17,2% да 20,05 мільярда долараў, імпарт знізіўся на 18,8% да 21,4 мільярда долараў. У выніку ўтварыўся дэфіцыт гандлю таварамі на суму 1,34 мільярда долараў.

Экспарт паслуг ад пачатку бягучага года паменшыўся на 9,6% да 6,26 мільярда долараў, імпарт паслуг - на 18,8% да 3,42 мільярда долараў. Прафіцыт знешняга гандлю паслугамі склаў 2,85 мільярда долараў, што на 4,7% больш, чым у мінулым годзе.

14
Тэги:
Імпарт, Экспарт, Беларусь
Электрычная падстанцыя

Літва хоча дамовіцца з краінамі Балтыі пра байкот энергіі з БелАЭС

4
(абноўлена 14:09 30.11.2020)
У Вільні разлічваюць, што іншыя балтыйскія рэспублікі далучацца да новай метадалогіі закупкі электраэнергіі ў Расіі, каб выключыць магчымасць набыцця электрычнасці беларускага паходжання.

МІНСК, 30 ліс - Sputnik. Літоўскі аператар сістэмы перадачы электраэнергіі Litgrid адправіў латвійскім і эстонскім аператарам дакумент, закліканы перашкаджаць гандлю электраэнергіяй з Беларускай атамнай станцыі, гаворыцца ў паведамленні Litgrid.

"Litgrid адправіў перагледжаны праект метадалогіі гандлю электраэнергіяй з Расіяй латвійскім і эстонскім аператарам", - заявіла прадстаўнік кампаніі Юрга Эйва РІА "Новости".

Літоўскі бок разлічвае, што новая метадалогія дазволіць стварыць перашкоды для гандлю беларускай электраэнергіяй, якая можа быць выпрацавана на БелАЭС. Метадалогія, закладзеная у 2018 годзе не дае магчымасці вызначыць фактычныя патокі энергіі з Расеі і Беларусі, у тым ліку з атамнай станцыі.

Таму афіцыйны Вільнюс мяркуе, што Рыга і Талін не павінны карыстацца старой метадалогіяй, калі набываюць энергію ў Расіі, каб услед за літоўскім бокам не дапусціць закупкі электраэнергіі беларускага паходжання.

4
Тэги:
БелАЭС, Беларусь, Літва
Тэмы:
БелАЭС у Астраўцы
Грашовыя купюры: еўра і долары

Знешні доўг Беларусі за год вырас на мільярд долараў

8
(абноўлена 12:27 30.11.2020)
У бягучым годзе дзяржаўны доўг рэспублікі вырас амаль на траціну або 13 з лішнім мільярдаў долараў.

МІНСК, 30 ліс - Sputnik. Дзяржаўны доўг Беларусі на 1 лістапада склаў 57,9 мільярда рублёў і павялічыўся ў параўнанні з пачаткам 2020 года на 13,1 мільярда рублёў, або на 29,3%, паведамілі ў прэс-службе міністэрства фінансаў.

Пры гэтым знешні дзяржаўны доўг на справаздачны перыяд склаў 18,1 мільярда долараў, павялічыўшыся ад пачатку года на 1 мільярд долараў (з улікам курсавых розніц), або на 5,8%.

У міністэрстве фінансаў распавялі, што за дзесяць месяцаў гэтага года дзяржава ўзяла ў пазыку на знешніх рынках "суму, эквівалентную 2 548,9 мільёна долараў".

Пры гэтым пагашэнне знешніх дзяржаўных запазычанасцяў у студзені-кастрычніку 2020 года склала ўсяго 1 388,2 мільёна долараў.

"Унутраны дзяржаўны доўг па стане на 1 лістапада 2020 года склаў 10,2 мільярда рублёў, павялічыўшыся ад пачатку года на 1,4 мільярда рублёў (з улікам курсавых розніц), або на 16,2%", - удакладнілі ў прэс-службе.

У гэты ж час на рынку былі размешчаны ўнутраныя валютныя і рублёвыя дзяржаўныя аблігацыі на суму, эквівалентную 297,6 мільёна долараў і 300,0 мільёнаў рублёў. Пагасіць за дзесяць месяцаў гэтага года атрымалася аблігацыі на суму, эквівалентную 586,9 мільёна долараў і 173,5 мільёна рублёў.

8
Тэги:
Беларусь