Нафтавае радовішча Тэнгіз

Апублікаваны праект пагаднення аб пастаўках нафты з Казахстана ў Беларусь

9
(абноўлена 15:19 16.11.2020)
Пасля ўзнікнення цяжкасцяў з доступам да расійскага чорнага золата на пачатку 2020 года беларускія ўлады заняліся пытаннямі дыверсіфікацыі паставак сыравіны.

МІНСК, 16 ліс - Sputnik. Праект пагаднення паміж урадамі Казахстана і Беларусі аб гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве ў галіне паставак нафты і нафтапрадуктаў і праект пастановы ўрада аб яго падпісанні апублікавала Мінэнерга сярэднеазіяцкай рэспублікі.

На пачатку бягучага года з-за адсутнасці кантракту на пастаўкі расійскай нафты на беларускія НПЗ улады рэспублікі заняліся пошукамі альтэрнатыўных крыніц сыравіны.

У Мінску ўсур'ёз разглядалі пытанні забеспячэння паставак чорнага золата з Казахстана трубаправодным або чыгуначным транспартам на бяспошліннай аснове.

Пры гэта афіцыйная пазіцыя казахстанскіх уладаў заключалася ў тым, што такія пастаўкі ў прынцыпе магчымыя толькі ў тым выпадку, калі беларускія ўлады выключаць як рээкспарт сыравіны, так і нафтапрадуктаў, атрыманых з казахстанскай нафты. У Нур-Султане гэта патлумачылі жаданнем выключыць пытанні непатрэбнай канкурэнцыі на знешніх рынках.

Толькі ўнутраны рынак

"Адобрыць прыкладзены праект пагаднення паміж урадам Рэспублікі Казахстан і ўрадам Рэспублікі Беларусь аб гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве ў галіне паставак нафты і нафтапрадуктаў у Рэспубліку Беларусь", - гаворыцца ў праекце пастановы ўрада.

У дакуменце адзначаецца, што супрацоўніцтва ў сферы паставак энергарэсурсаў грунтуецца на абароне ўзаемных інтарэсаў і не павінна наносіць шкоды інтарэсам кожнай з дзяржаў. Сыравіна, што пастаўляецца з Казахстана ў Беларусь, прызначаецца толькі для задавальнення патрэбаў унутранага рынку.

Паралельна запланавана, што з двух бакоў пытаннямі паставак чорнага золата будуць нацыянальныя аператары чыгунак і магістральных трубаправодаў.

Дакументы, апублікаваныя на партале "Адкрытыя нарматыўна-прававыя акты", знаходзяцца на публічным абмеркаванні да 24 лістапада гэтага года.

9
Тэги:
Нафта, Казахстан, Беларусь
Доктар эканамічных навук Ірына Новікава

Новікава: падзенне эканомікі ў краінах ЕАЭС патрабуе нетрадыцыйных рашэнняў

3
(абноўлена 17:01 30.11.2020)
Як па-новаму пабудаваць стратэгію ЕАЭС: доктар эканамічных навук Ірына Новікава заклікае ў першую чаргу прыслухацца да меркавання навукоўцаў.
Новикова: падение ВВП в странах ЕАЭС требует нетрадиционных выходов из ситуации!

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў панядзелак сустрэўся са старшынёй Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Міхаілам Мясніковічам.

Абмяркоўваліся пытанні будучага саміту Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета, які пройдзе ў фармаце відэаканферэнцыі 11 снежня.

"Сітуацыя такая, як Пуцін заўсёды падкрэслівае, трэба быць разам, так прасцей пераадолець усялякія цяжкасці, трэба гэтым шляхам і ісці", - адзначыў беларускі лідар.

Пра тое, як пераадолець бягучыя праблемы эканомікі краін ЕАЭС, слухачам радыё Sputnik распавяла доктар эканамічных навук, загадчык кафедры менеджменту, тэхналогій бізнесу і ўстойлівага развіцця Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта, прафесар Ірына Новікава.

"Падзенне ВУП у краінах ЕАЭС чакаецца ў межах 3,5 - 3,9%, што патрабуе нетрадыцыйных выхадаў з сітуацыі, якая склалася. Варта памятаць, што свет змяніўся, ён пераходзіць да постіндустрыяльнай эканомікі, якая будзе абапірацца на інавацыі. Да таго ж, нашу традыцыйную прадукцыю ніхто не пусціць на развітыя рынкі, яны падзелены. Даходы ў тых краінах, якія гатовыя купляць нашу прадукцыю, недастаткова высокія, каб Беларусі і Расіі гандляваць з імі з прыбыткам", - разважае эксперт.

Як выбудаваць новыя падыходы да эканомікі ЕАЭС, слухайце падрабязней у каментары вядомага беларускага эканаміста, прафесара Ірыны Новікавай на радыё Sputnik Беларусь.

3
Тэги:
ЕАЭС, Эканоміка
Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка

Беларусь выступае за стварэнне незалежнага фінансавага інстытута ў ШАС

7
(абноўлена 16:30 30.11.2020)
Галоўным напрамкам дзейнасці такога інстытута магло б стаць крэдытаванне, не звязанае з фінансаваннем інвестыцыйных праектаў.

МІНСК, 30 ліс - Sputnik. Беларусь падтрымлівае стварэнне ў рамках Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва паўнавартаснага фінансавага інстытута, заявіў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка падчас анлайн-пасяджэння Савета кіраўнікоў урадаў ШАС.

Паводле яго слоў, пытанне фінансавай і эканамічнай бяспекі вельмі актуальнае для ШАС як адной з найбольш шматлікіх і ўплывовых арганізацый.

Таксама Галоўчанка дадаў, што ў Беларусі лічаць запатрабаваным стварэнне ў цяперашніх умовах "паўнавартаснага фінансавага інстытута для краін адзінага лёсу", які не будзе залежаць ад рашэнняў і дзеянняў заходніх структур.

"Галоўнымі напрамкамі дзейнасці гэтага інстытута магло б стаць не звязанае з фінансаваннем інвестыцыйных праектаў крэдытаванне, а таксама прадастаўленне стабілізацыйных пазык, у тым ліку на падтрымку праграм развіцця", - лічыць Раман Галоўчанка.

У склад Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва ўваходзяць восем краін - Індыя, Казахстан, Кыргызстан, Кітай, Пакістан, Расія, Таджыкістан і Узбекістан. Чатыры дзяржавы, сярод якіх і Беларусь, маюць статус назіральніка (таксама гэта Афганістан, Іран і Манголія). Яшчэ шэсць краін - партнёры па дыялогу (Азербайджан, Арменія, Камбоджа, Непал, Турцыя, Шры-Ланка).

Савет кіраўнікоў урадаў ШАС збіраецца адзін раз у год. Як правіла, абмяркоўваецца стратэгія ўзаемадзеяння, рашэнне прынцыповых эканамічных пытанняў і іншыя праблемы.

7
Тэги:
Беларусь, ШАС