МІНСК, 10 сне - Sputnik. Знешнегандлёвы абарот тавараў і паслуг у студзені-кастрычніку бягучага года склаў 57 928,6 мільёна долараў, паведамляе прэс-служба Нацбанка.
Экспарт тавараў і паслуг за справаздачны перыяд дасягнуў лічбы ў 29 854,3 мільёна долараў, а імпарт тавараў і паслуг - усяго 28 074,3 мільёна долараў.
Такім чынам, Беларусь здолела атрымаць станоўчае сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі ў памеры 1 780,0 мільёна долараў.
Цікава, што знешнегандлёвы абарот тавараў за студзень-кастрычнік 2020 года ледзьве давалокся да лічбы ў 46 955,6 мільёна долараў, хоць годам раней яна складала 56 406,8 мільёна долараў. Праўда, калі ў мінулым годзе адмоўнае сальда было ў адзнакі ў 2 568,2 мільёна долараў, то цяпер - 1 383,0 мільёна долараў.
У той жа час знешнегандлёвы абарот паслуг апынуўся ўсяго 10 973,0 мільёна долараў, а у 2019 годзе ён быў у адзнакі ў 12 493,6. Пры гэтым дадатнае сальда павялічылася з 3 022,2 мільёна даляраў да 3 163,0 мільёна долараў.
МІНСК, 19 сту – Sputnik. Галоўчанка звярнуў увагу на захаванне ўзаемадапаўняльнасці эканомік дзвюх краін і выказаў задаволенасць тым, як развіваюцца адносіны Мінска і Масквы.
"Трэба рухацца наперад. Нас жыццё падштурхоўвае да таго, што мы павінны... аб'яднаць нашы патэнцыялы - прамысловы, у першую чаргу, інтэлектуальны, навуковы, культурны", - сказаў Галоўчанка на сустрэчы з паслом РФ у Беларусі Дзмітрыем Мезенцавым у Мінску.
Беларускі прэм'ер пры гэтым выказаў меркаванне, што свет цяпер "ідзе па траекторыі падзелу, ідзе фактычна на разбурэнне інтэграцыі". Па словах Галоўчанкі, гаворка нават пра тыя дамоўленасці, якія раней былі дасягнуты, што вядзе да з'яўлення новых бар'ераў.
"Пандэмія паўплывала на гэтыя працэсы... Нам трэба ісці ў бок зліцця нашых патэнцыялаў у тых сферах, якія я назваў", - падкрэсліў Галоўчанка.
Ён таксама звярнуў увагу, што ўдалося захаваць ўзаемадапаўняльнасць эканомік дзвюх краін. І менавіта пра гэта беларускія ўлады плануюць у бліжэйшы час гаварыць з расійскімі калегамі.
"Трэба не проста ствараць гандлёвыя, гандлёва-прамысловыя ланцужкі, трэба ствараць сумесныя бізнэсы, трэба сыходзіць ад нахілу рэгулятарнага ў бок стваральнага. Мы павінны эканоміць грошы адзін аднаго, інтэлектуальныя рэсурсы адзін аднаго", - адзначыў ён.
Па словах Галоўчанкі, мінулы год у цэлым быў канструктыўным і плённым для беларуска-расійскіх адносін. Дзякуючы гэтаму ў 2021-й Мінск і Масква ўвайшлі з вырашанымі пытаннямі па пастаўках энергарэсурсаў і дасягнутымі дамоўленасцямі ў паліўна-энергетычнай сферы.
Чытайце таксама:
МІНСК, 19 сту – Sputnik. Лясная гаспадарка - гэта фундаментальная галіна, якую ўдалося захаваць, аб гэтым заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы ў Палацы незалежнасці з намеснікам прэм'ер-міністра Аляксандрам Субоціным і міністрам лясной гаспадаркі Віталіем Дрожджай.
Лукашэнка адзначыў, што лес - каштоўны аднаўляльны рэсурс, які займае каля 40% тэрыторыі Беларусі. На яго думку, за гады суверэнітэту краіна змагла прымножыць гэта багацце. Сёння плошча лесу павялічана амаль на мільён гектараў.
"Гэта сведчыць, што мы не "драпежнікі" і да прыроды, таго рэсурсу, які падараваны нам Госпадам, ставімся па-чалавечы", - падкрэсліў ён.
Паводле слоў Лукашэнкі, Беларусь у лідэрах і па запасах драўніны ў Еўропе. Сёння яны складаюць амаль два мільярды кубічных метраў.
"І гэта важна, мы аднавілі тое, што было страчана ў бытнасць Савецкага Саюза, калі ўсю драўніну гналі эшалонамі за межы краіны, секлі", - сказаў беларускі лідэр.
І дадаў, што доля так званых спелых лясоў (гатовых да высечкі) сёння складае каля 20%, калі ў 90-ыя была ўсяго толькі 3%.
Лукашэнка назваў лясную галіну прыбытковай, паколькі яна прыносіць у два разы больш даходу, чым атрымлівае фінансавання з бюджэту. А яшчэ папрасіў чыноўнікаў перапрацоўваць неякасны лес, а не кідаць яго.
"Мы гэтую драўніну перапрацуем ў дровы і прададзім з высокай рэнтабельнасцю ў Еўропу. Ды і не толькі Еўропа, нам свае патрэбы трэба закрыць, вызначыць аб'ёмы. Колькі нам трэба дранкі, пелет, каб замясціць прыродны газ", - заявіў прэзідэнт.
На яго думку, краіне трэба больш актыўна пераходзіць на абаграванне дамоў на мясцовым паліве, а не спальваць дарагі імпартны прыродны газ.
Як паведаміў міністр лясной гаспадаркі Віталій Дрожжа, беларускія лясы ў асноўным складаюцца з сасны - яе 55%. Далей ідзе бяроза - 19%, елка - 11%. Ён таксама адзначыў, што ў краіне нядаўна пабудавалі вялікі цяплічны комплекс пры Рэспубліканскім лясным селекцыйна-насенняводчым цэнтры, дзе вырошчваюць дрэвы, устойлівыя да беларускага клімату, а таксама розных хвароб.
МІНСК, 19 сту – Sputnik. Рашэнне савета Міжнароднай федэрацыі хакея (IIHF) парушае статут арганізацыі, а таксама іншыя міжнародныя дакументы, заявіў старшыня камісіі па спартыўным праве Асацыяцыі юрыстаў Расіі Сяргей Аляксееў, каментуючы адмену федэрацыяй правядзення ЧС у Мінску. Ён падкрэсліў, што рашэнне можна абскардзіць у Спартыўным арбітражным судзе (CAS).
Таксама юрыст зазначыў, што беларускі бок можа запатрабаваць кампенсацыі страт, якія панесены пры арганізацыі чэмпіянату. Калі Мінск дакументальна пацвердзіць расходы, тады ёсць шанец гэтыя сродкі спагнаць.
"Гэта паспешлівае рашэнне, непрадуманае і юрыдычна непрапрацаванае. Яно можа негатыўна адбіцца і на маральным стане спартсменаў, можа дэмаралізаваць беларускіх спартсменаў", - дадаў ён.
Аляксееў удакладніў, што IIHF прыняла чыста палітычнае рашэнне.
"Рашэнне IIHF, прынятае па навядзенні членаў Еўрапарламента, уяўляе элемент ціску на "непаслухмяныя" краіны, якія паказваюць добрыя вынікі ў спорце", - адзначыў ён.
Эксперт упэўнены, што трэба дамагацца аргументаванага адказу МАК па прынятаму рашэнню, "каб спадзявацца не на сілу палітычнай кан'юнктуры і рэверансаў, а на сілу прававых нормаў, якія дзейнічаюць у сферы спартыўнага і алімпійскага руху".
Чэмпіянат свету па хакеі планавалі правесці ў сталіцах Беларусі і Латвіі. У панядзелак, 18 студзеня, Міжнародная федэрацыя хакея абвясціла, што Мінск пазбаўлены права на правядзенне мерапрыемства.
Рашэнне IIHF патлумачыла тым, што ў краіне існуюць праблемы з бяспекай з-за палітычнай сітуацыі, якая склалася. Таксама ёсць пытанні, звязаныя з пандэміяй каронавіруса.
Нагадаем, што раней Мінск заяўляў аб поўнай гатоўнасці правесці ЧС сваімі сіламі, калі Рыга адмовіцца ад сумеснай арганізацыі форуму. Цяпер статус Латвіі як суарганізатара чэмпіянату не вядомы, рашэнне па гэтым пытанні будзе разглядаць федэрацыя ў бліжэйшыя дні.
Што тычыцца кампенсацыі, Міжнародная федэрацыя хакея паабяцала выплаціць яе Беларусі, як толькі ўсе пытанні па канчатковым правядзенні форуму будуць вырашаны.
У Мінску ўжо выказалі шкадаванне з прычыны адмены чэмпіянату. Як заявіў старшыня Федэрацыі хакея Беларусі Дзмітрый Баскаў, турнір 2021 года быў бы праведзены не горш, чым у 2014 годзе. Паводле яго слоў, форум прыцягнуў бы ў краіну тысячы балельшчыкаў і журналістаў, якія "на свае вочы ўбачылі б прыгажосці Беларусі і пераканаліся ў бяспецы краіны".
Чытайце таксама: