МІНСК, 17 сне - Sputnik. Расія пачала спускацца з нафтагазавай іголкі, сказаў кіраўнік расійскай дзяржавы Уладзімір Пуцін падчас штогадовай вялікай прэс-канферэнцыі.
Паводле яго слоў, відавочным і станоўчым вынікам развіцця расійскай эканомікі з'яўляецца той факт, што 70% бюджэту краіны сфарміраваны не за кошт даходаў у нафтагазавай сферы.
"Гэта значыць, што мы не ў поўнай меры, але ўсё ж пачынаем злазіць з так званай нафтагазавай іголкі", - канстатаваў прэзідэнт Расіі.
Пасля чаго звярнуў увагу, што калі нехта спрабуе прадставіць Расію "дагэтуль толькі бензакалонкай, то гэта ўжо не мае пад сабой рэальных падставаў".
Пры гэтым Уладзімір Пуцін не стаў адмаўляць, што залежнасць расійскай эканомікі ад нафты і газу "яшчэ вельмі вялікая, і мы гэта павінны мець з вамі на ўвазе".
Прамую трансляцыю прэс-канферэнцыі глядзіце на Sputnik.
Чытайце таксама:
Эксперты чакаюць ад расійскага рубля далейшага ўмацавання
МІНСК, 22 сту – Sputnik. Галоўным клопатам Yara застаецца здароўе, бяспека і дабрабыт работнікаў "Беларуськалія", гаворыцца ў афіцыйнай заяве нарвежскай кампаніі.
Раней стала вядома, што "Беларуськалій" заявіў аб гатоўнасці вярнуць на працу супрацоўнікаў, якія былі звольненыя за ўдзел у стачцы, і зняць з іх дысцыплінарныя спагнанні. Для гэтага былым шахцёрам трэба толькі падаць заявы, а нарвежскія партнёры былі запрошаны ажыццяўляць маніторынг сітуацыі на прадпрыемстве.
У сваю чаргу, "будучы доўгатэрміновым партнёрам адной з найбуйнейшых кампаній Беларусі, Yara ў апошнія месяцы імкнулася да пазітыўных змяненняў з дапамогай цеснага і рэгулярнага дыялогу з кіраўніцтвам БКК і Беларуськалія".
Кіраўніцтва нарвежскай кампаніі наведвала Салігорск, каб данесці сваю пазіцыю ў дачыненні да правоў працоўных да менеджменту Беларускай калійнай кампаніі і непасрэдна найбуйнейшай гарнаруднай вытворчасці ў рэспубліцы. Для гэтага Yara таксама актыўна супрацоўнічае з беларускімі і нарвежскімі прафсаюзамі.
"Yara працягвае ўзаемадзейнічаць з шэрагам зацікаўленых бакоў унутры і за межамі Беларусі, у тым ліку лідэра беларускай дэмакратычнай апазіцыі Святлану Ціханоўскую, каб ацаніць, як гэта можа аказаць найбольш станоўчы ўплыў", - напісана ў заяве кампаніі.
Пры гэтым нарвежцы сцвярджаюць, што галоўным для іх застаецца здароўе, бяспека і дабрабыт работнікаў Беларуськалія, які ў сваю чаргу пацвярджае сваю гатоўнасць супрацоўнічаць.
Найбуйнейшы замежны партнёр Беларуськалія лічыць усе гэтыя крокі пазітыўным знакам, але абяцае і надалей сачыць за сітуацыяй у Салігорску.
Пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі на прадпрыемстве быў створаны стачачны камітэт, які выказваў нязгоду з іх вынікамі.
Забастоўкі на "Беларуськаліі" праходзілі 17 і 18 жніўня 2020 года: у тыя дні супрацоўнікі адмовіліся выходзіць на працу. Вярхоўны суд прызнаў забастоўку на прадпрыемстве незаконнай.
МІНСК, 21 сту – Sputnik. Міністэрства эканомікі ўнясе дапрацоўкі ў дзяржаўную праграму інвестыцый з пункту гледжання эфектыўнасці праектаў, пасля чаго яна будзе ўнесена на разгляд кіраўніка дзяржавы, заявіў міністр эканомікі Аляксандр Чарвякоў пасля нарады ў Палацы Незалежнасці.
Паводле яго слоў, фінансаванне будзе сканцэнтравана на сферах, якія носяць на сённяшні дзень актуальны характар. Пасля чаго прывёў у прыклад медыцыну, транспартную інфраструктуру, энергетыку і меліярацыю.
Міністр запэўніў, што ў інвестыцыйнай праграме будуць адлюстраваны толькі тыя праекты, якія абяцаюць аддачу ў бліжэйшы час і паспрыяюць стварэнню рабочых месцаў і паступленню падаткаў.
"Яна павінна стаць эфектыўнай з пункту гледжання ўкладвання дзяржаўных рэсурсаў", - адзначыў Чарвякоў.
Інвестыцыйная праграма ўлады будзе падтрымліваць сацыяльную і інжынерную інфраструктуру з мэтай развіцця чалавечага капіталу і бізнесу.
"Мы працягнем фінансаванне тых аб'ектаў, якія ўжо пачатыя (каля 70%)", - сказаў міністр эканомікі.
Па падліках профільнага ведамства, унутраны валавы прадукт рэспублікі недаатрымлівае каля 12% з-за шэрага бізнесу. Міжнародныя эксперты называюць лічбу ў 18%.
Закранаючы пытанні далейшага развіцця аграэкатурызму, Чарвякоў звярнуў увагу, што гэта патэнцыял, які трэба ўжываць.
"Мы павінны карыстацца нашымі прыроднымі багаццямі і магчымасцю нашых людзей выкарыстоўваць іх і ствараць працоўныя месцы там, дзе не заўсёды можна паставіць буйное прадпрыемства", - рэзюмаваў ён.
Чытайце таксама:
Магчымасці беларускай арміі істотна ўзраслі з прынятымі на ўзбраенне комплексамі баявой авіяцыі і сіл супрацьпаветранай абароны. Як і з чым нясуць кругласутачнае баявое дзяжурства ў небе Беларусі, даведаўся карэспандэнт Sputnik.
Авіябаза ў Баранавічах. На ўзлётную паласу рыхтуецца сесці самалёт, але манеўр - падманны. Знізіўшыся, машына аглушае ровам фарсажу і зноў рэзка ўзнімаецца ў неба, а праз секунду хаваецца ў аблоках.
Звышманёўранасць - мабыць, самая адметная асаблівасць Су-30 СМ. Самалёт валодае рухавіком з кіраваным вектарам цягі. Па ідэі канструктараў, такое апярэнне дазваляе выконваць неймаверныя віражы і літаральна завісаць у паветры. Вядома, пры належнай падрыхтоўцы лётчыка. Сёння ў кабіне Су-30 СМ пара на чале з камандзірам 61-й авіябазы.
"За год удалося налётаць досыць шмат гадзін. Па сутнасці гэта не самалёт, а шматфункцыянальны комплекс, які дапамагае лётчыку паражаць паветраныя і наземныя мэты, весці разведку і ставіць перашкоды", - распавядае камандзір 61-й авіяцыйнай базы Юрый Пыжык.
Паводле яго слоў, усё кіраванне заснавана на электроніцы.
"Лічбавыя сродкі, самі разумееце, робяць кіраванне дакладным і хуткім. Машына валодае прыцэлам, які засякае цэлі на адлегласці да 200 кіламетраў і застаецца толькі выйсці на дыстанцыю паражэння для пуску ракеты, скіду бомбы ці стрэлу з гарматы", - дадаў камандзір.
Сёння наўрад ці многія ўспомняць, як нараджаўся праект Су-30. Гэта было ў пачатку 90-х. Развал, у тым ліку, у абаронцы. Менавіта тады на заводзе ў Іркуцку вырашылі прапанаваць Індыі - партнёру Расіі яшчэ з часоў СССР - удасканаленыя знішчальнікі. Кіраваны вектар цягі - галоўнае ноў-хаў.
Перамовы вяліся 5 гадоў - такая асаблівасць рынку. Але на ваенных піруэты Су-30 МКІ ( "І" у абрэвіятуры азначае "індыйскі") зрабілі ўражанні ў небе Бангалора.
А следам... у 1999 праходзіў прэстыжны авіясалон у Ле-Бурже: пры выкананні віражоў на гранічныых магчымасцях расійскі шматмэтавы знішчальнік пацярпеў катастрофу. Але ў гэтым не было ні памылкі экіпажа, ні няспраўнасцей машыны. Арганізатары аэрасалона (а галоўны канкурэнт "сушак" - французскія Rafael) скарацілі час палёту. Кажучы папросту, адбілася спешка.
Здарэнне, зрэшты, не перашкодзіла кантракту, а ў далейшым стварэнню пры падтрымцы Расіі карпарацыі Хіндустан аэранаўтык. Экспарт дазволіў удасканальваць расійскую авіяпрамысловасць і перарос у такія праекты як Су-30 СМ, Су-34, Су-35, а таксама перспектыўны комплекс 5-га пакалення - Су-57.
Баявое дзяжурства Су-30 СМ у Беларусі ў пары з МіГ-29. Шматфункцыянальны комплекс знаходзіцца на ўзбраенні ў Індыі, Кітаі, Венесуэле, Арменіі, Казахстане. Самалёт носіць статус не толькі простага ў эксплуатацыі, але і ў абслугоўванні.
"Самалёт асвоілі і працягваюць асвойваць маладыя экіпажы. Ім, вядома, больш звыкла і прасцей працаваць з кампьютэрным абсталяваннем. Пасля атрымання каманд на баявы вылет Су-30 СМ праз дзесяць хвілін будзе ў паветры", - кажа старшы тэхнік Радзівон П'янаў.
За беларускімі Су-30 СМ з цікаўнасцю назіраюць на заходніх граніцах. Пра гэта сведчаць дадзеныя, якія паступаюць на "Сопку-2".
Расійскі радыёлакацыйны комплекс - яшчэ адно нядаўняе папаўненне сярод сродкаў супрацьпаветранай абароны.
"Комплекс валодае першасным і другасным лакатарамі, якія дазваляюць выявіць паветраныя судны ў радыусе да 360 і 400 кіламетраў. Уся апаратура настроена ў працоўным і рэзервовым рэжымах. У выпадку выхаду з ладу якіх-небудзь вузлоў, пераход на дублюючую апаратуру ажыццяўляецца за дзве секунды. Можа працаваць абсалютна аўтаномна", - растлумачыў начальнік радыёлакацыйнага вузла Арцём Лісоўскі.
"Сопка-2" таксама абсталявана метэаканалам: надвор'е з'яўляецца для лётчыкаў інфармацыяй з пазнакай "высокага прыярытэту".
Таксама расійская станцыя. У адрозненні ад "Сопкі", яе перавага - мабільнасць. Павышаць абароназдольнасць Беларусі дазваляюць і айчынныя распрацоўкі. Да прыкладу, РЛС "Усход-Д" і станцыя выяўлення нізкалётных мэтаў "Раса".
"Усход-Д" прызначаны для выяўлення паветраных аб'ектаў, пачынаючы ад паветранага шара да любога лятальнага апарата. Станцыя дае аператару абвестку пра тып, хуткасць і выдаленне судна", - рапартуе начальнік радыёлакацыйнага вузла Аляксандр Кісялёў.
Вопыт стварэння найноўшых сродкаў і ўзбраенняў дазваляе праводзіць сумесныя манеўры. Не выключана, што выпрабаванні беларускіх і расійскіх збройнікаў могуць прайсці на бліжэйшых вучэннях "Захад-2021". Стратэгічная трэніроўка ваенных дзвюх краін запланавана на восень.