Вытворчасць трактароў Беларус, архіўнае фота

Падоўжаны меры падтрымкі эканомікі Беларусі ва ўмовах пандэміі

14
(абноўлена 16:26 07.01.2021)
Беларускія наймальнікі атрымалі дадатковыя правы: яны змогуць афармляць самаізаляцыю работнікаў як адпачынак.

МІНСК, 7 сту – Sputnik. Дзеянне мер падтрымкі беларускай эканомікі ва ўмовах пандэміі каронавіруса падоўжана, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Адпаведны дакумент падпісаў прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка: унесены змены ва ўказ № 143 "Аб падтрымцы эканомікі", прыняты ў канцы красавіка 2020 года.

"У прыватнасці, падаўжаюцца магчымасць прадастаўлення падатковых ільгот па плацяжах у мясцовыя бюджэты і арэнднай плаце за зямельныя ўчасткі, мараторый на павелічэнне базавай арэнднай велічыні, дазвол на рэалізацыю безрэцэптурных лекавых сродкаў у інтэрнэце", - сказалі ў прэс-службе.

Акрамя таго, на першае паўгоддзе 2021-га перанесены тэрмін прадастаўлення растэрміновак пагашэння арэндных плацяжоў па адтэрміноўках, прадастаўленых у II і III кварталах мінулага года, прадастаўляюцца новыя адтэрміноўкі ў першым паўгоддзі 2021-га з растэрміноўкай пагашэння абавязацельстваў да канца года.

У пералік відаў дзейнасці, найбольш схільных да неспрыяльнага ўздзеяння эпідсітуацыі, унесены паказ кінафільмаў. У адпаведнасці з дакументам арганізацыі змогуць па ўзгадненні з уласнікамі не праводзіць інвентарызацыі маёмасці, якая знаходзіцца на бухуліку.

Наймальнікам

Беларускія наймальнікі таксама атрымалі дадатковыя правы, яны могуць:

  • прадастаўляць работніку адпачынак для знаходжання ў рэжыме самаізаляцыі,
  • аб'яўляць прастой без абмежавання яго агульнай працягласці на працягу каляндарнага года,
  • уключаць у працоўны год, за які прадастаўляецца водпуск, час прадугледжаных заканадаўствам водпускаў без захавання заработнай платы, якія прадстаўляюцца па ініцыятыве наймальніка,
  • вызваляць работніка ад працы ў сувязі з яго хваравітым станам без захавання зарплаты на тэрмін да трох каляндарных дзён сумарна на працягу тэрміну дзеяння ўказа.
14
Тэги:
Аляксандр Лукашэнка, Эканоміка
Медыцынскі работнік у аддзяленні дэзінфекцыі шпіталя COVID-19

Міністэрства аховы здароўя скарэкціравала памеры некаторых надбавак медыкам

7
(абноўлена 12:03 28.01.2021)
Змяненні закранулі, у тым ліку, і даплаты рэктарам, прарэктарам, дэканам, прафесарам і выкладчыкам медыцынскіх ВНУ і ўстаноў дадатковай адукацыі.

МІНСК, 28 сту – Sputnik. Міністэрства аховы здароўя скарэкціравала памеры стымулюючых і кампенсуючых выплат работнікам бюджэтных арганізацый, афіцыйны дакумент апублікаваны на партале Pravo.by.

За асаблівасці прафесійнай дзейнасці

У памеры 40% надбаўкі выплацяць:

- працуючым на пультах кіравання жыццезабеспячэння аперацыйных блокаў;

- абслугоўваючым інжынерна-тэхнічныя сістэмы жыццезабеспячэння, складаныя медыцынскія электраўстаноўкі і кампьютэрныя сістэмы для правядзення сеансаў прамянёвай тэрапіі;

- забяспечваючым работы па вытворчасці і кантролю якасці радыеактыўных лекаў;

- абслугоўваючым інжынерна-тэхнічныя сістэмы медыцынскай візуалізацыі (КТ, МРТ, УГД, ЭКГ і гэтак далей).

Надбаўку ў памеры 35% акладу атрымаюць:

- інжынеры, вядучыя інжынеры, якія працуюць з асабліва складанай медыцынскай апаратурай пры правядзенні аперацый па клеткавай трансплантацыі, трансплантацыі органаў, часткі органа, аперацый на сэрцы.

Надбаўка ў памеры 80% акладу усталёўваецца:

- хімікам і біёлагам за выкананне комплексных шматэтапных малекулярна-біялагічных даследаванняў, імунаферментных даследаванняў, даследаванняў у галіне клетачнай медыцыны;

- медыцынскім фізікам і інжынерам за выкананне работ па сінтэзе, фармакапейнаму аналізу і дазіметрычнаму кантролю радыёфармацэўтычных лекавых сродкаў.

Работнікам бюджэтных арганізацый

Надбаўку ў памеры 20% акладу атрымаюць:

- медыкі дзяржаўных бальніц, дзе 50% пацыентаў з'яўляюцца інвалідамі;

- кіроўцы хуткай дапамогі;

- медыцынскія і фармацэўтычныя работнікі дамоў дзіцяці.

Надбаўка ў памеры 40% акладу прадугледжана фармацэўтам, якія маюць сярэднюю спецыяльную фармацэўтычную адукацыю, а 50%-ю надбаўку - з вышэйшай фармацэўтычнай.

Надбаўку ў памеры 50% атрымаюць таксама работнікі з вышэйшай немедыцынскай адукацыяй - псіхолагі, біёлагі, энтамолагі, фізікі, хімікі, фізіёлагі, інструктары-метадысты фізічнай рэабілітацыі, інструктары-метадысты па эргатерапіі, інструктары-метадысты па адаптыўнай фізкультуры і заолагі.

Даплаты будуць і ў медработнікаў, якія завяршылі лячэнне пацыентаў з сухотамі - у памеры 50% акладу аднаразова за кожнага пацыента, але не больш за 100% акладу.

Надбаўка за забеспячэнне паказчыкаў дзейнасці бюджэтнай арганізацыі ўстанаўліваецца іх кіраўнікам у памеры да 200% акладу.

Работнікам антыдопінгавай лабараторыі

Кіраўнікам і спецыялістам Нацыянальнай антыдопінгавай лабараторыі дастануцца надбаўкі ў памерах:

- ад 150 да 180% акладу ўключна - тым, хто працуе ў дадзенай арганізацыі да 1 года;

- ад 181 да 200% акладу ўключна - тым, хто працуе 1 год і больш.

Педагогам медыцынскіх ВНУ і медкаледжаў

Таксама зменены надбаўкі рэктарам, прарэктарам, дэканам, прафесарска-выкладчыцкаму складу медыцынскіх ВНУ, устаноў дадатковай адукацыі. На надбаўкі ім можна будзе накіроўваць 10% ад сум акладаў. Пры гэтым самі даплаты ўстаноўлены за канкрэтныя віды работ:

- за куратарства - ад 20 да 40% акладу;

- за працу з замежнымі студэнтамі - ад 30 да 40%;

- за прафарыентацыйную працу і працу па ўзаемадзеянні з арганізацыямі-заказчыкамі кадраў - ад 30 да 40%;

- за распрацоўку, абнаўленне вучэбна-метадычнай дакументацыі на замежнай мове - ад 20 да 50%;

- за распрацоўку і ўкараненне ў навучальны працэс інавацыйных адукацыйных тэхналогій, формаў і метадаў навучання, у тым ліку электронных, - ад 20 да 50%.

Поўны пералік надбавак можна паглядзець тут. Пастанова ўступае ў сілу з 1 ліпеня 2021 года.

7
Тэги:
Беларусь, Ахова здароўя
Запраўка аўтамабіля на АЗС

Паліва зноў падаражэла

10
(абноўлена 10:25 28.01.2021)
У папярэдні раз цэны змяняліся крыху больш за тыдзень таму - 21 студзеня. Рост цэн звязваюць з коштам нафты на сусветным рынку.

МІНСК, 28 сту – Sputnik. Дызельнае паліва і аўтамабільны бензін падаражэлі у Беларусі з 28 студзеня, цэны змяніліся на 1 капейку за літр, паведаміла прэс-служба "Белнафтахіма".

Такім чынам, сёння рознічныя цэны на маторнае паліва склалі:

  • АІ-92-К5-Еўра - 1,72 рублі,
  • АІ-95-К5-Еўра - 1,82 рублі,
  • АІ-98-К5-Еўра - 2,04 рублі,
  • ДТ - 1,82 рублі.

Гэта другое змяненне цэн на аўтамабільнае паліва ў гэтым годзе, да гэтага цэннікі на АЗС павялічваліся 21 студзеня. Варта адзначыць, што да першага падаражэння ў гэтым годзе старыя цэны пратрымаліся 85 дзён. Дарэчы, у 2020-м цэны на бензін і дызель мяняліся 16 разоў, у 2019-м - 28 разоў.

У "Белнафтахіме" тыдзень таму падкрэслілі, што ў студзені 2021 года адзначаецца значны рост кошту нафты на сусветным рынку. Сярэдняя каціроўка нафты маркі Brent склала 54,3 долара за барэль і ўзрасла ў параўнанні з сярэднегадавым узроўнем 2020 года - на 30%.

Тым часам, цэны на паліва ў Беларусі застаюцца на 22 - 51% ніжэй, чым у сумежных еўрапейскіх дзяржавах і вышэй рознічных цэн Расійскай Федэрацыі на 8 - 10%.

Чытайце таксама:

10
Тэги:
Беларусь, Цэны і кошты
Адкрыццё выставы пераможцаў конкурсу ім. Андрэя Сценіна ў Кейптаўне

У журы конкурсу Андрэя Сценіна-2021 увайшлі лідэры сусветнай фотаіндустрыі

5
(абноўлена 14:30 28.01.2021)
У 2021 годзе інтэрнацыянальная каманда конкурсу па-свойму ўнікальная: у яе ўвайшлі прадстаўнікі найбуйнейшых СМІ свету і тытулаваныя фатографы.

МІНСК, 28 сту – Sputnik. Міжнародны конкурс для маладых фотарэпарцёраў імя Андрэя Сценіна назваў склад свайго зорнага журы.

Сярод іх - фотадырэктар часопіса "Штэрн" Андрэас Трамп (Германія); Рут Айххорн (Германія), незалежны куратар і фотарэдактар, у мінулым - фотадырэктар нямецкай версіі часопіса "ГЕА"; заснавальнік і каардынатар штогадовага Фестывалю этычнай фатаграфіі ў Лодзі Альберта Прына (Італія); фотарэдактар ​​найстарэйшых выданняў Паўднёвай Афрыкі "Кейп Таймс" і "Кейп Аргус" (Cape Argus) у складзе медыягрупы "Індэпэндэнт Медыя" Йэн Лэндсберг (ПАР); двухразовы ўладальнік вядучай фотапрэміі свету World Press Photo, спецыяльны фотакарэспандэнт РІА Навіны Валерый Мельнікаў (Расія); Юрый Козыраў (Расія), шматразовы ўладальнік вядучых міжнародных фотапрэмій, сузаснавальнік міжнароднага агенцтва фатаграфіі "Нур".

Юрый Козыраў, расійскі фатограф, сузаснавальнік агенцтва Noor Images: "Я ўдзячны і для мяне ганарова быць запрошаным у журы конкурсу ім. Сценіна. Гэта - ужо сталая каманда са сваім аўтарытэтам, сваімі поглядамі, канцэпцыяй, умовамі, ды і з легендай. Андрэй быў добрым фатографам, выдатным прафесіяналам. Вельмі важна пра гэта памятаць. Для мяне любы конкурс - гэта сумленнае падвядзенне вынікаў: праглядаючы ўсе, што зрабіў за год, ты разумееш свае плюсы і мінусы. Ёсць таксама і аб'ектыўныя абставіны - напрыклад, гэты год быў складаным для ўсіх нас. Калі разглядаць прафесію фотажурналіста, то яе ключавы момант - гэта магчымасць рухацца і аказвацца ў правільных месцах своечасова.

Людзі гатовыя, напрыклад, як Андрэй Сценін, ісці рызыкаваць і быць там, дзе горача. І раптам з-за пандэміі мы апынуліся ў такіх жорсткіх рамках, калі нас усіх абмежавалі ў перасоўванні. Мне вельмі цікава, як фатографы, тым больш маладыя хлопцы, для якіх рух - гэта жыццё, спраўляліся і вырашалі гэтую праблему. З нагоды каронавіруса абавязкова выкажуцца маладыя людзі.

Але вылучаць адну гэтую тэму няправільна. Жыццё працягваецца. І, калі звяртацца ізноў жа да вопыту Андрэя Сценіна, які здымаў вайну і быў ваенным рэпарцёрам, - ён здымаў і жыццё там, у канфліктах. А жыццё, як мы ведаем, не толькі з куль складаецца: там і нараджаюць, і любяць, і растаюцца, і раўнуюць. Таму гэтыя аспекты жыццёвыя таксама павінны быць".

Андрэас Трамп, фотадырэктар часопіса "Штэрн" (Германія): "Гэта было вясной 2017 года, калі мяне ў першы раз паклікалі ў журы конкурсу імя Андрэя Сценіна. Убачыць Маскву і папрацаваць з камандай прафесіяналаў з "Россия сегодня" было вялікім поспехам. Падчас працы журы я здабыў новых калегаў, але што важней, я ўбачыў працы мноства новых фатографаў. Цяпер, калі мяне спыталі, хацеў бы я зноў стаць членам журы конкурсу ўжо ў 2021 годзе, я, не раздумваючы, прыняў гэтае запрашэнне. Я абсалютна ўпэўнены, што мне зноў трэба будзе ўбачыць выдатныя працы фатографаў з усяго свету. Я вельмі чакаю гэтага".

Рут Айххорн, незалежны куратар і фотарэдактар, у мінулым - фотадыректар нямецкай версіі часопіса "ГЕА" (Германія): "Упершыню я прымала ўдзел у 2016 годзе і разглядала па большай частцы работы 2015 года. Я памятаю, што тады ў складзе журы былі спецыялісты з розных краін - Расіі, Італіі, Кітая, Амерыкі, Швецыі і Германіі. Усе яны былі выдатнымі прафесіяналамі, і ва ўсіх былі моцныя і пераканаўчыя аргументы. Мы з імі захоплена спрачаліся аб работах удзельнікаў, эстэтыцы і каштоўнасці інфармацыі. Я рада, што конкурс папулярны і цяпер і мае прыхільнікаў і падтрымку. Для фатографа важная любая магчымасць паказаць сваю працу і атрымаць прызнанне. А юныя фотажурналісты асабліва маюць патрэбу ў практыцы і магчымасці ацаніць свае працы на глабальным узроўні".

Альберта Прына, заснавальнік і каардынатар штогадовага Фестывалю этычнай фатаграфіі ў Лодзі (Італія): "Я шчаслівы запрашэнню далучыцца да журы конкурсу імя Сценіна ў другі раз. Мой першы вопыт быў вельмі пазітыўным, ён даў мне магчымасць працаваць з калегамі з усяго свету, захопленымі сваёй справай, якія імкнуцца аказаць станоўчы ўплыў на фотасупольнасць. Для мяне стане вялікім гонарам унесці свой уклад у гэты выдатны праект і назіраць за яго развіццём. Я з нецярпеннем чакаю пачатку працы з калегамі па журы і ацэнкі работ маладых фотажурналістаў, асабліва ў такі важны для ўсяго свету перыяд".

Йэн Лэндсберг, фотарэдактар ​​"Кейп Таймс" і "Кейп Аргус" у складзе медыягрупы "Індэпэндэнт Медыя" (ПАР): "Праз удзел у конкурсе імя Андрэя Сценіна ў 2017 годзе як член журы, я змог крытычна зірнуць на ўласныя погляды аб фотажурналістыцы ў свеце, які змяняецца, а таксама ацаніць працы маладых фатографаў з далёкіх куткоў зямлі. Што мяне асабліва ўразіла - разнастайнасць і шырыня поглядаў каманды журы, якая складалася з прафесіяналаў гэтай індустрыі і экспертаў з Італіі, Германіі, Кітая, Паўднёвай Афрыкі і Расіі, а таксама метадычная дакладнасць, з якой падрыхтоўка і лагістыка працэсу ацэнкі была выканана камандай па правядзенні конкурсу пад кіраўніцтвам Аксаны Алейнік.
Мне вельмі цікава паглядзець, як журы ў 2021 годзе будзе ацэньваць тое, як фатографы інтэрпрэтавалі, злавілі і прынялі новую рэальнасць, выкліканую глабальнай пандэміяй. Для мяне вялікі гонар і прывілей зноў удзельнічаць у конкурсе ў якасці члена журы".

Валерый Мельнікаў, двухразовы ўладальнік прэміі World Press Photo, спецыяльны фотакарэспандэнт медыягрупы "Россия сегодня": "У гэтым годзе я буду сярод членаў журы Міжнароднага конкурсу фотажурналістыкі імя Андрэя Сценіна. Некалькі гадоў таму я ўжо працаваў у складзе журы гэтага конкурсу. І ўжо тады, нягледзячы на ​​тое, што конкурс яшчэ толькі набіраў свае абароты, была даслана вельмі вялікая колькасць моцных і вельмі цікавых работ. Тады для мяне гэта быў першы вопыт працы ў міжнароднай камандзе журы, у якую ўваходзілі прадстаўнікі медыяіндустрыі ўсяго свету.

Я вельмі спадзяюся, што ў гэтым годзе мы таксама ўбачым вялікую колькасць моцных, цікавых і разнастайных работ, тым больш, што мінулы год быў не простым і для Расіі, і для ўсяго свету. Я хачу запрасіць да ўдзелу ў нашым конкурсе ўсіх фатографаў, каму ёсць што паказаць у сваіх фотаздымках, і распавесці свету аб тым, як яны пражылі гэты год ".

Чатыры намінацыі

У 2021 годзе суіскальнікі будуць змагацца за прызавыя месцы ў чатырох намінацыях - "Галоўныя навіны", "Спорт", "Мая планета", "Партрэт. Герой нашага часу". Ва ўсіх намінацыях удзельнікі змогуць падаць па адной працы ў двух катэгорыях: "Адзінкавая фатаграфія" і "Серыя". Прыём работ будзе доўжыцца да 28 лютага на сайце stenincontest.ru на рускай, англійскай і кітайскай мовах.

Прызавы фонд конкурсу ў 2021 годзе складзе 125 000, 100 000 і 75 000 расійскіх рублёў (1 600, 1 300 і 1000 долараў) за першае, другое і трэцяе месца ў кожнай намінацыі. Уладальнік вышэйшай узнагароды конкурсу імя Стенина - Гран-пры - атрымае 700 000 рублёў (9 300 долараў).

Не менш важнай стане і магчымасць для маладых фотарэпарцёраў паказаць свае працы на расійскіх і міжнародных пляцоўках - выставачнае турнэ лаўрэатаў конкурсу стала ўжо яго неад'емнай часткай і ўключае некалькі дзясяткаў гарадоў у Еўропе, Азіі, Лацінскай Амерыцы, Афрыцы, на Блізкім Усходзе.

З 2018 года ў лік экспазіцыйных пляцовак конкурсу ўваходзіць нью-йоркская штаб-кватэра галоўнай міжнароднай арганізацыі па ўмацаванню міру і бяспекі ўсіх краін, Арганізацыі Аб'яднаных Нацый (ААН). З 2019 года выставы конкурсу праходзяць таксама і ў Савеце Еўропы ў Страсбургу.

Пра конкурс

Міжнародны конкурс фотажурналістыкі імя Андрэя Сценіна, арганізаваны МІА "Россия сегодня" пад эгідай Камісіі РФ па справах ЮНЕСКА, ставіць сваёй мэтай падтрымаць маладых фатографаў і прыцягнуць грамадскую ўвагу да задач сучаснай фотажурналістыкі. Гэта пляцоўка для маладых фатографаў - таленавітых, чулых і адкрытых да ўсяго новага, дзе яны звяртаюць нашу ўвагу на людзей і падзеі побач з намі.

У 2020 годзе Генеральнымі інфармацыйнымі партнёрамі конкурсу з'яўляюцца: інфармацыйна-навасны партал Вести.Ru, агульнарасійскі дзяржаўны тэлеканал "Россия-Культура".

Міжнароднымі інфармацыйнымі партнёрамі конкурсу сталі: інфармацыйнае агенцтва і радыё Sputnik, інфармацыйнае агенцтва Askanews, медыяхолдынг Independent Media, інфармацыйнае агенцтва Notimex, агенцтва навінаў ANA, тэлеканал і партал RT, Shanghai United Media Group (SUMG), інтэрнэт-партал газеты China Daily, інтэрнэт- партал The Paper, медыясетка Al Mayadeen, інфармацыйнае агенцтва Prensa Latina, інфармацыйнае агенцтва News1, інтэрнэт-партал DBW, партал навінаў Brasil247.

У статусе галіновых партнёраў конкурс падтрымліваюць: часопіс "National Geographic Россия", партал Russian Photo, партал Photo-study.ru, фоташкола "Акадэмія фатаграфіі", інфармацыйны партал YOung JOurnalists, часопіс Fotoargenta, Клуб фотажурналістыкі Нью-Дэлі, часопіс Enfoque Visual, часопіс LF Magazine, інтэрнэт-партал All About Photo, міжнародная пляцоўка-партнёр - фестываль PhotON.

5
Тэги:
МІА "Россия сегодня", фатаграфія, Конкурс, Андрэй Сценін