Працаўнікі прадпрыемства Беларуськалій выйшлі на забастоўку

Беларуськалій пайшоў на саступкі, каб захаваць нарвежскага партнёра

29
(абноўлена 14:59 21.01.2021)
Раней адзін з найбуйнейшых у свеце пастаўшчыкоў мінеральных угнаенняў, які закупляе беларускі калій у вялікіх аб'ёмах, заявіў, што незадаволены сітуацыяй на прадпрыемстве ў Салігорску.

МІНСК, 21 сту – Sputnik. "Беларуськалій" гатовы вярнуць на прадпрыемства звольненых за ўдзел у забастоўках работнікаў.

Гендырэктар кампаніі буйнога партнёра беларускай арганізацыі - нарвежскай Yara - асабіста наведваў Салігорск у верасні, каб выказаць пазіцыю наконт звальненняў супрацоўнікаў калійнага гіганта, якія выказвалі свае дэмакратычныя правы. У снежні ён заявіў аб тым, што сітуацыя на "Беларуськаліі" яго не задавальняе, бо ён не ўбачыў паляпшэнняў у становішчы працаўнікоў прадпрыемства.

Па выніках "рэгулярнага дыялогу" паміж кампаніямі, "Беларуськалій" заявіў аб тым, што гатовы вярнуць звольненых супрацоўнікаў, калі яны пададуць адпаведныя заявы, і зняць "дысцыплінарныя спагнанні" з працаўнікоў прадпрыемства. Акрамя таго, беларускі калійны гігант паведаміў, што гатовы прыняць спецыялістаў Yara "для маніторынгу вытворчых працэсаў".

"Мы знаходзімся ў пастаянным кантакце і працягнем у далейшым супрацоўніцтва з кампаніяй Yara ў пытаннях забеспячэння бяспекі ўмоў працы, паляпшэння здароўя і павышэння сацыяльнага ўзроўню нашых работнікаў", - гаворыцца ў прэс-рэлізе, размешчаным на сайце кампаніі.

Беларуская калійная кампанія працуе з Yara па пяцігадовым кантрактам. Паводле афіцыйнай інфармацыі, на працягу 2011-2015 гадоў беларускі бок пастаўляў нарвежскай кампаніі больш аднаго мільёна тон калію ў год.

Забастоўкі на "Беларуськаліі"

Пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, на прадпрыемстве быў створаны стачачны камітэт, які выказваў нязгоду з іх вынікамі.

Забастоўкі на "Беларуськаліі" праходзілі 17 і 18 жніўня 2020 года: у тыя дні супрацоўнікі адмовіліся выходзіць на працу.

Вярхоўны суд прызнаў забастоўку на прадпрыемстве незаконнай.

Чытайце таксама:

29
Тэги:
Забастоўка, Эканоміка, ААТ "Беларуськалій"
Тэмы:
Пратэсты пасля выбараў у Беларусі (206)
Мазырскі НПЗ

Мазырскі НПЗ вырабіў рэкордную колькасць бітуму

12
Украінская ўрадавая праграма па будаўніцтву дарог прывяла да павышанага попыту на бітум, чым у сваю чаргу скарыстаўся беларускі нафтаперапрацоўчы завод.

МІНСК, 3 сак – Sputnik. У 2020 годзе ў параўнанні з 2019 годам вытворчасць і адгрузка бітуму павялічылася амаль на 17%, а ў параўнанні з 2018 годам - ​​на траціну, паведамілі ў прэс-службе Мазырскага НПЗ.

Нафтаперапрацоўчы завод адзначае, што выкананне бітумнай праграмы ў мінулым годзе апынулася больш паспяховым за папярэднія гады, пра што кажа абсалютны рэкорд рэалізацыі прадукцыі.

Вялікая ўкраінская будоўля

"Асноўным напрамкам паставак бітуму ў 2020 годзе была Украіна, куды адгружана больш за 70% вырабленага нашым прадпрыемствам прадукту. Гэтаму спрыяла выкананне ўкраінскай урадавай праграмы "Вялікая будоўля", - распавялі на Мазырскім НПЗ.

Усяго ў 2020 годзе Мазырскі НПЗ рэалізаваў на рынках 582 тысячы тон бітумаў, з якіх 410 тысяч тон былі пастаўлены на ўкраінскі рынак. Для параўнання ў 2017 годзе гэтыя лічбы складалі 377 тысяч тон і 163 тысячы тон адпаведна.

У месяц нафтаперапрацоўчы завод вырабляў і рэалізоўваў 2,8 тысячы тон бітумаў, што складае 120 аўтацыстэрнаў, або 48 чыгуначных вагонаў.

Беларусь - абсалютны лідэр

Раней стала вядома, што па выніках мінулага года на ўкраінскі рынак было пастаўлена 860,2 тысячы тон дарожнага бітуму, што ў два разы больш за паказчык 2019 года (427,8 тысячы тон).

Відавочна, што асноўным пастаўшчыком стала Беларусь, якая здолела забяспечыць рост паставак на 77% у параўнанні з папярэднім годам (253,7 тысячы тон).

Абсалютна ўвесь аб'ём рэалізаванага на ўкраінскім рынку беларускага бітуму быў выраблены на Мазырскім НПЗ. Пры гэтым асноўная частка паставак ажыццяўлялася аўтамабільным транспартам.

12
Тэги:
завод, Украіна, бітум, Мазыр, НПЗ
Пецярбургскі нафтавы тэрмінал

Пецярбургскі тэрмінал назваў аб'ём перавалкі беларускіх нафтапрадуктаў

14
(абноўлена 12:15 03.03.2021)
Экспартныя пастаўкі прадукцыі беларускіх НПЗ стануць прадметам канкурэнцыі паміж расійскімі партамі на Балтыцы ў 2021 годзе.

МІНСК, 3 сак – Sputnik. Пецярбургскі нафтавы тэрмінал (ПНТ) у гэтым годзе плануе пераваліць каля 810 тысяч тон беларускіх нафтапрадуктаў, паведаміў старшыня савета дырэктараў АТ "ПНТ" Міхаіл Скігін.

"Па ўмовах міжурадавага пагаднення ў 2021 годзе ПНТ чакае прыняць 680 тысяч тон мазуту і 130 тысяч тон масла з беларускіх НПЗ", - распавёў старшыня савета дырэктараў у інтэрв'ю выданню "Камерсантъ".

Канкурэнцыя за беларускі экспарт

Паводле яго слоў, канкурэнтамі за перавалку беларускіх нафтапрадуктаў пасля сыходу з партоў балтыйскіх рэспублік стануць "Высоцкі, Усць-Луга, Прыморск. Усе тэрміналы, якія і зараз працуюць на расійскай Балтыцы".

Міхаіл Скігін адзначыў, што Пецярбургскі нафтавы тэрмінал у канкурэнтнай барацьбе за беларускі экспарт зробіць упор на тарыфныя стаўкі і гнуткі падыход па прыёме розных нафтапрадуктаў.

Пры гэтым расійскі бізнесмен падкрэсліў, што праца з беларускім бокам па перавалцы нафтапрадуктаў будзе цікавая толькі пры супадзенні такіх параметраў, як "доўгатэрміновасць, нязменнасць і цана".

Беларускае акно на Балтыцы

Раней стала вядома, што ЗАТ "Беларуская нафтавая кампанія" размясціла прапанову аб пастаўках 37 тысяч тон бензіну з расійскага порта Усць-Луга.

Афіцыйныя Мінск і Масква 16 лютага падпісалі пагадненне аб пастаўках беларускіх нафтапрадуктаў праз расійскія парты на Балтыцы. На бягучы год узгоднены пастаўкі 3,5 мільёна тон нафтапрадуктаў. Усяго да канца 2023 году такім чынам на экспарт можа сысці 9,8 мільёна тон нафтапрадуктаў.

Таксама ў канцы лютага стала вядома, што "Новая нафтавая кампанія" 10 сакавіка правядзе таргі па продажы 788 тысяч тон топачнага мазуту вытворчасці Мазырскага НПЗ. Паліва будзе адгружана ў тым жа тэрмінале і на аналагічных умовах, што і бензін.

Чытайце таксама:

14
Тэги:
Балтыка, порт, канкурэнцыя, НПЗ, Экспарт, нафта
Тэмы:
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Здымак планеты Зямля з космасу, архіўны фотаздымак

Два ўсплёскі магнітнай буры зафіксавалі навукоўцы

0
(абноўлена 17:57 03.03.2021)
Папярэдняя магнітная бура была зафіксавана 1 сакавiка i была сярэдняга (умеранага) ўзроўню.

МІНСК, 3 сак – Sputnik. Адразу два ўсплёскі магнітнай буры адбыліся на працягу мінулай ночы, паведамляе сайт Лабараторыі рэнтгенаўскай астраноміі Сонца Фізічнага інстытута акадэміі навук.

Па дадзеных навукоўцаў, слабыя магнітныя буры адбыліся да паўночы і ў раёне з 3 да 6-й раніцы. Да гэтага яны лічылі, што ў другой палове ночы ніякіх бур быць не павінна, а магнітасфэра Зямлі павінна была быць спакойнай.

Папярэдняя магнітная бура была зафіксавана 1 сакавiка i была сярэдняга (умеранага) ўзроўню.

Усяго ў класіфікацыі магнітных бур пяць узроўняў - ад G1 да G5. Лічыцца, што слабая бура можа справакаваць нязначныя збоі ў працы энергасістэм, а таксама паўплываць на шляхі міграцый птушак і жывёл.

Больш моцныя буры выклікаюць парушэнні караткахвалевай сувязі і работы навігацыйных сістэм, а таксама збоі напружання ў прамысловых сетках.

0
Тэги:
магнітная бура, Навукоўцы