За адну базавую: Лукашэнка падпісаў указ аб адчужэнні дамоў у вёсках

© Sputnik / Алексей МатюшПаўразбураны дом
Паўразбураны дом - Sputnik Беларусь, 1920, 25.03.2021
Падпісацца
Цяпер пустуючыя хаты мясцовыя выканкамы змогуць прадаваць на аукцыёнах, а ў выпадку патрэбы - зносіць без распрацоўкі праектнай дакументацыі.

МІНСК, 24 сак – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ №115, які павінен упарадкаваць работу па адчужэнні жылых дамоў у сельскай мясцовасці.

"Дакументам спрашчаецца парадак адчужэння грамадзянамі прыналежных ім жылых дамоў у сельскіх населеных пунктах і гарадах раённага падпарадкавання, якія былі пабудаваныя да 8 траўня 2003 года (да даты ўступлення ў сілу закона "Аб дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй")" , - удакладнілі ў прэс-службе беларускага лідэра.

Мясцовы выканкам мае права

Падобныя дамы можна будзе адчужаць без дакументаў, якія сведчаць на іх права. Пры гэтым інфармацыя пра іх павінна быць у пагаспадаркавай кнізе сельскага або пасялковага выканкама.

Рабочыя на будаўніцтве жылога комплексу - Sputnik Беларусь, 1920, 11.06.2020
Лукашэнка запатрабаваў больш актыўна будаваць арэнднае жыллё для бюджэтнікаў

Таксама ў дадзеныя дакументы можа быць занесена інфармацыя пра іх ўзвядзенне на зямельных участках, прадастаўленых у адпаведнасці з законам.

Мясцовыя выканкамы змогуць рэгістраваць дамову аб адчужэнні па месцы знаходжання будынка, не беручы за гэта плату. У сваю чаргу пакупнікі павінны будуць за ўласны кошт афармляць усе паперы, якія сведчаць права на будынкі і ўчасткі.

Базавая велічыня за дом

"Указам таксама забяспечваецца стварэнне ўмоў для ўключэння ў абарот жылых дамоў, якія пустуюць тры гады і больш або якія знаходзяцца ў аварыйным стане, а таксама займаных імі зямельных участкаў", - дадалі ў прэс-службе.

Цяпер у працы выканкамаў будзе прымяняцца алгарытм, па якім яны будуць выяўляць такія дамы і ўключаць іх у Адзіны рэестр. Атрымаць доступ да гэтай базы змогуць усе жадаючыя абсалютна бясплатна.

Праца на лесаперапрацоўчым прадпрыемстве, архіўны фотаздымак - Sputnik Беларусь, 1920, 19.02.2021
Улік драўніны ў Беларусі будуць весці ў адзінай дзяржсістэме

Для таго каб мясцовая ўлада змагла атрымаць ва ўласнасць і прадаць падобныя дамы, суд павінен іх спачатку прызнаць безгаспадарчымі. У далейшым іх можна будзе прадаць на аўкцыёнах з паэтапным зніжэннем кошту да адной базавай.

"Аблвыканкамы надзяляюцца правам вызначаць населеныя пункты, на тэрыторыі якіх пустуючыя хаты могуць быць прададзены адразу за адну базавую велічыню. Пакупніку такога дома па яго заяве прадастаўляецца растэрміноўка аплаты на тэрмін да трох гадоў без індэксацыі плацяжоў", - гаворыцца ў паведамленні.

Указам прадугледжваецца, што непрыдатныя для выкарыстання пустуючыя хаты, якія не вышэй за два паверхі, можна будзе зносіць без распрацоўкі адпаведнага праекта.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0