МІНСК, 31 сак – Sputnik. Сусветны банк раскрыў дадзеныя аб запазычанасці іншых дзяржаў перад Расіяй, вынікае з дакладу арганізацыі.
Паводле інфармацыі міжнароднага фінансавага інстытута, па стане на канец 2019 года каля 30 замежных дзяржаў былі вінны Расіі ў сукупнасці 22,9 мільярда долараў. Сюды ўключаны і пазыкі юрыдычных асоб, гарантаваныя дзяржавай, і даўгі саміх урадаў.
"Самым буйным дзяржаўным пазычальнікам апынулася Беларусь з крэдытным партфелем у памеры 8,1 мільярда долараў", - піша РБК.
Пры гэтым у 2020 годзе на сустрэчы прэзідэнтаў дзвюх краін была дасягнута дамоўленасць аб прадастаўленні пазык яшчэ на 1,5 мільярда долараў.
Следам за Беларуссю ідуць Бангладэш ($2,417 млрд), Венесуэла ($1,839 млрд), Індыя ($1,718 млрд), В'етнам ($1,620 млрд) і Йемен ($1,097 млрд). Іншыя суверэнныя пазычальнікі павінны сумы менш за 1 мільярд долараў.
Для таго, каб аплаціць знешнія плацяжы, былі выкарыстаны рэсурсы, прыцягнутыя для рэфінансавання як на рынку еўрабондаў, так і ў Расіі. На пагашэнне і абслугоўванне знешняга дзярждоўгу Беларусь аддала каля 3,5 млрд долараў.
Раней у Мінфіне ўдакладнілі, што ў 2020 годзе Мінск прыцягнуў знешнюю дзяржпазыку на суму 3 мільярды 146,9 мільёна долараў.
Чытайце таксама:
МІНСК, 15 кра – Sputnik. Золатавалютныя рэзервы рэспублікі ў канцы года складуць больш за 6 мільярдаў долараў, заявіў у чацвер старшыня праўлення Нацбанка Беларусі Павел Калаур.
Ён адзначыў, што на 1 красавіка ЗВР склалі 6,9 млрд долараў. Паводле ацэнак рэгулятара, на канец года гэты паказчык можа скараціцца да крыху больш за 6 мільярдаў.
"З улікам прагназуемых паступленняў і выплат яны складуць больш за 6 млрд долараў. Гэта будзе пакрываць каля двух месяцаў імпарту тавараў і паслуг", - удакладніў Калаур.
Скарачэнне золатавалютных рэзерваў у рэспубліцы ў апошнія месяцы паскорылася. У лютым 2021 года яны зменшыліся на 88,9 мільёна долараў, тады як у сакавіку на 174,5 мільёна.
Прэс-служба рэгулятара зніжэнне ЗВР тлумачыць "планавым пагашэннем урадам знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце на суму каля 310 мільёнаў долараў, а таксама памяншэннем кошту манетарнага золата".
Па новых патрабаваннях грашова-крэдытнай палітыкі Нацбанка рэзервы на пачатак 2022 года павінны скласці не менш за 6 мільярдаў долараў. Годам раней гэты паказчык быў 7,3 мільярда долараў.
Чытайце таксама:
МІНСК, 15 кра – Sputnik. Прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін правялі тэлефонную размову, паведамляе Telegram-канал "Пул Першага", блізкі да прэс-службы беларускага лідэра.
У паведамленні адзначаецца, што прэзідэнты закранулі шэраг тэм, абмеркаваўшы не толькі развіццё беларуска-расійскіх адносін, але і пытанні міжнароднага парадку дня. Акрамя таго, лідэры абмеркавалі графік будучых сустрэч і больш падрабязна спыніліся на візіце ў Мінск расійскага прэм'ер-міністра Міхаіла Мішусціна.
У прэс-службе Крамля раскрылі падрабязнасці гутаркі прэзідэнтаў. У прыватнасці, Лукашэнка і Пуцін абмеркавалі тэму карабахскага ўрэгулявання. Нагадаем, напярэдадні завяршыўся двухдзённы афіцыйны візіт беларускага лідэра ў Баку, дзе ён правёў перамовы з прэзідэнтам Ільхамам Аліевым.
"У кантэксце толькі што праведзенага візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Азербайджан закранута тэма нагорнакарабахскага ўрэгулявання", - гаворыцца ў паведамленні.
Кіраўнікі дзяржаў таксама выказалі настрой на ўмацаванне саюзніцкіх адносін.
Гэта другая тэлефонная размова кіраўнікоў дзяржаў за апошнія два тыдні. Папярэдняя адбылася 2 красавіка ў Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. Тады прэзідэнты абмеркавалі шэраг пытанняў, у тым ліку барацьбу з каронавірусам, знешнія пагрозы, а таксама падрыхтоўку да правядзення чарговага пасяджэння Вышэйшага Дзяржсавета Саюзнай дзяржавы.
Чытайце таксама: